МАЛКО́Ў (Ігар Георгіевіч) (н. 21.7.1937, г. Сярэдзіна-Буда Сумскай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне архітэктуры. Д архітэктуры (1997), праф. (1994). Скончыў Бел. ін-т інжынераў чыг. транспарту (1959). З 1959 у праектна-буд. ін-тах Гомеля, Віцебска. З 1992 у Бел. ун-це транспарту (заг. кафедры). Навук. працы па праблемах архітэктуры, праектавання і буд-ва грамадз. і вытв. с.-г. будынкаў, архітэктуры і планіроўкі населеных пунктаў у сельскай мясцовасці.

Тв.:

Пути оптимизации сельскохозяйственных комплексов. Мн., 1981;

Особенности технологической и архитектурно-планировочной организации сельскохозяйственных комплексов. Мн., 1984.

т. 10, с. 35

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІСУ́Н (Леанід Уладзіміравіч) (н. 9.9.1959, г. Мінск),

бел. вучоны ў галіне механізацыі с.-г. тэхнал. працэсаў. Д тэхн. н. (1998). Скончыў Бел. ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1981). З 1981 у Цэнтр. НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, з 1991 у Бел. аграрным тэхн. ун-це (з 1995 заг. кафедры). Навук. працы па тэхніцы і тэхналогіі вырошчвання ягадных культур, экалагічнай бяспецы функцыянавання аб’ектаў АПК.

Тв.:

Научные и технологические основы производства крупноплодной клюквы Мн., 1995;

Экологическая безопасность на объектах АПК. Мн., 1998 (у сааўт.).

т. 10, с. 474

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАРКЕ́ВІЧ (Іван Іванавіч) (н. 22.4.1946, в. Тамашэвічы Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне статыст. фізікі. Д фіз.-матэм. н., праф. (1994). Скончыў Бел. тэхнал. ін-т (1969). З 1969 у Бел. тэхнал. ун-це (з 1986 заг. кафедры). Навук. працы па малекулярна-статыст. тэорыі неаднародных кандэнсаваных асяроддзяў. Распрацаваў двухузроўневае малекулярна-статыст. апісанне крышталёў з дэфектамі рознай прыроды, тэарэт. асновы для пабудовы паслядоўнай статыст. тэорыі пругкасці.

Тв.:

Физика для втузов. [Ч. 1—2]. Мн., 1992—94 (разам з Э.​І.​Валмянскім, С.​І.​Лабко).

Я.​Г.​Міляшкевіч.

т. 11, с. 161

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЯМЦО́Ў (Валянцін Барысавіч) (н. 24.2.1936, в. Навасёлкі Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне статыстычнай механікі. Д фіз.-матэм. н. (1988), праф. (1989). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1959). З 1966 у Бел. тэхнал. ун-це. Навук. працы па даследаванні кандэнсаваных сістэм (вадкіх крышталёў, малекул ДНК, біял. мембран). Распрацаваў статыстычную тэорыю нераўнаважных працэсаў у вадкіх крышталях, прадказаў наяўнасць каларычнага і механахім. эфектаў награвання і змен канцэнтрацыі многакампанентных сістэм у выніку арыентацыйнай дэфармацыі хіральнага асяроддзя.

Тв.:

Неравновесная статистическая механика систем с ориентационным порядком. Мн., 1997.

Я.​Г.​Міляшкевіч.

т. 11, с. 410

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПУСТАВО́ЙЦЕНКА (Уладлен Тарасавіч) (н. 23.2.1932, с. Пясчана Рашацілаўскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна),

бел. вучоны ў галіне нейрахірургіі і мед. рэнтгеналогіі. Д мед. н. (1988). Засл. рацыяналізатар Беларусі (1979). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію ў Ленінградзе (1956). З 1986 у Бел. НДІ траўматалогіі і артапедыі, з 1990 у Бел. НДІ медыка-сац. экспертызы і рэабілітацыі. Навук. працы па нейрахірургіі траўм ц. н. с., мед. рэнтгеналогіі, медыка-сац. экспертызе хірург. і артапедатраўматалагічных захворванняў, рэабілітацыі хворых.

Тв.:

Электрорентгенография в нейрохирургии: Клиникорентгенол. исслед. 2 изд. Мн., 1986;

Клиническая ликворология травмы спинного мозга. Мн., 1992.

т. 13, с. 128

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДВАРЧА́НІН (Ігнат Сымонавіч) (8.6.1895, в. Погіры Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. — 8.12.1937),

бел. літ.-знавец, паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч. Скончыў Пражскі ун-т (1925) са ступенню д-ра філасофіі. З 1912 настаўнік. У 1915—17 на вайсковай службе. У 1918 сакратар культ.-асв. аддзела Бел. нац. камісарыята ў Маскве. У 1919—20 вёў культ.-асв. работу ў Дзятлаўскім пав., за што зняволены ўладамі Польшчы ў Беластоцкі канцлагер. У 1921 арганізаваў у Даўгаўпілсе бел. настаўніцкія курсы, дзе чытаў лекцыі па бел. мове і л-ры, стварыў бел. тэатр, калектыў і хор. З 1926 у Вільні. Выкладаў бел. л-ру ў бел. гімназіі. Выконваў даручэнні Цэнтр. сакратарыята Бел. сялянска-рабочай грамады. Уваходзіў у Гал. ўправу ТБШ (1926—30). У 1928 выбраны паслом у польскі сейм па спісе рабоча-сялянскага блока. У выступленнях на сейме, мітынгах абараняў сац. і нац. правы народа Зах. Беларусі. Адзін з арганізатараў, нам. старшыні рэв.-дэмакр. і нац.-вызв. арг-цыі «Змаганне» (1928—30). За рэв. дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны, у 1930 засуджаны на 8 гадоў турмы. У выніку абмену палітвязнямі паміж СССР і Польшчай з 1932 у Мінску Працаваў у АН БССР (у камісіі па вывучэнні Зах. Беларусі). У 1933 рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956. Дэбютаваў вершамі ў 1917. Вершы Д. публікаваліся ў час. «Наш шлях», «Прамень», «Студэнцкая думка» і інш. У іх балючы драматызм, горкая развага пра нягоды і страты свайго народа, рамантычная вера ў светлы дзень. Публіцыстыка Д. — яркая старонка барацьбы за адраджэнне нац. культуры, сац. і нац. правоў роднага народа. У 1927 выдаў у Вільні «Хрэстаматыю новай беларускай літаратуры (ад 1905 г.)», якая адыграла вял. ролю ў школьным навучанні і патрыят. выхаванні. Пад псеўд. І.​Гудок пераклаў на бел. мову паэму А.​Блока «Дванаццаць» (Вільня, 1926).

