нізіннага тыпу ў Іванаўскім (большая ч.) і Драгічынскім р-нах Брэсцкай вобл., на ПдУ ад Спораўскага возера ў вадазборы р. Ясельда. Пл. 12 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 10,8 тыс.га. Глыб. торфу да 3,2 м, сярэдняя 1 м. Запасы торфу каля 19,8 млн.т. У Драгічынскім р-не вядзецца здабыча торфу на ўгнаенне. Выпрацаваныя пл. рэкультываваны. Часткова асушана, выкарыстоўваецца пераважна пад сенажаць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЖЫ́ШЧА-ЛІ́ПКІ,
балота нізіннага тыпу ў Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл., Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл. і Салігорскім р-не Мінскай вобл., пераважна ў вадазборах рэк Лань і Случ; на тэр.біял. заказніка Ленінскі Пл. 10,8 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 8,8 тыс.га. Глыб. торфу да 2,6 м, сярэдняя 0,9 м. Запасы торфу каля 15,2 млн.т. Асушана 5,6 тыс.га, выкарыстоўваецца пад сенажаць. На неасушанай ч. балота хмызнякі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЛІВАН (Sullivan),
адно з буйнейшых калчадана-поліметалічных радовішчаў свету ў Канадзе (прав.Брыт. Калумбія, каля г. Кімберлі). Адкрыта ў 1892, распрацоўваецца з 1900. Агульныя запасы 44 млн.т руды, з сярэднім утрыманнем волава 4,4%, цынку 6,1%, серабра 35 г/т. Руды пірацінавыя масіўныя і пірацін-сфалерыт-галеніт-пірытавыя палосчатыя. Паклады пластавыя ў верхнепратэразойскай дыслацыраванай тоўшчы метамарфізаваных парод. Здабыча падземным спосабам, спадарожна здабываюцца медзь, золата, свінец, кадмій, стыбій і сера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНІ́ТА,
балота нізіннага і мяшанага тыпаў у Ганцавіцкім, Івацэвіцкім і часткова Пінскім р-нах Брэсцкай вобл., у вадазборы р. Бобрык. Пл. 12,5 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 1,5 тыс.га. Глыб. торфу да 3,7 м, сярэдняя 1,1 м. Запасы торфу 2,9 млн.т. Асушана 4,5 тыс.га. Асушаныя землі выкарыстоўваюць пад ворыва і сенажаць. На неасушаных землях пераважаюць зараснікі вярбы, вольхі, бярозы; на асобных участках асокі, разнатраўе.
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
АСІ́НАЎСКАЕ БАЛО́ТА,
у Беларусі, у Дубровенскім і часткова Аршанскім р-нах Віцебскай вобласці. Пераважна вярховага (64%) і нізіннага (34%) тыпаў, на водападзеле Дняпра і Зах. Дзвіны. Пл. 5,4 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 3,2 тыс.га. Глыб. торфу да 6,8 м, сярэдняя 2,2 м. Першапачатковыя запасы 12,8 млн.т. На 1,4 тыс.га выяўлены адклады сапрапелю. Асушаныя ўчасткі часткова пад сенажаццю і ворывам, месцамі пад лесам. 2 пясчаныя астравы, на адным — р.п. Асінторф.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫНЁЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА БУ́РАГА ВУ́ГАЛЮ,
у Беларусі, у Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Брынёў. Выяўлена ў 1973 у адкладах верхняга алігацэну і міяцэну. Мае адзін паклад. Сярэдняя магутнасць вугальнага пласта 5,8 м (макс. 19,9 м). Сярэдняя глыб. залягання 65 м (макс. 83 м). Вугалі гумусавыя, маркі I Б. Цеплыня згарання 7,1—21,5 МДж/кг. Сярэдняя попельнасць 26,6%. Разведана папярэдне. На пл. 7,1 км²запасы вугалю 38,6 млн.т. Радовішча не эксплуатуецца (1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРЭ́ЗІНСКАЕ БАЛО́ТА,
у Беларусі, у Маладзечанскім і Валожынскім р-нах Мінскай вобл., у пойме Бярэзіны (бас. Нёмана). Нізіннае. Пл. 9,4 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 7,6 тыс.га.
Глыб. торфу да 6,2 м, сярэдняя 2,9 м. Першапачатковыя запасы торфу 46,6 млн.т. Ёсць лугавы мергель. Асушана 6 тыс.га. Землі выкарыстоўваюцца пад ворыва і сенажаць. На неасушанай ч. балота пераважаюць хмызнякі і асокі, на 200 га лес. Ёсць пясчаныя астравы і грады.