во́льнасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. гл. вольны.

2. Свабода, незалежнасць.

Барацьба за в.

3. Бесцырымоннасць, фамільярнасць у паводзінах, развязнасць.

Залішняя в. у абыходжанні.

4. Адступленне ад агульных правіл, ад нормы ў чым-н.

Паэтычная в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́месь, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Спалучэнне чаго-н. рознага, разнароднага.

С. араматаў.

С. розных гатункаў вішні.

2. Мешаніна розных рэчываў, прадметаў.

С. пяску і гліны.

|| прым. су́месевы, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Сумесевая пража.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гусь, -і, мн. гу́сі, -е́й, ж.

Дзікая і свойская вадаплаўная птушка з доўгай шыяй.

Як з гусі вада (таксама перан.: нічога не дзейнічае).

|| памянш.-ласк. гу́ска, -і, ДМ -сцы, мн. -і, -сак, ж.

|| прым. гусі́ны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спецыя́льнасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Асобная галіна навукі, тэхнікі, мастацтва; сфера чыёй-н. дзейнасці або вывучэння чаго-н.

Здаваць экзамен па спецыяльнасці.

2. Тое, што і прафесія, асноўная кваліфікацыя.

Сын мае с. музыканта.

Працаваць па спецыяльнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

педа́ль, -і, мн. -і, -ей, ж.

Нажны рычаг у машынах і музычных інструментах.

П. тормаза, раяля.

Націснуць на ўсе педалі (таксама перан.; прыняць усе меры для паскарэння, дасягнення чаго-н.; разм.).

|| прым. педа́льны, -ая, -ае.

Дзіцячая педальная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пале́пшаць сов.

1. стать лу́чше, улу́чшиться;

2. безл. стать лу́чше (ле́гче);

пасля́ апера́цыі ёй ~шала — по́сле опера́ции ей ста́ло лу́чше (ле́гче)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

го́ні, ей; адз. няма.

Вялікая, доўгая ніва. Ад відна араў хлапчына гоні, Ветрам ён усмак надыхаўся сягоння. Зарыцкі. Алена асталася дажынаць гоні ячменю. Чарнышэвіч. // Паэт. Прастор, зямля. Цябе, Беларусь, я шчасліваю бачыў, Як ты расквітнела на гонях сваіх. Броўка. Дзень добры, юная вясна! Дзень добры вам, лясы і гоні! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

то́нкасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць тонкага. Тонкасць сукна. Тонкасць віна. Тонкасць думкі.

2. звычайна мн. (то́нкасці, ей). Самыя дробныя дэталі, асаблівасці. У давацца ў тонкасці. Паэтычныя тонкасці. □ Чалавек, які пазнаў тонкасці і тайны сваёй прафесіі, які любіць яе, укладвае ў яе ўсю сваю душу, заўсёды выклікае ў нас павагу. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кагадзе́й ’мянушка асобы, якая часта ўжывае ў гаворцы адпаведнае слова’ (мін., Сцяц. БНС). Да кагадзе (гл.), што датычыць словаўтварэння, то паводле Сцяцко, Афікс. наз., 220, ад прыслоўя суфіксам ей, пры гэтым афікс накладваецца на фінальны галосны. Да структуры параўн. балазе, балазей, адносна фузіі галосных у аснове і суфіксе гл. Сцяцко, там жа, 295.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

на́раст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. і на́расць, -і, -ей і -яў, ж.

1. Ненармальнае патаўшчэнне на якой-н. частцы арганізма.

Н. на ствале дрэва.

2. Тое, што наогул нарасло дзе-н., на чым-н.

Лёдавыя нарасты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)