1. Навука, якая вывучае колькасныя паказчыкі развіцця грамадства і грамадскай вытворчасці.
Эканамічная с.
Сельскагаспадарчая с.
2.чаго. Колькасны ўлік разнастайных масавых выпадкаў, з’яў.
С. нараджальнасці.
Прамысловая с.
3. Навуковы метад колькасных даследаванняў, якія выкарыстоўваюцца ў некаторых галінах ведаў.
Лінгвістычная с.
|| прым.статысты́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
слой, -я, мн. слаі́, слаёў, м.
1. Маса якога-н. рэчыва, якая пакрывае паверхню чаго-н., або пласт чаго-н., размешчаны паміж іншымі такімі пластамі.
С. гліны.
С. тлушчу.
2.перан., звычайна мн. Тая або іншая група людзей, насельніцтва, грамадства, аднародная па сацыяльных, культурных і пад. прыметах.
Шырокія слаі інтэлігенцыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ДЗЮРКГЕ́ЙМ ((Durkheim) Эміль) (15.4.1858, г. Эпіналь, Францыя — 15.11.1917),
французскі філосаф і сацыёлаг, заснавальнік франц. сацыялагічнай школы. Праф. сацыялогіі і педагогікі ў Бардо (з 1896) і Сарбоне (з 1902). Грамадства разглядаў як асобую рэальнасць, аснову якой складаюць сац. факты, якія існуюць незалежна ад індывідаў і здольныя аказваць на іх прымусовы націск. Сац. факты Дз. падзяляў на марфалагічныя (складаюць матэрыяльны субстрат грамадства — шчыльнасць насельніцтва, развіццё шляхоў зносін і інш.) і духоўныя (утвараюць у сукупнасці калектыўную або агульную свядомасць). Кожнае грамадства мае розную ступень сац. салідарнасці, згуртаванасці. Грамадскае развіццё — пераход ад «механічнай» салідарнасці, заснаванай на падабенстве індывідаў і функцый, якія яны выконваюць, да «арганічнай», якая грунтуецца на падзеле працы. Антыпод сац. салідарнасці — анамія. Сацыялогія Дз. — першы разгорнуты варыянт структурна-функцыян. падыходу пры вывучэнні грамадства. які атрымаў класічнае адлюстраванне ў працах Т.Парсанса і Р.Мертана.
Тв.:
Рус.пер. — О разделении общественного труда: Метод социологии. М., 1990;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дэмакратыза́цыя
(ад дэмакратыя)
укараненне прынцыпаў дэмакратыі, перабудова дзяржавы, грамадства на дэмакратычных асновах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Héfef -, -n
1) дро́жджы
2) аса́дак, шумаві́нне;
die ~ der Geséllschaft падо́нкі грама́дства
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
алі́мп, ‑а, м.
1.(Звялікайлітары). Гара ў паўночнай Фесаліі, на якой, паводле вераванняў старажытных грэкаў, жылі багі; зборышча багоў.
2.Жарт. і іран. Пра абраннікаў якога‑н. грамадства. Літаратурны алімп.
[Грэч. Olympus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
татэмі́зм, ‑у, м.
Найбольш старажытная форма рэлігіі раннеродавага грамадства — вера ў звышнатуральную сувязь, у кроўную блізкасць родавай групы з якім‑н. татэмам. Сляды татэмізму захаваліся ў забабонах і павер’ях беларускага народа.Саламевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАНАПАРТЫ́ЗМ,
гістарычны тэрмін, якім першапачаткова пазначалі паліт. рэжымы Напалеона I і Напалеона III у Францыі. Ужываецца з 19 ст. Адметны абаронай інтарэсаў буйной буржуазіі, апорай на армію і кансерватыўныя слаі сялянства, лавіраваннем паміж рознымі паліт. сіламі грамадства, спалучэннем дэмагогіі з палітыкай наступлення на дэмакр. свабоды і рэв. рух. У шырокім сэнсе банапартызм — антыдэмакр. дыктатура пэўных сац. груп, што лавіруюць паміж рознымі сіламі грамадства.