Тв.:

[Вершы] // Ростані волі. Мн., 1990;

Бел. пер. — Францішак Скарына як культурны дзеяч і гуманіст на беларускай ніве. Мн., 1991.

Літ.:

Бергман А. Ігнат Дварчанін // Беларускі каляндар 1978. Беласток, 1978;

Крывіцкі Л. (Л.​А.​Луцкевіч) Адкапаў праўду Беларусі // Беларускі каляндар, 1982. Беласток, 1982;

Міско Я. «Ласкі панскай не трэба...» // Міско Я. Маё маўклівае сэрца. Мн., 1983;

Наднёманскія былі. Мн., 1968. С. 72—75.

А.​М.​Пяткевіч.

І.С.Дварчанін.

т. 6, с. 77

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАКЦЫЯНО́ВІЧ (Якуб) (1.5.1725, г. Рагачоў Гомельскай вобл. — 1790),

бел. матэматык і філосаф. Д навук і філасофіі (1759), д тэалогіі і царк. права (1761). Скончыў Віленскую акадэмію, дзе загадваў кафедрамі матэматыкі (1758—62) і філасофіі (1768—71); быў дырэктарам Віленскай астр. абсерваторыі (1758—64). З 1771 у навуч. установах Гродна. Аўтар 2 падручнікаў па матэматыцы, выдадзеных на лац. мове, у якіх выкладзены асновы арыфметыкі і алгебры, элементы геаметрыі, трыганаметрыі на плоскасці і іх дастасаванні.

А.​А.​Гусак.

т. 11, с. 131

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БА́РЫШАЎ (Гурый Іларыёнавіч) (н. 30.4.1928, Ташкент),

бел. тэатразнавец і мастацтвазнавец. Д мастацтвазнаўства, праф. (1990). Скончыў Ташкенцкі тэатр. ін-т (1950). Працаваў у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі (1955—67, 1973—78), Бел. тэатр.-маст. ін-це (1961—67), Гал. рэдакцыі БелСЭ (1967—73). З 1983 у Бел. ун-це культуры. Даследуе гісторыю і тэорыю бел. прафес. і нар. т-ра, т-р Беларусі 18 ст., сцэнаграфію. Аўтар раздзелаў у кн. «Гісторыя беларускага тэатра» (т. 1, 1983), «Музычны тэатр Беларусі: Дакастрычніцкі перыяд» (1990), «Беларускі народны тэатр батлейка» (1962, з А.​Саннікавым) і інш.

Тв.:

Театральная культура Белоруссии XVIII века. Мн., 1992.

А.​А.​Саламаха.

т. 2, с. 335

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГІРУ́ЦКІ (Анатоль Антонавіч) (н. 23.10.1948, в. Смаляны Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. мовазнавец. Д філал. н. (1991), праф. (1993). Скончыў БДУ (1977). З 1982 працаваў у Бел. політэхн. ін-це, з 1991 — у Бел. пед. ун-це (з 1994 заг. кафедры тэорыі і гісторыі мовы). Гал. кірункі навук. дзейнасці — бел.-рус. двухмоўе, тэорыя мовазнаўства, нейралінгвістыка. Праблемам двухмоўя прысвечаны працы «Беларуска-рускі мастацкі білінгвізм: тыпалогія і гісторыя, моўныя працэсы» (1990) і «Вазьмі маё слова...» (1990, разам з А.​Я.​Міхневічам). Своеасаблівая філас.-рэліг. канцэпцыя слова выкладзена ў кн. «Структура слова: асновы Тэорыі Вялікага Аб’яднання» (1995) і «Тайна імя» (1996). Аўтар дапаможнікаў для ВНУ.

т. 5, с. 263

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУНЯ́ЎСКІ (Макс Самуілавіч) (8.8.1935, г. Магілёў — 21.7.1998),

бел. вучоны-эканаміст. Д эканам. н. (1982), праф. (1985). Засл. эканаміст Рэспублікі Беларусь (1994). Скончыў Бел. дзярж. ін-т нар. гаспадаркі (1957). У 1983—93 у Бел. эканам. ун-це. З 1990 прэзідэнт Бел. саюза прадпрымальнікаў і арандатараў. Навук. працы па праблемах павышэння якасці, надзейнасці і доўгатэрміновасці прадукцыі, мадэліравання працэсу павышэння эфектыўнасці вытв-сці. Удзельнічаў у распрацоўцы асн. дзярж. праграм па станаўленні і фарміраванні рыначнай эканомікі на Беларусі.

Тв.:

Вопросы теории и оценки экономической эффективности народного хозяйства. Мн., 1976 (у сааўт.);

Развитие заинтересованности и ответственности: (Вопр. теории и практики). Мн., 1986;

Ускорение и экономика. Мн., 1988.

М.С.Куняўскі.

т. 9, с. 24

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)