Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
nébenberuflicha:
~e Tätigkeit пабо́чны заня́так;
er árbeitet ~ als Übersétzer ён працу́е па сумяшча́льніцтву перакла́дчыкам
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
наста́ўніцтва, ‑а, н.
1. Праца, занятак настаўніка; прафесія настаўніка. Займацца настаўніцтвам. Першы год настаўніцтва. □ Настаўніцтва як форма выхавання непаўналетніх вельмі пашырана на аўтазаводзе.«Маладосць».
2.зб. Школьныя настаўнікі. Якуб Колас знаходзіць час для сувязей са школьнымі калектывамі, настаўніцтвам.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папраша́йніцтва, ‑а, н.
1.Занятак папрашайкі; папрашайнічанне. Высокі, з доўгай скудлачанай сівай барадою дзед у цёмных акулярах, абвешаны торбамі, другі дзень цягаўся з хлопчыкам-павадыром гадоў дзесяці за абозам і нахабна прыставаў з папрашайніцтвам.Машара.
2. Выпрошванне чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сталя́рства, ‑а, н.
Рамяство, занятак сталяра. [Сабастыян:] — Я некалі .. у нябожчыка бацькі на[ву]чыўся сталярству.Чорны.Пры ахвоце ён [Хацяноўскі] мог усё зрабіць па сталярству і цяслярству, аднак у хаце замест зэдліка стаяла калодка, замест ложка былі сяк-так збітыя нары.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хо́бі, нескл., н.
Разм. Якое‑н. захапленне, любімы занятак у вольны час. Можа гэта яго [Сівалоба] хобі. Ёсць жа ў яго, Антанюка, сваё хобі — паляванне.Шамякін.Па тым заняпадзе, які пануе тут [у садзе], можна меркаваць, што садоўніцтва — не маё хобі.Васілёнак.
[Англ. hobby.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згасі́ць, згашу, згасіш, згасіць; зак., што.
Разм. Спыніць гарэнне чаго‑н.; патушыць. Згасіць свечку. Згасіць агонь. □ Ліхтары згасілі, і снег стаў ліловы.Караткевіч.//перан. Заглушыць (пачуцці, думкі і пад.). І гэты .. занятак [Васіля] згасіў у сэрцы Ганны часцінку ранейшай цеплыні.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Gewérben -s, - про́мысел, рамяство́, заня́так;
Hándel und ~ га́ндаль і прамысло́васць;
ein ~ (be)tréiben* [áusüben] займа́цца рамяство́м [про́мыслам]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
адрэкамендава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.
Назваць пры знаёмстве сябе, свой занятак. — Я Рапецкі! — адрэкамендаваўся Ані маленькі чалавечак з дробненькім тварам.Карпюк.— Вы старшыня сельсавета? — спытаў ён і, заўважыўшы, што Васіль Ціханавіч прыглядаецца да яго, адрэкамендаваўся: — Я загадчык аддзела прапаганды і агітацыі райкома.Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)