Высокая дэкаратыўная расліна сямейства мальвавых з вялікімі яркімі кветкамі. Цягнуцца аж пад самае застрэшша цыбатыя мальвы.Вітка.Чырвоныя мальвы выглядалі з .. гародчыкаў перад хатамі.Брыль.
[Лац. malva.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пало́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Лопаць час ад часу. У цень пазашывалася ўсё жывое: у вішняку, дакапаўшыся аж да самага карэння, ляніва палопвалі крыл[а]мі разамлелыя куры.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўсме́рць, ‑і, ж.
У выразе: да паўсмерці — вельмі моцна. [Аўдоля:] — А ці праўда гэта, што яны Алеся збілі да паўсмерці?Крапіва.Кахаў аж да паўсмерці І да паўзабыцця...Кляўко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разга́ўкацца, ‑аецца; зак.
Разм. Пачаць моцна і доўга гаўкаць. Апоўначы, аднойчы, на дварэ Разгаўкалася Шаўка, Ды так жа ўзялася гаўкаць, Што аж мароз па скуры ўсіх дзярэ.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намасці́цьсов.
1. намости́ть; (пол и т.п. — ещё) настла́ть;
н. тратуа́р — намости́ть тротуа́р;
н. падло́гу — настла́ть пол;
2.разг. нагромозди́ть;
н. скры́нак аж пад столь — нагромозди́ть я́щиков до потолка́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
МАСТЫ́,
горад, цэнтр Мастоўскага раёна Гродзенскай вобл., на р. Нёман пры ўпадзенні ў яе р. Зальвянка. За 60 км ад Гродна. Вузел чыгунак і аўтадарог на Гродна, Ліду, Ваўкавыск. 18,5 тыс.ж. (1998).
Упершыню ўпамінаюцца ў Літоўскай метрыцы пад 1486 як мястэчка, цэнтр воласці Гродзенскага пав. [ а думку некат. даследчыкаў (А.С.Себасцьян, М.Ф.Спірыдонаў), у дакуменце мелася на ўвазе сучасная в. Правыя Масты, а ўласна М. ўзніклі ў пач. 20 ст.]. Пасля 1589 валасны цэнтр Гродзенскай эканоміі. У 17 ст. мястэчка атрымала некат. прывілеі паводле магдэбургскага права; праводзіліся 2 кірмашы штогод, значнае месца ў гандлі займаў лес (аж да 20 ст.), які сплаўлялі па Нёмане. З 1795 у Рас. імперыі, мястэчка Гродзенскага пав. У 1897—2633 ж. Да 1907 злучаны чыгункамі з Гроднам, Лідай, Ваўкавыскам. З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Гродзенскага пав. Беластоцкага ваяв., у 1927 засн. фанерны з-д Канапацкіх. З 1939 у БССР, з 1940 рабочы пасёлак, цэнтр Мастоўскага раёна. 25.6.1941 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў М. і раёне 2681 чал. Вызвалены 13.7.1944 у ходзе Беластоцкай аперацыі 1944. З 1949 гар. пасёлак, з 1955 горад. У 1962—65 у Ваўкавыскім р-не. У 1970—11,6 тыс. ж.
Прадпрыемствы дрэваапр. (Мастоўскі фанерна-дрэваапрацоўчы камбінат), лёгкай і харч. прам-сці. Мастоўскі музей «Лес і чалавек». Брацкія магілы: сав. воінаў; сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бу́кіш ’удар ілбом’ (Нас., Сцяц.), ’стукнуцца лбамі ў бойцы (пра бараноў)’ (Янк. III); букіш: (чорт) даў мне букіш пад ногі, што аж я перакінуўся (Федар., 1). Параўн. польск.дыял.bukisz ’тс’. Бясспрэчна, ад *bukati (параўн. бел.бу́кацца ’біцца лбамі’, рус.бу́каться). Бу́кіш < *buk‑yšь (суфікс *‑yšь). Зыходзячы з геаграфіі слова, можна думаць і пра запазычанне з польск.bukisz (якое па паходжанню гукапераймальнае, гл. Варш. сл., 1, 230).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
упрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Добра ўварыцца, згатавацца на жары, невялікім агні. Каша ўпрэла. □ [Мяса] так упрэла ў печы, што стала ружовае.Палтаран.
2.Разм. Упацець, пакрыцца потам. Пакуль [Балашоў] дабраўся да Вірской вуліцы, аж упрэў.Новікаў.
3.(1і2ас.неўжыв.). Стаць вільготным, сырым ад цяпла. Трава, нагрэтая сонцам,.. упрэла і цяпер патыхала аж сюды, на двор, саладкава і горача.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надра́іць, ‑аю, ‑аіш, ‑аіць; зак., што.
Начысціць, нацерці да бляску. Надраіць палубу. □ У суботу пасля работы мы выпрасавалі касцюмы, пагаліліся і так надраілі чаравікі, што яны аж зіхацелі.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паджа́рысты, ‑ая, ‑ае.
Добра падпечаны, з румянай скарынкай. Гэта быў ладны жытнёвы акраец, з паджарыстай хрумсткай скарынкай.Быкаў.//перан. Цёмна-жоўтага, залацістага колеру. Паджарыстая шкарлупка на .. [жалудах] аж блішчала.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)