Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бягу́чы, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.незал.цяпер.адбегчы.
2.узнач.прым. Які зараз адбываецца, настаў; цяперашні. Банжын коратка расказаў, што было зроблена напярэдадні, расказаў пра планы на бягучы дзень.Шыцік.// Які адбываецца кожны дзень, штодзённы. [Мікалай Аляксеевіч] сказаў колькі слоў наконт бягучай работы, папрасіў Гарнастая быць заўтра на праўленні і выйшаў.Навуменка.А калі ўправіўся [Максім Сцяпанавіч] з бягучымі справамі і выпала вольная хвіліна, захацелася самому пайсці ў ліцейны.Карпаў.
•••
Бягучы момантгл. момант.
Бягучы рахунакгл. рахунак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напярэ́ймы, прысл. і прыназ.
Разм.
1.прысл. З мэтай перахапіць каго‑, што‑н., рухаючыся яму насустрач; наперарэз. Бегчы напярэймы. □ Людзі павыбягалі з хат і зямлянак, бягуць напярэймы, каб спыніць вала.Марціновіч.
2.прыназ.зД. Спалучэнне з прыназ. «напярэймы» выражае прасторавыя адносіны: ужываецца для ўказання на асобу або прадмет, якім імкнуцца зайсці наперад, каб перахапіць іх. Ад лесу ўлева напярэймы ўцекачу выбег польскі салдат.Колас.Удалечыні быў відзён яшчэ адзін трактар, і я пайшоў напярэймы яму.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
умыва́льнік, ‑а, м.
1. Пасудзіна з кранам або ракавіна з кранам, прызначаныя для ўмывання. У калідорчыку стаяў бляшаны ўмывальнік, а пры ім віселі ручнікі.Колас.Стоячы ўжо над умывальнікам перад люстэркам, Ліда аблівала твар вадой з поўных далоней.Галавач.
2.Разм. Тое, што і умывальня. У першыя дні Саша са сваёй сястрычкай Лідай нават не ведалі, што рабіць ад радасці: насіліся з аднаго пакоя ў другі, заглядвалі ва ўмывальнік, ванную.Даніленка.Я падхапіўся і памкнуўся бегчы ва ўмывальнік.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Патураві́ць ’падагнаць (прымусіць хутчэй ісці, рабіць што-н.’ (в.-дзв., Шатал.), патуры́ць ’пагнаць, выгнаць’ (ТСБМ), патурыцца ’пайсці, накіравацца’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). Рус. чарапавецк. туровить ’падганяць’. Да туры́ць, якое можа быць праславянскім (Скок, 3, 525). Маер (G. Mayer. Alban. Studien, 3, 1896) параўноўвае з ім алб.turr, turrem ’бегчы, рынуцца’. Аб пашырэнні дзеяслоўнай асновы з суфіксам ‑ав‑ (параўн. кладавіцца, садавіцца) гл. Карскі 2-3, 58.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ры́на ’вадасцёкавая канава’ (шчуч., брасл., Сл. ПЗБ; Сцяшк.), ’вадасцёкавая труба’ (шальч., Сл. ПЗБ; Цых.), ’жолаб, па якім вада цячэ на кола ў млыне’ (Бяльк.), ’жолаб, вадзяны мяшок на мельніцы’ (Нас.), ры́нва ’рына’ (жытк., Нар. сл.), рус.дыял.ры́нва ’вадасток’, ’канава’, укр.ри́нва ’тс’. З польск.rynna ’жолаб’, rynwa ’жолаб’ (XVI ст.), якое з ням.Rinne ’жолаб’, ’канава’ (< ням.rennen ’бегчы’) (Брукнер, 472; Фасмер, 3, 529).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пусці́цца, пушчуся, пусцішся, пусціцца; зак.
1. Адправіцца, накіравацца куды‑н. [Міхась] зноў і зноў дакараў у думках сястру, а заадно і Толю, што яны згадзіліся пусціцца ў такую далёкую і небяспечную дарогу.Якімовіч.Каб не астацца пры немцах, маці пусцілася ў эвакуацыю.Скрыган.
2. Пачаць хутка ісці, бегчы ў якім‑н. напрамку. Машына пайшла па шашы, а Люты з усёй сілы пусціўся за ёю.Кулакоўскі.[Ніна] спалохалася і не стала чытаць, залажыла пісьмо глыбока ў кашолку і пусцілася дадому.Лобан.
3.зінф. і ўшто. Пачаць рабіць што‑н. Пусціцца даганяць. Пусціцца ў скокі. Пусціцца ў разважанні. □ — Ромка! Сюды! — закрычаў Віталік. Павярнуўся і пусціўся бегчы на вуліцу.Даніленка.За.. [дзяўчынаю] пусціўся ў рогат Воранаў, а тады і ўсе астатнія. Не стрымалася і Таццяна.Васілёнак.Калі сабраўся дзед з Міколкам рушыць у паход, маці таксама пусцілася ў слёзы.Лынькоў.// Пачаць займацца чым‑н. Дамеця, дык таго рэдка калі хто бачыць. Ён пусціўся ў навуку і ходзіць у Верамеевіцкую школу.Сабаленка.
4.нашто. Рашыцца, пайсці на што‑н. Пусціцца на авантуру. Пусціцца на хітрасць. □ Тады толькі Шы Ку-ан зразумеў, на якую рызыку ён пусціўся.Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)