Дзейнічалі ў 1892—1914 у г. Бабруйск Магілёўскай вобласці (усяго 10 з-даў і мануфактур). Выкарыстоўваліся лакамабілі, паравыя катлы і рухавікі. Выраблялі струганы лес, дошкі, гонты, драніцу, мэблю і інш. Працавалі па 12—59 і больш рабочых (да 194 у 1913).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПО́ЛАК,
піламатэрыял, атрыманы з бакавой часткі бервяна. Калі пукаты бок аполка не прапілаваны ці прапілаваны менш як на ½ даўжыні, аполак наз. гарбельным, прапілаваны больш як на ½ — дашчаным. Аполкі ідуць на выраб буд. рыштаванняў, апалубкі, мацавання горных выпрацовак і г.д.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТЫЯ́ЛЬНЫЯ АДКЛА́ДЫ,
акіянскія і марскія адклады, якія намнажаюцца на глыб. 200—3000 м, на мацерыковым схіле і часткова ў найб. глыбакаводных участках шэльфа. Займаюць каля 20% плошчы Сусветнага ак. Прадстаўлены тэрыгеннымі асадкамі (больш за 56%), разнастайнымі муламі (вапняковыя, крамяністыя) і інш.Гл. таксама Батыяль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕСЕМЕ́РАЎСКІ ПРАЦЭ́С,
адзін з відаў атрымання сталі з вадкага чыгуну. У спец. (бесемераўскім) канвертары чыгун ператвараецца ў сталь у выніку акіслення прымесяў (крэмнію, марганцу, вугляроду), што суправаджаецца выдзяленнем цяпла. Прапанаваны ў 1856 Г.Бесемерам. У 2-й пал. 20 ст. заменены больш дасканалым кіслародна-канвертарным працэсам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАВЕЛІ́Т,
сцэментаваны жвір, які мае тэкстуры, уласцівыя пясчаным пародам. Пашыраны сярод асадкавых утварэнняў. Наяўнасць гравеліту сведчыць аб інтэнсіўным размыванні большстараж. тоўшчаў і блізкасці мелкаводдзя, сушы або падняцця (дадатных формаў рэльефу дна басейна). На Беларусі гравеліт пашыраны ў геал. адкладах венду, антрапагену і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́НКА,
шчыльна сабраныя разам і размешчаныя на адной галінцы кветкі або плады. Бывае рознай марфалагічнай будовы. Гронкай называюць суквецці бэзу, складаныя суплоддзі і суквецці вінаграду, рабіны, глогу і інш. сукупнасці пладоў або кветак аднаго суквецця, якія больш або менш адасобленыя ад вегетатыўнай часткі парастка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭСКВАМА́ЦЫЯ (ад лац. desquamo выдаляю луску),
лушчэнне, адслойванне горных парод у выглядзе тонкай акругла-выпуклай лускі (1—2 см). Адбываецца на скалістай паверхні пад уплывам рэзкага вагання т-р (у асн. сутачных). Характэрна ў пустынях і высакагорных раёнах, дзе больш інтэнсіўныя працэсы фізічнага выветрывання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРО́ГАВА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дражбітка (цячэ праз возера), за 36 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,28 км², даўж. 850 м, найб.шыр. 420 м, даўж. берагавой лініі больш за 2 км. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі забалочаныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАХЛА́К,
архіпелаг у паўд.-зах.ч. Чырвонага м., належыць Эфіопіі. Буйныя а-вы: Д. (750 км²), Нора (130 км²); больш за 130 дробных астравоў. Абкружаны каралавымі рыфамі. Пальмавыя гаі. Лоўля чарапах, акул, здабыча жэмчугу і перламутру. Гал. горад і порт — Нокра (на в-ве Дахлак).