род кветкавых раслін сям. асаковых. 3—4 віды. Пашыраны ва ўмераных, субтрапічных і трапічных паясах, акрамя Аўстраліі. На Беларусі 1 відМ.-т. звычайная (C. mariscus). Атлантычна-еўрап. рэліктавы від, занесены ў Чырв. кнігу. Расце ў прыбярэжнай паласе азёр ландшафтнага заказніка Блакітныя Азёры на заглееным або затарфаваным грунце на глыб. 0,2—0,5 м.
Шматгадовыя травы выш. да 1,5 м з тоўстым паўзучым карэнішчам. Шэра-зялёныя сцёблы пустыя, тоўстыя, густааблісцелыя. Лісце лінейнае, трохграннае, вострапілаватае, рэжучае (адсюль назва). Суквецце — складаная мяцёлка. Каласкі дробныя, бурыя, кветкі без калякветніка. Плод — яйцападобны цёмна-карычневы бліскучы арэшак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аўтама́т, ‑а, М ‑маце, м.
1. Апарат (машына, станок), які самастойна, без непасрэднага ўдзелу чалавека выконвае работу. Тэлефон-аўтамат. Аўтамат-піла.
2.Від ручной аўтаматычнай зброі; пісталет-кулямёт. Гадзіны паўтары з лесу даносілася сапраўдная кананада: бесперапынна стракаталі аўтаматы, мерна і гулка білі карабіны.Матрунёнак.
[Ад грэч. automatos — самарухомы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бабсле́йм.спарт.
1. (сані) Bob m -s, -s, Bóbschlitten m -s, -;
2. (відспорту) Bóbfahren n -s, Bóbpsort m -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
РА́ФІЯ (Raphia),
род кветкавых раслін сям. пальмаў. Каля 30 відаў. Пашыраны ў трапічнай Афрыцы, на Мадагаскары (1 від) і ў Паўд. Амерыцы (1 від). Трапляюцца на балотах, забалочаных глебах, затапляльных нізінах.
Аднаствольныя ці са шматлікімі стваламі пальмы выш. 9—12 м. Лісце перыстае, даўж. 15—20 м. Суквецці буйныя (дыяметрам 4—5 м), галінастыя, з песцікавымі і тычынкавымі кветкамі. Плады з валакністай абалонкай. Пасля плоданашэння расліна адмірае (монакарпічныя расліны). Лісце і чаранкі маюць трывалае валакно (піясава), з якога вырабляюць шчоткі і плеценыя вырабы. Лісце — дахавы матэрыял. З соку гатуюць пальмавае віно і гарэлку, плады спажываюць у ежу, з іх атрымліваюць алей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мікольнік, жытк.мікольнікі, нікольнікі, ст.-дар.мікольные грыбы́ ’майскія грыбы (баравікі)’, ’від дуба’ (БЛ, 4, 33; лельч., Жыв. сл.; Сцяшк. Сл.; Мат. Маг.), ’лешч, які нерастуе недзе каля свята Міколы’ (бас. Нёмана, Жук.). Утвораны ад імя св. Міколы, якое з с.-грэч.Νικόλαος. Мена н > м адбылася на слав. глебе (параўн. таксама рус., укр.Микола, польск.Mikołaj, серб.-харв.Mikola.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЯЛУ́ХА (Delphinapterus leucas),
млекакормячае падатр. зубатых кітоў сям. дэльфінавых. Адзіны від роду. Пашырана ў морах Арктыкі і ў прылеглых Берынгавым і Ахоцкім морах. У вельмі суровыя зімы трапляецца каля берагоў Японіі, Вялікабрытаніі, ЗША, заходзіць у Балтыйскае м.
Даўж. да 6 м, маса да 2 т. Галава круглаватая, невялікая. Афарбоўка цела ў дарослых белая або жоўтая, у маладых шэрая і блакітная. Корміцца рыбай і ракападобнымі, у пагоні за рыбай заходзіць у рэкі. Добра пераносіць няволю. Важны прамысл.від. Цэніцца за моцную скуру і высакаякасны тлушч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ілюзіяні́зм, ‑у, м.
1. Антынавуковы суб’ектыўна-ідэалістычны светапогляд, згодна якому матэрыяльны свет з’яўляецца ілюзіяй.
2.Від цыркавога і эстраднага мастацтва, заснаваны на ўменні артыста пры дапамозе спецыяльнай апаратуры ствараць уражанне «цудаў» (знікненне або з’яўленне прадметаў, людзей і пад.).
[Ад фр. illusionner — уводзіць у зман.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паплаво́к¹, -лаўка́, мн. -лаўкі́, -лаўко́ў, м.
1. Лёгкі плаваючы прадмет, які прымацоўваецца да лёскі, да сеткі або трымаецца на якары.
П. вудачкі.
П. невада.
2. Прыстасаванне, якое выкарыстоўваецца для надання плывучасці чаму-н. (від лодкі, прагумаваны мех, надзьмуты ветрам і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цырк, -а, мн. -і, -аў, м.
1.Від тэатральнага мастацтва, які аб’ядноўвае выступленні акрабатаў, гімнастаў, клоўнаў, дрэсіроўшчыкаў і пад.
2. Будынак і ўстанова для паказу такога мастацтва.
3.перан. Пра якую-н. смешную, недарэчную падзею, факт і пад. (разм.).
Не работа, а нейкі ц.!
|| прым.цыркавы́, -а́я, -о́е (у 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
майда́н, ‑а, м.
1. Плошча, дзе збіраюцца сходы, адбываюцца базары (у паўднёвых абласцях РСФСР). Позна ўвечары на майдане, дзе збіраліся на сходы і гульні, ясна гарэлі вогнішчы.Самуйлёнак.
2. У археалогіі — асобы від курганоў, старажытных магіл, звычайна раскапаных зверху.
[З араб. majdān, mainān.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)