МАШЫНАБУДАВА́ННЕ ДЛЯ ЛЁГКАЙ І ХАРЧО́ВАЙ ПРАМЫСЛО́ВАСЦІ І БЫТАВЫ́Х ПРЫЛА́Д,
галіна машынабудавання і металаапрацоўкі, якая вырабляе абсталяванне для лёгкай і харч. прам-сці, прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання, а таксама быт. прылады (халадзільнікі і пральныя машыны, электрапыласосы, швейныя машыны, электрапрасы, электраміксеры, электрасокавыціскалкі і інш.). Найб. развіццё вытв-сцьбыт. прылад атрымала ў ЗША, Японіі, Францыі, Італіі, Вялікабрытаніі на спецыялізаваных буйных прадпрыемствах.
На Беларусі гэта галіна прам-сці пачала развівацца ў 19 — пач. 20 ст. на металургічных і машынабудаўнічых з-дах, пераважна ў Мінску, якія выраблялі абсталяванне для бровараў, вінакурняў, мукамольнай і крухмала-патачнай прам-сці. У час індустрыялізацыі мінскі з-д «Энергія» асвоіў вытв-сць некаторых станкоў для тэкст. і абутковай прам-сці. У пасляваенны перыяд на базе прадпрыемстваў мясц. прам-сці і рамонтных майстэрняў створаны спецыялізаваныя з-ды: у Оршы швейных машын (1952, з 1968 з-д лёгкага машынабудавання), у Мінску быт. халадзільнікаў (1959), у Баранавічах гандл. машынабудавання (машыны для перапрацоўкі мяса, цеста і агародніны; 1964), у Гродне па вырабе пасудамыйных машын (1963).
У 1997 вытв-сцю абсталявання і запасных частак для лёгкай прам-сці было занята 52 прадпрыемствы і толькі адно з іх спецыялізаванае — ВА «Прамшвеймаш» у Оршы. Большая ч. яго выраблялася на прадпрыемствах лёгкай прам-сці ў Мінску, Баранавічах, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Лідзе і некаторая ч. прадукцыі на ВА «Мінскі трактарны завод» і Мінскім мех. з-дзе імя Вавілава, а таксама ВА «Прамшвеймаш» у г. Орша. Па вырабе абсталявання для гандлю і грамадскага харчавання працуюць спецыялізаваныя прадпрыемствы: Беларускае вытворчае аб’яднанне гандлёвага машынабудавання «Беларусьгандальмаш» у Баранавічах, навук.вытв. прадпрыемства «Тэхнамаш» у Брэсце, з-ды: гандл. машынабудавання ў Гродне, «Прадмаш» у Мінску. Некаторая ч.абсталявання для гэтай галіны выпускаецца на інш. машынабуд. з-дах. У 1997 выпушчана абсталявання і запчастак на 230,5 млрд.руб. (машыны для перапрацоўкі мяса, агародніны, бульбы; халадзільныя камеры, шафы, гандл. прылаўкі, універсальныя пасудамыйныя машыны, машыны для прыгатавання паўфабрыкатаў).
У 1997 выпушчана (тыс.шт.): халадзільнікаў 722, маразільнікаў 73, пральных машын 88,2, электрапыласосаў 4,1, печаў ЗВЧ 0,3, электрапрасаў 274, швейных машын 14,2, электраміксераў 46,2, электрасокавыціскалак 112,7. Найб. прадпрыемствы па выпуску быт. прылад: акц.т-ва«Атлант» у Мінску (па выпуску халадзільнікаў і маразільнікаў), Беларускае вытворчае аб’яднанне радыётэхнікі «Белвар» у Мінску (электрабытавыя прылады), акц.т-ва«Брэстгазаапарат» (газавыя пліты, быт. паветраачышчальнікі), Брэсцкі электрамеханічны завод, Гомельскі завод «Электраапаратура», Мінскі завод «Тэрмапласт» (электраміксеры), Авіяц. рамонтнае прадпрыемства ў Баранавічах (пыласосы), пральныя машыны выпускаюцца ў Мінску і Магілёве.
П.І.Рогач.
Да арт.Машынабудаванне для лёгкай і харчовай прамысловасці і бытавых прылад. Галоўны канвеер на Брэсцкім заводзе газавай апаратуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРУ́ЙСКІ ДО́СЛЕДНА-МЕХАНІ́ЧНЫ ЗАВО́Д.
Створаны ў 1946 у г. Бабруйск як аўтарамонтная майстэрня. З 1960 з-д нестандартнага абсталявання для тэхн. абслугоўвання аўтамабіляў і па вытв-сці спецыялізаванага рухомага саставу для перавозкі грузаў. З 1967 мае сучасную назву. З 1972 у складзе вытв.-тэхн. аб’яднання «Аўтатранстэхніка». Асн. прадукцыя (1995): самазвальныя і бартавыя прычэпы і паўпрычэпы да аўтамабіляў грузападымальнасцю 5,5—12,5 т, абсталяванне гаражнае, для рамонту і абслугоўвання аўтамабіляў, выпускае таксама метал. кіёскі, гаражы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРА́НАВІЦКІ ЗАВО́Д ГАНДЛЁВАГА МАШЫНАБУДАВА́ННЯ.
