Іваноў Я. А. (матэматык) 1/386; 2/610; 3/9, 362; 5/38, 113; 12/455
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АБРА́ШЫН Вячаслаў Мікалаевіч (н. 22.7.1943, г. Ржэў Цвярской вобл., Расія),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1979), праф. (1981). Скончыў БДУ (1966). З 1967 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі. Адначасова з 1972 у БДУ. Навук. працы па вылічальнай матэматыцы і матэм. мадэляванні. Развіў тэорыю нелінейных рознасных схем для дыферэнц. ураўненняў у частковых вытворных, распрацаваў эканам. метады рашэння мнагамерных задач матэм. фізікі.
Тв.:
О некаторых разностных схемах для задач лучистой теплопроводности // Докл.АНСССР. 1976. Т. 230, № 4;
Об экономичных итерационных методах решения многомерных задач математической физики. II (разам з І.А.Дзюба) // Дифференциальные уравнения. 1994. Т. 30, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ЙЦАЎ Іван Раманавіч (27.1.1870, в. Забялышын Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл. — 4.1.1947),
рускі і бел.матэматык. Праф. (1924). Д-рфіз.-матэм.н. (1935). Брат Я.Брайцава. Скончыў Маскоўскі ун-т (1896), працаваў у ім. З 1900 у Варшаўскім, з 1916 у Ніжагародскім політэхн. ін-тах, з 1918 у Ніжагародскім ун-це. Адзін з арганізатараў БДУ, складальнік праекта вучэбнага плана для фіз.-матэм. ф-та (1921). Навук. працы па тэорыі аналітычных функцый і функцыянальных ураўненняў.
Тв.:
Изыскание особых точек функции, определяемой рядом Тейлора. М., 1907;
Аб адным спосабе прадстаўлення функцыі, дэфініраванай радам Дырыхле // Зб. прац Фізікаматэм. ін-та БАН. Мн., 1935. Т. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУ́ДА Эдуард Іосіфавіч (н. 28.11.1936, в. Данілавічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. — 14.10.1997),
бел.матэматык. Чл.-кар.АН Беларусі (1984), Д-рфіз.-матэм.н. (1974), праф. (1991). Скончыў БДУ (1959). З 1959 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі, з 1977 заг. лабараторыі. Навук. працы па даследаванні аналітычных, якасных і асімптатычных уласцівасцей інтэгральных разнастайнасцей дыферэнцыяльных сістэм. Стварыў навук. кірунак у тэорыі сістэм Пфафа—тэорыю характарыстычных вектараў.
Тв.:
О периодических решениях нелинейных дифференциальных систем с условием Липшица в общем критическом случае // Весці АНБССР. Сер. фіз.-матэм.навук. 1983. №2;
Псевдонормальная форма матриц // Дифференциальные уравнения. 1991. Т. 27, № 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГАЛЮ́БАЎ Мікалай Мікалаевіч (21.8.1909, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 13.2.1992),
рускі матэматык і фізік-тэарэтык, заснавальнік навук. школы па нелінейнай механіцы і тэарэт. фізіцы. Акад.АНСССР (1953), АН УССР (1948). Двойчы Герой Сац. Працы (1969, 1979). З 1963 акад.-сакратар Аддз. матэматыкі АНСССР, з 1965 дырэктар Аб’яднанага ін-та ядз. даследаванняў. Навук. працы па нелінейнай механіцы, статыстычнай фізіцы і квантавай тэорыі поля. Распрацаваў тэорыі звышцякучасці (1947) і звышправоднасці (1958). Ленінская прэмія 1958, Дзярж. прэміі СССР 1947, 1953, 1984. Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР (1985).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЙШУ́Н Іван Васілевіч (н. 29.9.1946, в. Пятровічы Бабруйскага р-на),
бел.матэматык. Акад.АН Беларусі (1991, чл.-кар. з 1989), д-р фізіка-матэм.н. (1985), праф. (1992). Скончыў БДУ (1969). З 1969 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі, з 1984 заг. лабараторыі, з 1985 намеснік дырэктара, з 1992 дырэктар гэтага ін-та. Навук. працы па дыферэнц. ураўненнях, працэсах кіравання і метадах матэм. мадэлявання. Распрацаваў агульныя прынцыпы даследавання ўстойлівасцей дынамічных сістэм, тэорыю ўраўненняў у поўных вытворных, метады даследавання сістэм кіравання ў функцыян. прасторах.
