СКЕ́РЦА (ад італьян. scheizo літар. жарт),
у 16—17 ст. вак. п’еса (адна- або шматгалосая) на жартоўныя тэксты або яе інстр. пералажэнне. З 2-й пал. 18 ст. адна з частак (звычайна 3-я) санатна-сімфанічнага цыкла, якая замяніла менуэт. Для С. характэрны хуткі, жывы тэмп, рэзкая змена кантрастных вобразаў (нар.-жанр., гульнёвых, гратэскных і інш.), трохдольны памер (3/4 ці 3/8), складаная 3-часткавая форма з трыо (уласцівая і менуэту). Класічны тып С. склаўся ў творчасці Л.Бетховена. З 19 ст. С. развівалася і як частка цыкла (творчасць зах.-еўрап. кампазітараў-рамантыкаў і рус. класікаў) і як самаст. муз. п’еса, блізкая да капрычыо («Скерца» Ф.Шапэна, арк. скерца М.Мусаргскага і інш.). Бел. кампазітары шырока выкарыстоўваюць С. ў традыц. формах часткі санатна-сімф. цыкла і асобнай муз. п’есы. Сустракаецца ў творах М.Аладава, А.Багатырова, Дз.Смольскага, Г.Вагнера, Я.Дзягцярыка, А.Мдывані, Ф.Пыталева, Р.Суруса, Я.Цікоцкага і інш.
Т.А.Шчэрба.
т. 14, с. 453
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛАД ЗЛАЧЫ́НСТВА,
сукупнасць прадугледжаных крымінальным правам прыкмет, якія характарызуюць учыненае дзеянне як канкрэтны від злачынства; неабходная ўмова крымін. адказнасці. С.з. ствараюць 4 групы прыкмет, што адносяцца да аб’екта злачынства, аб’ектыўнага боку, суб’екта злачынства і суб’ектыўнага боку. С.з. вызначаны ў дыспазіцыях артыкулаў Асаблівай часткі Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Агульныя для ўсіх С.з. прыкметы і палажэнні вызначаны таксама ў Агульнай частцы гэтага кодэкса. Аб’ект злачынства — на што накіравана пасяганне — вызначаецца месцам пэўнага артыкула ў сістэме Асаблівай часткі КК. Прыкметы суб’екта злачынства — узрост, з якога настае крымін. адказнасць, наяўнасць свядомасці — прадугледжаны ў артыкулах Агульнай часткі КК, спец. прыкметы суб’екта (службовая асоба, ваеннаслужачы і інш.) — у дыспазіцыі артыкула Асаблівай часткі КК. Прыкметы аб’ектыўнага боку злачынства — само дзеянне (бяздзеянне) і яго вынікі; суб’ектыўнага боку злачынства — форма віны, мэта, матыў — пазначаны ў дыспазіцыі артыкула, які прадугледжвае злачынства. Адсутнасць хоць бы адной з названых прыкмет сведчыць пра адсутнасць у дзеяннях пэўнай асобы С.з. і выключае крымін. адказнасць.
Г.А.Маслыка.
т. 14, с. 458
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дэспаты́я
(с.-лац. despotia, ад гр. despoteia)
1) форма самадзяржаўнай улады, неабмежаваная манархія на чале з дэспатам 1;
2) дзяржава, у якой устаноўлена такая ўлада;
3) тое, што і дэспатызм 2.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аменсалі́зм
(ад а- + лац. mensa = стол, жыўленне)
форма ўзаемаадносін паміж арганізмамі, якая для аднаго віду карысная, а для другога шкодная (напр. вароны, падбіраючы рэшткі ежы воўка, сваім крыкам прыцягваюць увагу паляўнічага).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
цэнтрыкліна́ль
(ад цэнтр + гр. klino = нахіляю)
форма залягання горных парод, у якой пласты нахілены так, што лініі іх падзення накіраваны ў бок аднаго цэнтра, а лініі распасцірання апісваюць каля яго дугі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ле 1 ’каля, ля’ (лях., Сл. паўн.-зах., Мат. Гом.). Скарочаная форма з кале, параўн. навагр. кале (Кліх) — паўн.-прасл. kole (форма м. скл.), параўн. польск. kole, каш. kole, kale, kiiole і інш., чэш. kole. Копечны (ESSJ, 1, 89) мяркуе, што форма kole не абавязкова з’яўляецца месным склонам, а гэта можа быць замена канцавой галоснай у другасных прыназоўнікаў, параўн. podle/podli/podle/podia і г. д.