Створаны ў г. Баранавічы ў 1946 як рамонтна-мех.з-д, з 1963 з-дгандл. машынабудавання. З 1976 галаўное прадпрыемства ВА «Беларусьгандальмаш». У 1983—86 расшыраны. Спецыялізуецца на выпуску тэхнал.абсталявання для прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання. Асн. прадукцыя (1995): гандл. абсталяванне (у т. л. модулі), машыны для перапрацоўкі мяса, гародніны і цеста, мясарубкі, бульбачысткі, медагонкі, працірачныя і інш. машыны, лініі па вырабе каўбас, шафы і вітрыны халадзільныя, тавары нар. ўжытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРГАНІ́ЧНАЯ БУДО́ВА КАПІТА́ЛУ,
адносіны паміж вартасцю пастаяннага капіталу і вартасцю пераменнага капіталу, катэгорыя марксісцкай палітэканоміі. Адлюстроўвае тэхн. склад капіталу: колькасныя адносіны сродкаў вытв-сці да рабочай сілы. Чым больш машын, абсталявання, матэрыялаў і інш. сродкаў вытв-сці прыпадае на аднаго рабочага, тым арганічная будова капіталу і яго тэхн. будова вышэйшыя. З развіццём вытворчасці, паскарэннем тэмпаў навукова-тэхн. прагрэсу гэты паказчык павялічваецца. Гэта азначае, што доля жывой працы змяншаецца, а доля мінулай працы расце, у выніку прадукцыйнасць працы павышаецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОДАЗАБО́Р,
1) перыядычнае або пастаяннае забіранне вады з вадаёма, вадацёку ці падземнай крыніцы ў бытавых або прамысл. мэтах. Характарызуецца аб’ёмам і прызначэннем вады, якая забіраецца, працягласцю яе адбору. Вада высокай якасці прызначаецца пераважна на пітное водазабеспячэнне.
2) Комплекс гідратэхн. збудаванняў і абсталявання для забору вады з паверхневых ці падземных крыніц. Вакол водазаборных збудаванняў, прызначаных для цэнтралізаванага гасп.-пітнога водазабеспячэння, акрэсліваюцца зоны санітарнай аховы. Забор вады з рэк і вадаёмаў патрабуе таксама выканання правіл аховы моладзі рыб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ПРАЕ́КТНА-КАНСТРУ́КТАРСКІ І ТЭХНАЛАГІ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т ПА ПЕРАПРАЦО́ЎЦЫ І ЗАХАВА́ННІ ПЛОДААГАРО́ДНІНЫ І БУ́ЛЬБЫ (Беларускі плодаагароднінатэхпраект) Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1978 у Мінску як Спец. канструктарска-тэхнал. бюро з доследнай вытворчасцю. З 1989 ін-т. Асн. кірункі дзейнасці: арганізацыя і правядзенне навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і тэхнал. работ у галіне перапрацоўкі і захавання плодаагароднінных прадуктаў і бульбы; распрацоўка праектна-канструктарскай дакументацыі на машыны і комплексы тэхнал.абсталявання для перапрацоўкі і захавання плодаагародніны і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́РМІНГЕМ (Birmingham),
горад на Пд ЗША, каля паўд. падножжа Апалачаў, штат Алабама. Засн. ў 1871. 266 тыс.ж., з прыгарадамі 908 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтамаб. дарог, унутр. водных шляхоў. Буйны прамысл.цэнтр. Чорная металургія і коксахімія. Паблізу здабыча жал. руды, каменнага вугалю і флюсавых матэрыялаў. Цяжкае машынабудаванне (вагоны, вытв-сць дарожна-буд. машын, металаканструкцый, прамысл.абсталявання), эл.-тэхн., аўтамаб., авіяц., ваен., паліграф., баваўняная, харчасмакавая прам-сць. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 2 ун-ты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́ДЗІЦКІ МУЗЕ́Й МАТЭРЫЯ́ЛЬНАЙ КУЛЬТУРЫ Заснаваны выдавецкай фірмай «Паліфакт». Адкрыты ў 1994 на тэр.б. маёнтка Ельскіх каля в. Дудзічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Складаецца з комплексу стылізаваных пабудоў 19 — пач. 20 ст.; дзеючага цэха рамёстваў
(хлебапякарня, масласыраварня, кузня, ганчарная і дрэваапр. майстэрні),
сял. хутара, ветрака, карчмы з заезным домам, экспазіц. залы з прадметамі гасп.абсталявання і прылад працы 18—19 ст., выстаўкі стараж.аўтамаб. тэхнікі, механізмаў па перапрацоўцы збожжа, лёну, прадуктаў жывёлагадоўлі, трансп. сродкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́БРЭЦЭН (Debrecen),
горад на У Венгрыі. Адм. ц. медзье Хайду-Біхар. Вядомы з 10 ст. 217,7 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Важны эканам. і культ.цэнтр.Прам-сць; маш.буд. (вагонабудаванне, вытв-сць падшыпнікаў, мед.абсталявання, с.-г. машын), хіміка-фармацэўтычная, швейная, мэблевая, гарбарна-абутковая, тытунёвая, харчасмакавая. 3 ун-ты. Ін-ты атамных даследаванняў і фізікі Сонца АН Венгрыі. Музеі. Арх. помнікі 18—19 ст. Бальнеалагічны курорт. У Д. ў 1849 Л.Кошут абвясціў незалежнасць Венгрыі.
бел. вучоны ў галіне ляснога машынабудавання. Д-ртэхн. к. (1980), праф. (1981). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1960). З 1966 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па распрацоўцы тэарэт. асноў праектавання лесатрансп. машын, лесапрамысл. абсталявання, стварэнні аўтапаяздоў і серыі лясных машын на мінскіх аўтамаб. і трактарным з-дах.
Тв.:
Лесные машины. Мн., 1989;
Заготовка сортиментов на лесосеке. М., 1993 (разам з А.С.Федарэнчыкам, Ю.І.Праваторавым).