паня́цце, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Лагічна аформленая думка аб прадмеце, з’яве; ідэя чаго-н.

П. прыбавачнай вартасці.

2. Уяўленне, звесткі пра што-н.

Даць п. пра што-н. Мець п. аб чым-н.

3. звычайна мн. Спосаб, узровень разумення чаго-н.

Паводле нашых паняццяў усё гэта павінна быць па-іншаму.

|| прым. паняці́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наро́д, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Усё насельніцтва пэўнай дзяржавы, жыхары краіны.

Н.

Беларусі.

2. -а. Працоўная маса насельніцтва той ці іншай краіны.

Працоўны н.

Выхадцы з народа.

3. -а. Розныя формы гістарычных супольнасцей (племя, народнасць, нацыя).

Беларускі н.

4. -у, толькі адз. Людзі.

На мітынг прыйшло многа народу.

|| прым. наро́дны, -ая, -ае.

Народная творчасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капы́л, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Кавалак дрэва ў форме ступні, на якім шавец робіць абутак.

2. Адзін з драўляных брускоў, якія ўстаўляюцца ў палазы і служаць апорай для кузава саней.

◊

Гнуць на свой капыл (разм.) — рабіць па-свойму, не слухаючы думкі іншых.

Усё (усе) на адзін капыл (разм.) — аднолькава, аднолькавымі, падобна, падобнымі (парабіць, зрабіць, атрымацца).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тра́сца, -ы, ж. (разм.).

1. Ліхаманка, малярыя.

2. перан. Ужыв. з адмоўным адценнем пры абазначэнні чаго-н. няпэўнага, невядомага і пад.

Якой трасцы яму трэба?

3. Ужыв. як лаянкавае слова.

Нічога ты там не знойдзеш.

Т.!

◊

Адна трасца (разм., незадав.) — усё роўна, без розніцы.

Трасца ў бок каму (разм., груб.) — пра пажаданне каму-н. чаго-н. дрэннага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

утрэ́сціся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -расе́цца; -ро́сся, -рэ́слася; зак.

1. Паменшыцца ў аб’ёме ад трасення (пра сыпкае).

Крупы ў торбе ўтрэсліся.

2. перан. Тое, што і уладзіцца (у 1 знач.; разм.).

Не перажывай, усё ўтрасецца.

|| незак. утраса́цца, -а́ецца і утрэ́свацца, -аецца.

|| наз. утраса́нне, -я, н. (да 1 знач.) і утрэ́сванне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Báhre f -, -n

1) насі́лкі; дра́гі

2) труна́;

◊

von der Wíege bis zur ~ ад калы́скі да магі́лы, усё жыццё

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

héxen

1. vi чарава́ць, вядзьма́рыць

2. vt наваражы́ць, прываражы́ць, прычарава́ць;

es geht wie gehéxt усё ідзе́ як у ка́зцы [як па ма́сле]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

zusámmennehmen*

1. vt скла́дваць; скліка́ць;

álles zusámmengenommen усё (узя́тае) ра́зам

2. ~, sich сабра́цца з сі́ламі, узя́ць сябе́ ў ру́кі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

дапі́ць, ‑п’ю, ‑п’еш, ‑п’е; ‑п’ём, ‑п’яце; заг. дапі; зак., што.

Выпіць усё, да канца. Дапіць малако. □ Ілья дапіў свой чай, закурыў і выйшаў на балкон. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даражэ́ць, ‑эе; незак.

Разм. Рабіцца даражэйшым, павышацца ў цане. — Вайна... — уздыхае пан Жамбінскі. — І дровы, і вугаль.. і нават няшчасная якая італьянская кісліца — усё даражэе. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)