мысліцель, гісторык, літаратар. Працаваў бібліятэкарам у І.І.Храптовіча. Удзельнічаў у рабоце «Таварыства аматараў навук» у Варшаве. Аўтар вершаў, перакладаў і твораў па гісторыі. У працы «Прамова..., якая мае заўвагі пра першапачатковую гісторыю свету» (Вільня, 1784; на польск. мове) прытрымліваўся асветніцкіх поглядаў на прыроду чалавека і натуральнае права, ёсць элементы матэрыяліст. разумення ролі эканам. адносін у гісторыі, аднак асноўная пазіцыя ідэалістычная. Прыхільнік моцнай каралеўскай улады, выступаў супраць рэв., «якабінскіх» ідэй. Творчасць Вольскага прасякнута памяркоўнай асв. ідэалогіяй.
арабскі паэт, вучоны. Сакратар і прыдворны паэт буідскіх правіцеляў. Вывучаў стараж.гісторыю, генеалогію, фізіялогію, паэзію. Асн. твор (працаваў над ім каля 50 гадоў) «Кніга песень» — анталогія арабскай і арабамоўнай паэзіі 7—10 ст., кашт. крыніца звестак па гісторыі л-ры і культуры Араб. халіфата. У «Кнізе падарожжаў» сабраў вершы і анекдоты за перыяд з 786 да 902.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРСЕ́НЬЕЎ (Канстанцін Іванавіч) (23.10.1789, в. Міроханава Кастрамской губ. — 11.12.1865),
рускі географ, статыстык. Акад. Пецярбургскай АН (1836). Праф. Пецярбургскага ун-та (1819—21). У 1828—35 выкладаў гісторыю і статыстыку будучаму рас. імператару Аляксандру II. Адзін з заснавальнікаў Рус.геагр.т-ва. Навук. працы па статыстыцы, эканам. раянаванні Расіі і геаграфіі.
Тв.:
Начертание статистики Российского государства. Ч. I. О состоянии народа Спб., 1818. Ч. 2. О состоянии правительства. Спб., 1819;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАШКЕ́ВІЧ (Мікалай Паўлавіч) (16.8.1852, в. Бяжоў, Жытомірская вобл., Украіна — 2.2.1908),
украінскі і расійскі гісторык і літаратуразнавец; прадстаўнік культ.-гіст. школы і параўнальна-гіст. метаду ў літаратуразнаўстве. Акад.Пецярб.АН (з 1907). Скончыў Кіеўскі ун-т (1873), потым прафесар у ім. Даследаваў гісторыюПаўд. Расіі і ВКЛ, у т. л. Беларусі. Удакладніў храналогію некат. падзей, асветленых у Галіцка-Валынскім летапісе, выказаў здагадку, што летапісная Літва знаходзілася ў вярхоўі Нёмана. Аўтар прац пра рус. былінны эпас, творчасць рус. і ўкр. пісьменнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАР ((Carr) Эдвард Халет) (28.6.1892, Лондан — 1982),
брытанскі дыпламат, гісторык, палітолаг. У 1916—36 на дыпламат. службе. З 1936 праф. ун-таў Уэльскага, у Оксфардзе і Кембрыджы. Даследаваў пераважна найноўшую гісторыю Расіі: «Міхаіл Бакунін» (1937), «Гісторыя Савецкай Расіі» (т. 1—10, 1950—78; у т. л. «Бальшавіцкая рэвалюцыя 1917—1923», т. 1—3, 1950—53). Сярод інш. прац: «Новае грамадства» (1951), «Што такое гісторыя» (1961).
Тв.:
Рус.пер. — Русская революция от Ленина до Сталина, 1917—1929. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАХНО́ (Ігар Паўлавіч) (30.7.1930, г. Гомель — 19.4.1988),
бел. літаратуразнавец, крытык. Д-рфілал.н. (1982), праф. (1983). Скончыў Навазыбкаўскі пед.ін-т (1952). Працаваў у Сакратарыяце праўлення СП СССР (1955—56); выкладаў у Карэльскім пед. ін-це (г. Петразаводск, 1956—66). З 1966 у БДУ. Даследаваў рус. класічную і сав. паэзію, філасофію, гісторыю і тэорыю л-ры. Аўтар прац пра творчасць А.В.Луначарскага, Дз.Фурманава, А.Твардоўскага і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АШУРБАНІПА́Л, Ашурбанапал,
цар Асірыі ў 669 — каля 633 да нашай эры. Сын Асархадона. Пры ім імперыя дасягнула найб. магутнасці, але страціла Егіпет (655). Перамог свайго брата Шамашумукіна (з 652 паўстаў супраць Ашурбаніпала) і заняў яго рэзідэнцыю Вавілон (648), пакарыў Элам (639) і інш. Увайшоў у гісторыю і як збіральнік стараж. пісьмовых помнікаў; яго б-ка мела больш за 20 тыс. клінапісных гліняных таблічак (знойдзена ў 1849—54 на месцы апошняй асірыйскай сталіцы Ніневіі).
Ашурбаніпал у святочным адзенні з кап'ём. Алебастравы рэльеф з Ніневіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГАМО́ЛЬНІКАЎ (Уладзімір Уладзіміравіч) (23.4.1941, г. Гомель — 6.9.1992),
бел. археолаг. Канд.гіст.н. (1989). Скончыў Гомельскі ун-т (1974). З 1977 выкладчык у ім. У выніку раскопак і аналізу летапісаў даследаваў межы рассялення радзімічаў і іх суседзяў, храналогію радзіміцкіх старажытнасцяў, распрацаваў тыпалагічную класіфікацыю радзіміцкага пахавальнага абраду, выявіў асаблівасці іх адзення. Вывучаў гісторыю і грамадскі лад усх.-слав. летапісных плямёнаў на тэр. Беларусі.
Тв.:
Археологические памятники Гомельщины. Мн., 1988 (разам з А.А. Макушнікавым).
польскі гісторык. Д-р гуманітарных навук (1976). Скончыў Пазнанскі ун-т імя А.Міцкевіча (1955), працаваў у ім выкладчыкам гісторыі СССР. Праф. Тарунскага ун-та і Беластоцкай філіі Варшаўскага ун-та. Аўтар прац па гісторыі мястэчак, рамяства, гандлю на Беларусі і ў Літве 16—17 ст. Даследуе гісторыю картаграфіі Польшчы, Беларусі, Літвы і Маскоўскай дзяржавы 15—18 ст.
Тв.:
Rozwój kartografii Wielkiego Księstwa Litewskiego od XV do połowy XVIII wieku. [Cz. 1—2]. 2 wyd. Poznań, 1989.
польскі гісторык. Д-р гуманітарных навук (1976). Скончыў Пазнанскі ун-т імя А.Міцкевіча (1955), працаваў у ім выкладчыкам гісторыі СССР. Праф. Тарунскага ун-та і Беластоцкай філіі Варшаўскага ун-та. Аўтар прац па гісторыі мястэчак, рамяства, гандлю на Беларусі і ў Літве 16—17 ст. Даследуе гісторыю картаграфіі Польшчы, Беларусі, Літвы і Маскоўскай дзяржавы 15—18 ст.
Тв.:
RozwOj kartografii Wielkiego KsiEstwa Litewskiego od XV do poLowy XVIII wieku. [Cz. 1—2]. 2 wyd. Poznan, 1989.