Ле 2 ’для’ (лельч., Мат. Гом.; кам., стол., драг., Сл. паўн.-зах.) — у выніку выпадзення д‑ перад я (Карскі, і, 352) з дле, якое з’яўляецца другасным прыназоўнікам (ужываецца з р. скл.). З для < і прасл. dblja. Канцавое ‑е магло быць вынікам рэдукцыі як ненаціскное або паводле аналогіі да po‑dle (Карскі 2–3, 462). Да для (гл.). Параўн. таксама лі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лакры́ца ’расліна Glycyrrhiza glabra, салодкі корань якой і парашок з яго выкарыстоўваюцца ў прамысловасці і медыцыне’ (ТСБМ), лакірыца ’салодкі корань’ (Грыг.). Сучасная форма аформлена паводле рус. лакрыца ’тс’, форма ж XIX ст. (у Грыгаровічаў) з’яўляецца запазычаннем з с.-в.-ням. lakeritze, якое з лац. liquiritia < ст.‑грэч. γλυκύρριξα ’тс’, даслоўна ’салодкі корань’ (γλυκύς ’салодкі’, ριξα ’корань’). Лексема шырока прадстаўлена ў еўрапейскіх мовах (Слаўскі, 4, 374–375; Фасмер, 2, 453; Клюге–Гётпэ, 342; Праабражэнскі, 1, 431). Ст.-бел. лякрыцея (1583) запазычана са ст.-польск. lakrycja (Булыка, Запазыч., 148); форма ж люкрецижі ст.-польск. lukrecja < з сілезск. ням. мовы і звязана з. уласным імем Lukrezia (Кэрстнер, Die deutschen Lehnwörter im Pol-nischen, Leipzig, 1939, 5). У сум. бел. мове Зажываецца назва лакрычнік < рус. лакричник ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
аббудо́ваны
дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
аббудо́ваны |
аббудо́ваная |
аббудо́ванае |
аббудо́ваныя |
| Р. |
аббудо́ванага |
аббудо́ванай аббудо́ванае |
аббудо́ванага |
аббудо́ваных |
| Д. |
аббудо́ванаму |
аббудо́ванай |
аббудо́ванаму |
аббудо́ваным |
| В. |
аббудо́ваны аббудо́ванага |
аббудо́ваную |
аббудо́ванае |
аббудо́ваныя аббудо́ваных |
| Т. |
аббудо́ваным |
аббудо́ванай аббудо́ванаю |
аббудо́ваным |
аббудо́ванымі |
| М. |
аббудо́ваным |
аббудо́ванай |
аббудо́ваным |
аббудо́ваных |
Кароткая форма: аббудо́вана.
Іншыя варыянты:
аббудава́ны.
Крыніцы:
dzsl2007.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
абкіто́ваны
дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
абкіто́ваны |
абкіто́ваная |
абкіто́ванае |
абкіто́ваныя |
| Р. |
абкіто́ванага |
абкіто́ванай абкіто́ванае |
абкіто́ванага |
абкіто́ваных |
| Д. |
абкіто́ванаму |
абкіто́ванай |
абкіто́ванаму |
абкіто́ваным |
| В. |
абкіто́ваны абкіто́ванага |
абкіто́ваную |
абкіто́ванае |
абкіто́ваныя абкіто́ваных |
| Т. |
абкіто́ваным |
абкіто́ванай абкіто́ванаю |
абкіто́ваным |
абкіто́ванымі |
| М. |
абкіто́ваным |
абкіто́ванай |
абкіто́ваным |
абкіто́ваных |
Кароткая форма: абкіто́вана.
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
аблу́заны
дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
аблу́заны |
аблу́заная |
аблу́занае |
аблу́заныя |
| Р. |
аблу́занага |
аблу́занай аблу́занае |
аблу́занага |
аблу́заных |
| Д. |
аблу́занаму |
аблу́занай |
аблу́занаму |
аблу́заным |
| В. |
аблу́заны аблу́занага |
аблу́заную |
аблу́занае |
аблу́заныя аблу́заных |
| Т. |
аблу́заным |
аблу́занай аблу́занаю |
аблу́заным |
аблу́занымі |
| М. |
аблу́заным |
аблу́занай |
аблу́заным |
аблу́заных |
Кароткая форма: аблу́зана.
Іншыя варыянты:
аблуза́ны.
Крыніцы:
krapivabr2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)