навелі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Аўтар навел ​1. Праблема стварэння вобраза новага чалавека хвалявала беларускіх навелістаў 20‑х гадоў. Пшыркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́лавіца, ‑ы, ж.

Ялавая карова; ялаўка. Карова Яўмена шэсць гадоў была ялавіцай, а на сёмы год узяла ды ацялілася. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пратэразо́й

(ад гр. proteros = першы, больш ранні + -зой)

другая эра ў геалагічнай гісторыі Зямлі, якая пачалася 2600 млн. гадоў таму назад і працягвалася 2000 млн. гадоў, а таксама пласты горных парод, што ўтварыліся ў той час.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гэ́тулькі, Р мн. гэтулькіх, займ. і гэтулькі, прысл.

Разм. Тое, што і столькі. — Добры малы... Гадоў з пятнаццаць, мусіць? — Дзе там! — рашуча замахала рукамі Валя. — Яму гэтулькі гадоў, колькі і нашаму Міхасю. Якімовіч. [Нявада] гэтулькі пытаўся ў людзей пра гэтае месца, і дзе яно, і хто тут жыве, і хто ім уладае. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прастапа́д ’перпендыкуляр’ (Дуж–Душ.). Наватвор 20‑х гадоў XX ст. на аснове прыслоўя прастапа́дла ’перпендыкулярна’ (пач. XX ст. — гл. Гіст. лекс., 252) < польск. prostopadły ’перпендыкулярны’. Да просты і падаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́ўнік ’аксіёма’ (Бел. нав. тэрм., 1). Наватвор 20‑х гадоў XX ст. ад пэ́ўны ’вызначаны, дакладны, бясспрэчны’ (гл.), мяркуецца, што ўведзены ва ўжытак Байковым (Германовіч, Бел. мовазнаўцы. Мн., 1985, 98).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зы́чныя лінгв. ’клас гукаў’. Рус. зы́чный, укр. зи́чний ’гучны’. Магчыма, у сувязі з зык ’гук’, прынятым у некаторых крыніцах пачатку XX ст. Замацаваўся тэрмін, верагодна, у пачатку 1920‑х гадоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маладо́сць ж. мо́лодость;

друга́я м. — втора́я мо́лодость;

па ~ці гадо́ў — по мо́лодости лет;

не пе́ршай ~ці — не пе́рвой мо́лодости

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасудзі́ць сов., разг., в разн. знач. просуди́ть;

п. усе́ гро́шы — просуди́ть все де́ньги;

п. не́калькі гадо́ў — просуди́ть не́сколько лет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нігілі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

1. Чалавек, які адмаўляе ўсё агульнапрызнанае (кніжн.).

2. Прадстаўнік рускай разначыннай інтэлігенцыі 60-х гадоў 19 ст., якая адмоўна адносілася да традыцый дваранства і прыгонніцтва.

|| ж. нігілі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. нігілі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)