Тв.:
Вполне разрешимые многомерные дифференциальные уравнения. Мн., 1983;
Линейные уравнения в полных производных. Мн., 1989;
Многопараметрические системы управления. Мн., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛУА́ (Galois) Эварыст (26.10.1811, г. Бур-ла-Рэн, Францыя — 30.5.1832),
французскі матэматык, заснавальнік сучаснай алгебры. Вучыўся ў ліцэі Луі-дэ-Гран, к моманту заканчэння якога ўжо вёў творчую працу па матэматыцы. У 1830 паступіў у Вышэйшую нармальную школу; у 1831 выключаны з яе за ўдзел у паліт. барацьбе супраць каралеўскага рэжыму Францыі. Загінуў на дуэлі. Стварыў агульную тэорыю рашэння алг. ураўненняў; Галуа тэорыю. Увёў паняцці групы, поля. Ідэі Галуа пачалі разумець толькі ў 1870-я г.
Літ.:
Инфельд Л. Эварист Галуа. Избранник богов: Пер. с англ.М., 1965;
Дальма А. Эварист Галуа, революционер и математик: Пер. с фр. 2 изд. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НЮХ Уладзімір Сяргеевіч (6.8.1943, в. Турэц Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 18.1.1997),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм. навук (1992), праф. (1995). Скончыў БДУ (1965). З 1965 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі (з 1973 нам. дырэктара), з 1990 у БДУ. Навук. працы ў галіне тэорыі лінейных груп. Даў поўную класіфікацыю непрыводных лакальна нільпатэнтных лінейных груп: апісаў падгрупы Сілава праектыўнай лінейнай групы, даследаваў гіпотэзу канечнасці для вырашальных лінейных груп.
Тв.:
Алгебра и алгебраическая геометрия в работах математиков Белоруссии. Мн., 1979 (разам з А.Я.Залескім);
Неприводимые локально нильпотентные линейные группы // Фундаментальная и прикладная математика. 1998. Т. 3, вып. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕБЕ́Г (Lebesgue) Анры Леон (28.6. 1875, г. Бавэ, Францыя — 26.7.1941),
французскі матэматык, адзін з заснавальнікаў тэорыі функцый сапраўднай пераменнай. Чл. Парыжскай АН (1922). Замежны чл.-кар.АНСССР (1929). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1897). Праф. Парыжскага ун-та і Сарбоны (з 1910), Калеж дэ Франс (з 1921). Навук. працы па тэорыі функцый, тэорыі інтэгравання, тэорыі мностваў, гісторыі метадалогіі матэматыкі. Пабудаваў новую тэорыю інтэграла (інтэграл Л.), увёў новыя паняцці меры, мноства і вымяральных функцый (1902—04), што зрабіла магчымым інтэграванне шырокага класа функцый. Даследаванні Л. спрыялі стварэнню новых кірункаў у матэматыцы.
французскі матэматык. Чл. Парыжскай АН (1783). Скончыў Калеж Мазарыні ў Парыжы (1774). З 1816 праф.політэхн. школы ў Парыжы, адначасова з 1813 чл. Бюро далгот. Навук. працы па матэм. аналізе, тэорыі лікаў, нябеснай механіцы і тэорыі геадэзічных вымярэнняў. Увёў найпрасцейшыя сферычныя функцыі (гл.Лежандра мнагасклады), распрацаваў найменшых квадратаў метад (1806) і выкарыстаў яго для вызначэння каметных арбіт, сфармуляваў закон размеркавання простых лікаў (1808). Удзельнічаў у вылічэннях даўжыні дугі зямнога мерыдыяна для вызначэння метра як адзінкі даўжыні. Аўтар класічнага курса элементарнай геаметрыі.
Літ.:
Стройк Д.Я. Краткий очерк истории математики: Пер. с нем. 2 изд. М., 1969.