род кветкавых раслінсям. складанакветных. Больш за 20 відаў. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і і Цэнтр. Еўропе. На Беларусі культывуюць Н. лекавыя (C. officinalis) і палявыя (C. arvensis).
Адна- і шматгадовыя травы і паўкусты. Сцёблы прамастойныя, рабрыстыя. Лісце простае, прадаўгавата-ланцэтнае. Кветкі жоўтыя або аранжавыя ў кошыках на доўгіх адзіночных кветаносах. З Н. лекавых атрымліваюць няшкодны харч. фарбавальнік жоўтага колеру для сыроў і тлушчу. Лек., дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТ (ад лац. matta цыноўка, рагожа),
1) цыноўкі, пляцёнкі з саломы, чароту, рагозу і інш. Выкарыстоўваюцца для аховы ад холаду раслін у парніках (парніковыя М., напр., з жытняй саломы).
2) У спорце — матрацы, мяккі подсціл. Складаюцца з абалонкі, чахла (трывалая тканіна) і набіўкі (порыстая пластмаса, шарсцяныя ці баваўняныя ачоскі, футравыя адходы, конскі волас і інш.), бываюць прашытыя шпагатам. Выкарыстоўваюцца ў барацьбе, акрабатыцы, гімнастыцы і інш. для змякчэння ўдараў і прадухілення траўмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЙНІК (Maianthenum),
род кветкавых раслінсям. лілейных. 3 віды. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі 1 від — М. двухлісты (M. bifolium). Трапляецца на сухой пясчанай глебе ў хваёвых і мяшаных лясах.
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 40 см з тонкім паўзучым карэнішчам. Сэрцападобнае лісце (2—3) у верхняй ч. сцябла, чаргаванае, збліжанае. Кветкі дробныя, белыя, духмяныя, у верхавінкавай гронцы. Плод — чырв. ягада, ядомая. Лек. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІМО́ВІЧ (Карл Іванавіч) (23.11.1827, г. Тула, Расія — 16.2.1891),
расійскі батанік і падарожнік, адзін з першых даследчыкаў флоры Д. Усходу. Акад.Пецярб.АН (1868). Скончыў Дэрпцкі ун-т (1850). У 1853—57 здзейсніў кругасветнае падарожжа, у 1859—64 даследаваў Сібір, Д. Усход і Японію. З 1870 дырэктар Бат. музея АН. Навук. працы па сістэматыцы і геаграфіі кветкавых раслін.
Літ.:
Липшиц С.Ю. К.И.Максимович // Отечественные физико-географы и путешественники. М., 1959.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛІ́НІЯ (Molinia),
род кветкавых раслінсям. метлюжковых. 3—5 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы. На Беларусі М. блакітная, або сіняўка (M. caerulea), трапляецца на забалочаных лугах, ускрайках тарфяных балот, сярод хмызняку.
Шматгадовыя травы выш. да 1,5 м. Утвараюць густыя дзярніны. Светла-зялёныя сцёблы маюць укарочаныя ніжнія і падоўжаныя верхнія міжвузеллі. Лісце доўгае, лінейнае, цвёрдае, па краі шурпатае, блакітна-зялёнае. Суквецце — доўгая перарывістая шматкаласковая мяцёлка. Плод — зярняўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЬТО́ЗА (ад англ. malt солад),
соладавы цукар, прыродны дыцукрыд, малекула якога складаецца з двух астаткаў глюкозы. Асн. структурны элемент глікагену і крухмалу. У свабодным стане прысутнічае ў прарослым зерні (соладзе) злакаў, памідорах, пылку і нектары некат. раслін. Добра раствараецца ў вадзе, салодкага смаку; з’яўляецца адноўленым цукрам (мае незамешчаную паўацэтальную гідраксільную групу). У жывёльных і расл. арганізмах утвараецца пры ферментатыўным расшчапленні крухмалу і глікагену. Выкарыстоўваецца ў мікрабіялогіі для прыгатавання пажыўных асяроддзяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНІЁК, маніёт (Manihot),
род кветкавых раслінсям. малачайных.
Больш за 160 відаў. Пашыраны ў тропіках абодвух паўшар’яў. Стараж. культура М. ядомы, або касава (M. esculenta) — важная харч. расліна.
Травы і кусты, рэдка дрэўцы з млечным сокам. Карані часта клубнепадобна патоўшчаныя, даўж. да 1 м, маса да 15 кг, маюць 20—40% крухмалу, з іх атрымліваюць муку і крупы (тапіёка, ці маніёкавае сага). Харч. і каўчуканосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ННА,
1) застылы сок некаторых раслін (ясеня маннага, грабеншчыка і інш.), што выцякае з ранак на кары.
2) Некалькі відаў вандроўных лішайнікаў сям. леканоравых (засушлівыя вобласці ў Паўд.-Усх. Еўропе, Паўд.-Зах. Азіі і Паўн. Афрыцы). Маюць выгляд камячкоў дыям. да 4 см гліністага ці папяліста-шэрага колеру, якія да глебы не прымацоўваюцца. Лёгка пераносяцца ветрам на вял. адлегласці. Ядомыя (магчыма, адсюль і легенда пра М., якая «падае з неба»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТАБАЛІ́ТЫ,
рэчывы, якія ўтвараюцца ў клетках, тканках і органах раслін, жывёл і чалавека ў выніку біяхім. рэакцый у працэсах абмену рэчываў. Утвараюцца пры ўдзеле спецыфічных ферментаў. Удзельнічаюць у працэсах анабалізму і катабалізму. У фізіялогіі і медыцыне да М. звычайна адносяць прадукты ўнутрыклетачнага абмену, падлеглыя канчатковаму разбурэнню і выдаленню з арганізма. Большасць М., якія паступаюць у кроў, удзельнічаюць у гумаральнай рэгуляцыі функцый, ажыццяўляюць уплыў на біяхім. і фізіял. працэсы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́СКАЎСКАЕ АГАЛЕ́ННЕ РАЧНЫ́Х АДКЛА́ДАЎ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). За 250 м на Пн ад в. Пескі Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл., на правым беразе р. Зальвянка. Ва ўступе поймы (выш. да 5 м) ускрываюцца рэчышчавыя, поймавыя і старычныя рачныя адклады (пяскі з праслоямі торфу), якія ўтварыліся ў галацэне 8—2,7 тыс.г. назад. У іх выяўлены рэшткі раслін і жывёл. Адно з найб. дэталёва даследаваных агаленняў адкладаў галацэну.