кадано́псіс

(н.-лац. codonopsis)

травяністая расліна сям. званочкавых з шырокаланцэтным лісцем і адзіночнымі жаўтаватымі кветкамі, пашыраная пераважна ва Усх. і Цэнтр. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кардыякры́нум

(н.-лац. cardiocrinum)

цыбульная травяністая расліна сям. лілейных з шырокім лісцем і трубчастымі белымі пахучымі кветкамі, якая расце ў вільготных лясах Гімалаяў і ва Усх. Азіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аўра́н

(ням. aurin, ад лац. aurum = золата)

травяністая расліна сям залознікавых з вузкім лісцем і адзіночнымі белымі кветкамі, пашыраная ва ўмераных і халодных зонах на заліўных лугах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аптымі́зм

(фр. optimisme, ад лац. optimus = найлепшы)

бадзёры, жыццярадасны настрой, пры якім чалавек верыць у лепшае будучае, у поспех; схільнасць бачыць ва ўсім светлыя бакі (проціл. песімізм).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

брусане́тыя

(н.-лац. broussonetia)

дрэвавая або кустовая расліна сям. тутавых, пашыраная ва Усх. Азіі і Палінезіі; з кары асобных відаў вырабляецца папера, некаторыя віды вырошчваюцца як дэкаратыўныя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вейге́ла

(н.-лац. veigela)

кустовая расліна сям. бружмелевых з простым лісцем і буйнымі кветкамі розных колераў без паху, пашыраная ва Усх. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

спірэ́я

(н.-лац. spiraea)

кустовая расліна сям. ружавых з белымі, ружовымі або чырвонымі кветкамі ў парасонападобных суквеццях, пашыраная пераважна ва ўмераных зонах; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фарзі́цыя

(н.-лац. forsythia)

лістападная кустовая расліна сям. маслінавых з адзіночнымі ярка-жоўтымі кветкамі, пашыраная ва Усх. Азіі і Паўд.-Усх. Еўропе; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хама́рбія

(н.-лац. hammarbya)

травяністая расліна сям. ятрышнікавых з дробнымі жаўтавата-зялёнымі кветкамі ў гронках, пашыраная ва ўмерана халодных зонах; на Беларусі трапляецца рэдка на тарфяных балотах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шэйхцэ́рыя

(н.-лац. scheuchzeria)

травяністая расліна сям. шэйхцэрыевых з аблісцелым сцяблом і кветкамі ў гронках, пашыраная ва ўмераных і халодных зонах; на Беларусі трапляецца на сфагнавых балотах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)