падсу́нуць

1. (прысунуць) hernrücken vt, hernschieben* vt (да чаго-н. an A);

2. (засунуць) (hinin)stcken vt;

3. (непрыкметна падлажыць) zstecken vt, zschieben* vt (каму-н. D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

адмаўля́ць

1. (у існаванні чаго-н.) bsagen vt, bweisen* vt;

2. (адхіляць) nein [Nein] sagen, blehnend [bschlägig] (be)ntworten;

адмаўля́ць у даве́ры каму-н. j-m das Vertruen entzehen* [verwigern]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пачу́цца

1. (стаць чутным) erschllen* vi (s); vernhmbar [laut] wrden;

2. (здацца каму-н.) schinen* vi (s), vrkommen* vi (s);

мне пачу́лася, што … mir schen es, als ob [dass] …

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пашко́дзіць

1. (што-н.) beschädigen vt; verltzen vt (параніць);

пашко́дзіць сабе́ нагу́ sich (D) das Bein verltzen;

2. (каму-н., чаму-н.) schden vi, Schden zfügen [nrichten] (D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гру́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Ствараць грукат. Ноч над зямлёй плыла. Грукала навальніца. Калачынскі. Зямлю скаваў мароз, і боты грукаюць на ўсё наваколле. Шамякін. // Шумна, з сілай біць, удараць. Як у бубен, у памост Грукаюць падковы. Бялевіч.

2. Тое, што і грукацца (у 1 знач.). Калі каму трэба было чаго, дык ён грукаў у брамку. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грымірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.

Накладваць грым з мэтай надання акцёру патрэбнага для яго ролі выгляду. Аднойчы пані Ванда грыміравала яго перад спектаклем, падводзіла бровы, далонь з алоўкам трымаючы перад хлопцавым тварам. Брыль. // пад каго або кім-чым. Надаваць каму‑н. з дапамогай грыму выгляд, аблічча каго‑н. Грыміраваць пад рыбака. Грыміраваць артыста клоўнам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дабрадзе́й, ‑я, м.

1. Той, хто чыніць дабро, аказвае дапамогу, паслугу каму‑н.; дабрачынец. — Прыходзьце, даражэнькія мае, часцей: вы толькі і засталіся нашымі сябрамі-дабрадзеямі. Гартны. На словах дабрадзей, а на справе ліхадзей. З нар.

2. Разм. Форма сяброўскага звароту да каго‑н., часам з адценнем іроніі, злараднасці. — Памыляешся, дабрадзей, мне пайшоў ужо дваццаць другі год. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ашчаслі́віць, ‑ліўлю, ‑лівіш, ‑лівіць; зак., каго.

Зрабіць каго‑н. шчаслівым; прынесці радасць каму‑н. Кіра, відаць, баіцца не за шчасце, а самога шчасця — ці справіцца з ім, ці будзе варта яго, ці таксама ашчаслівіць таго, хто ашчаслівіў яе. Карпаў. [Тварыцкаму] хацелася і ашчаслівіць дачку, і адарвацца, адрачыся, ачысціцца ад свайго мінулага, знішчыць у сабе ўсе яго сляды. Кудраўцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балю́ча,

1. Прысл. да балючы (у 2, 3 знач.).

2. безас. у знач. вык., каму-чаму і з інф. Пра фізічны і душэўны боль. Калі мы падышлі да рэчкі, узышло сонца, і снег так заблішчаў, што ажно вачам стала балюча. Хомчанка. Было сорамна, брыдка і балюча да слёз, што ў такі адказны момант не здолеў [Даміра] стрымаць сябе. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́гаварыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

1. што. Вымавіць, сказаць. Слова не дае выгаварыць. □ — Казічак, сыночак... — паўтарае адно маці — і больш ні слова не можа выгаварыць. Васілевіч.

2. што. Разм. Дамагчыся абяцання чаго‑н. Выгаварыць тыдзень адтэрміноўкі. □ Бярвенне — толькі прычэпка, галоўнае — дзяляначку новую выгаварыць. Лобан.

3. каму. Разм. Прабраць. — Пасаромеліся б. Са старым чалавекам гаворыце, — выгаварыла дзяўчатам Аўдоля Пракопіха. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)