дэ́ка, -і, мн. -і, дэк, ж.

Дэталь струннага музычнага інструмента, якая служыць для ўзмацнення гуку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэмісезо́нны, -ая, -ае.

Пра верхняе адзенне, тканіну: прызначаны для нашэння вясной і ўвосень.

Дэмісезоннае паліто.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэнатура́т, -у, Ма́це, м.

Этылавы спірт-сырэц са спецыяльнымі дабаўкамі, прызначаны для тэхнічных мэт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няві́дны, -ая, -ае.

1. Недаступны для зроку; нябачны.

2. Несамавіты, непрыгожы на выгляд.

Нявідная дзяўчынка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

о́птымум, -у, м. (спец.).

Сукупнасць найбольш спрыяльных умоў для каго-, чаго-н.

Тэмпературны о. чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пад’ёмнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Устройства, механізм для пад’ёму цяжару і пасажыраў.

Канатны п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсу́мак, -мка, мн. -мкі, -мкаў, м.

Невялікая паясная сумка для патронаў.

Укласці абоймы ў п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таво́т, -у, Мо́це, м.

Густая змазка для машын і механізмаў.

|| прым. таво́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

танцпляцо́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -цо́вак, ж.

Спецыяльна абсталяваная адкрытая пляцоўка для танцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сахо́р, -хара́, мн. -хары́, -харо́ў, м.

Жалезныя вілы для накідвання гною.

|| прым. сахо́рны, -ая, -ае.