Шырокі рэмень са скуры ці моцнай тканіны, які перакідваецца цераз плячо пры перацягванні, пераносцы грузу і інш.
Адвязаць лямкі.
◊
Цягнуць лямку (разм.) — займацца цяжкай аднастайнай працай, справай.
|| памянш.ля́мачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым.ля́мачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АЛЯ́СКІНСКІ ХРЫБЕ́Т (Alaska Range),
на Пд Аляскі, у Ціхаакіянскім поясе Кардыльераў Паўн. Амерыкі (ЗША). Даўж. каля 1000 км. Сярэдняя выш. каля 3000 м, найб. — 6191 м (г.Мак-Кінлі самая высокая вяршыня Паўн. Амерыкі). Восевая ч. хрыбта складзена з інтрузіўных (пераважна гранадыярытаў), па краях — з асадкавых парод. Схілы стромкія, моцна расчлянёныя. Аляскінскі хрыбет — важны клімата- і водападзел. На паўд. увільготненых схілах да выш. 800 м яловыя лясы, вышэй — вечныя снягі, буйныя ледавікі; на паўн. больш сухіх схілах мяжа лесу павышаецца да 1000—1200 м, вышэй — горныя тундры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЗАЛІЗА́ЦЫЯ ГУ́КАЎ (франц. nasal насавы ад лац. nasus нос),
набыццё гукам насавой афарбоўкі як вынік дадатковай артыкуляцыі, якая заключаецца ў апусканні мяккага паднябення. Назалізацыя галосных вельмі пашырана. У шэрагу моў, напр., у франц. мове, можа служыць адрознівальнай прыкметай фанем. У некат. мовах абумоўлена суседствам з насавымі зычнымі і не мае фаналагічнага значэння (параўн.рус. «мак» — «бак»). Аб’ектыўныя метады даследавання Н.г. — рэнтгенаграфія і кіназдымка з дапамогай валаконнай оптыкі.
Літ.:
Падлужны А.І., Чэкман В.М. Гукі беларускай мовы. Мн., 1973;
Скалозуб Л.Г. Динамика звукообразования по данным кинорентгенографирования. Киев, 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРКАТЫ́ЧНЫЯ РАСЛІ́НЫ,
група раслін, якія маюць рэчывы, здольныя ўзбуджаць ці прыгнечваць цэнтр.нерв. сістэму. Да Н.р. належаць пераважна вышэйшыя расліны, з ніжэйшых — некат. грыбы (напр., мухаморы). Найб. пашыраны ў тропіках Паўд. і Паўн. Амерыкі, Цэнтр. Азіі. Асн. Н.р.: мак снатворны, каноплі індыйскія, какаінавы куст, гармала звычайная, эхінакактус, блёкат чорны, тытунь і інш. Звычайна ядавітыя, маюць у сабе дзеючыя рэчывы (пераважна алкалоіды), якія валодаюць лек. ўласцівасцямі і выкарыстоўваюцца ў медыцыне, часцей як абязбольвальныя. Пры сістэм. ужыванні прэпаратаў з Н.р. развіваецца залежнасць ад іх — наркаманія. Гл. таксама Лекавыя расліны і Ядавітыя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХАМІ́РАЎ (сапр.Міхайлаў) Васіль Дзмітрыевіч
(29.3.1876, Масква — 20.6.1956),
расійскі артыст балета, балетмайстар. Нар.арт. Рэспублікі (1934). Скончыў Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1893). З 1893 артыст, адначасова ў 1913—35 балетмайстар, у 1925—30 заг. балетнай трупы Вял.т-ра ў Маскве. Яго творчасць адметная высокай тэхнікай, строгай манерай выканання; сцвярджаў мужны, гераічны стыль танца. Сярод партый: Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Жан дэ Брыен («Раймонда» А.Глазунова), Дэзірэ («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Авас («Саламбо» А.Арэндса) і інш. Паставіў балет «Чырвоны мак» Р.Гліэра (1927, з Л.Лашчыліным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ЛІ (Schally) Эндру Віктар (н. 30.11.1926, Вільня),
амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Скончыў Лонданскі ун-т (1950) і ун-тМак-Гіла (1955, Канада). З 1950 у Лонданскім Нац. ін-це мед. даследаванняў. З 1957 ва ун-це Бейлара (г. Х’юстан, ЗША). З 1962 у шпіталі Адміністрацыі ветэранаў (г. Новы Арлеан, ЗША), з 1967 праф. Новаарлеанскага ун-та. Навук. працы па выяўленні і вывучэнні хім. будовы, біял. актыўнасці, сінтэзе і выкарыстанні ў клініцы гіпаталамічных рылізінг-гармонаў. Нобелеўская прэмія 1977 (з Р.Ш.Л.Гіймэнам.і Р.С.Ялаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кучо́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Рмн. ‑мак; ж.
Шапка футрам наверх. На галаве — авечая кучомка, на плячах кажух.Лобан.— Ці бачыш што? — Не, так, нічога! — Гаворыць Костусь, а ў самога На лоб кучомка напаўзае...Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радзі́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Рмн. ‑мак; ж.
Прыродная плямка на скуры чалавека. Зусім блізка, як ніколі, .. [Валерый] бачыў твар Мар’яны, невялічкую радзімку на яе разрумяненай шчацэ, нават прыкмеціў, як на шыі б’ецца, пульсуе жылка.Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Макаве́рт, маковэ́рт ’мяла для расцірання маку, бульбы ці крухмалу’ (Бес., палес., З нар. сл.). Палескае. Складанае слова, утворанае ад мак і верт < прасл.vьrt > вярцець (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГЕРТ Зіновій Яфімавіч (21.9.1916, Масква — 18.11.1996),
расійскі акцёр тэатра і кіно. Нар.арт.СССР (1990). З 1945 у Цэнтр. т-ры лялек пад кіраўніцтвам С.Абразцова, з 1988 у Маскоўскім т-ры імя М.М.Ярмолавай. Вострахарактарны, пераважна камедыйны акцёр. Майстар эпізоду. У яго творчасці спалучаліся сумны гумар, іронія і скептыцызм з тонкай лірыкай. З 1958 у кіно. Здымаўся ў фільмах: «Фокуснік», «Залатое цяля», «Печкі-лавачкі», «Аўтамабіль, скрыпка і сабака Клякса», «Уцёкі містэра Мак-Кінлі», «Казкі, казкі... казкі старога Арбата», «Ключ без права перадачы», «Біндзюжнік і кароль», «Фауст» і інш. Аўтар п’есы «Пацалунак феі» (разам з М.Львоўскім).