БО́ЙКА (Барыс Барысавіч) (н. 6.8.1923, в. Ходараўка Горацкага р-на Магілёўскай вобл.),

бел. фізік. Акад. АН Беларусі (1974, чл.-кар. 1969), д фіз.-матэм. н. (1965), праф. (1976). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў БДУ (1951). З 1960 у Ін-це фізікі, у 1975—93 дырэктар Ін-та фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі. Навук. працы па фіз. оптыцы, квантавай электроніцы і фізіцы цвёрдага цела. Распрацаваў палярызацыйны метад вывучэння працэсаў вязкага цячэння, стварыў шэраг новых варыянтаў квантавых генератараў, атрымаў і даследаваў новыя высокатэмпературныя звышправодныя матэрыялы. Дзярж. прэмія Беларусі 1990.

Тв.:

Фотопластичность. Мн., 1957 (разам з С.​І.​Губкіным, С.​І.​Дабравольскім);

Отражение света от усиливающих и нелинейных сред. Мн., 1988 (разам з М.​С.​Пятровым).

Б.Б.Бойка.

т. 3, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРАНАВІ́ЦКІ (Аляксандр Юльянавіч) (23.3.1914, в. Танежыцы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 24.7.1975),

бел. вучоны-патафізіёлаг. Чл.-кар. АН Беларусі (1950), д мед. н. (1940), праф. (1948). Скончыў Ленінградскі мед. ін-т (1936). З 1941 у Іркуцку, з 1944 у Ін-це агульнай і эксперым. паталогіі, адначасова з 1948 у Маскоўскім стаматалагічным ін-це. З 1950 дырэктар Ін-та тэарэт. медыцыны АН БССР, у 1953—59 у Ін-це аховы мацярынства і дзяцінства, у 1958—63 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па праблемах рэактыўнасці арганізма, шоку, следавых рэакцый у паталогіі, кампенсатарных прыстасаваннях і метадалагічных пытаннях медыцыны.

Тв.:

Экспериментальная терапия некоторых форм гипоксии головного мозга // Компенсаторные приспособления при патологии сердечно-сосудистой системы. Мн., 1966.

А.Ю.Бранавіцкі.

т. 3, с. 240

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУ́ДАЛ ((Budal) Андрэй) (31.10.1889, в. Штандраж, каля г. Гарыцыя, Італія — 7.6.1972),

славенскі пісьменнік, публіцыст, крытык, перакладчык. Д філал. н. (1913). Пісаў на славенскай і італьян. мовах. Аўтар зб-каў апавяд. «Жупан Жагар» (1927), «Бедны Уштын» (1928), «Чыя ты?» (1930), «Між сэрцам і зямлёю» (1932), «З таго боку магілы» (1934), «На кані» (1938), гіст. аповесці «Хрэсны ход Пятра Купленіка» (1924). Перакладаў з раманскіх і славянскіх моў. Адзін з першых у Славеніі перакладчыкаў і даследчыкаў бел. л-ры. У зб. «Прамень» (1933) апублікаваў грунтоўны артыкул «Пра беларусаў і беларускую літаратуру», дзе змясціў і пераклад верша Я.​Купалы «А хто там ідзе?». Пераклаў і выдаў асобнай кнігай творы Я.​Коласа («Малады дубок і іншыя апавяданні», 1933).

І.​А.​Чарота.

т. 3, с. 307

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІ́ЦЕБСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т.

Засн ў 1918 як Віцебскі пед. ін-т на базе Віцебскага настаўніцкага інстытута. У 1919 пед. ін-т перайменаваны ў Ін-т нар. адукацыі, у 1923 аб’яднаны з БДУ. У 1930 адноўлены, у 1934—92 імя С.​М.​Кірава. З 1.9.1995 ун-т. У 1996/97 навуч. г. ф-ты: матэм., фіз., біял., філал., бел. філалогіі і гісторыі, мастацка-графічны, фізічнай культуры і спорту, дашкольнай педагогікі і псіхалогіі, педагогікі і методыкі пач. навучання, музычна-мастацкі. Навучанне дзённае і завочнае. Аспірантура з 1991. Ун-т мае н.-д. лабараторыю па біялогіі Беларускага Паазер’я, бат. сад, музей П.​М.​Машэрава, гісторыі ВНУ, біял., літ., мастацкі. Выдае час. «Диалог. Карнавал. Хронотоп», «Веснік Віцебскага дзяржаўнага універсітэта».

В.​Н.​Вінаградаў.

т. 4, с. 232

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЫНАМІ́ЧНАЯ ГЕАЛО́ГІЯ,

адзін з кірункаў геалогіі, што вывучае знешнія і ўнутр. геал. працэсы, якія бесперапынна змяняюць састаў, структурна-тэкстурныя асаблівасці горных парод, будову зямной кары і формы зямной паверхні. З Д.г. вылучыліся асобныя галіны ведаў: тэктоніка, вулканалогія, сейсмалогія, геамарфалогія і інш. Найважнейшыя метады Д.г. — назіранне сучасных геал. працэсаў і іх мадэліраванне ў лабараторных умовах. Як навука ўзнікла ў 19 ст. Вял. ўклад у развіццё Д.г. зрабілі вучоныя англ. Ч.​Лаель, аўстрыйскі Э.​Зюс, рас. К.​І.​Багдановіч, І.​В.​Мушкетаў, У.​А.​Обручаў, У.​У.​Белавусаў, Ю.​Д.​Буланжэ, В.​Я.​Хаін і інш., бел. Р.​Я.​Айзберг, З.​А.​Гарэлік, Р.​Г.​Гарэцкі, Г.​У.​Зінавенка, В.​С.​Канішчаў, Г.​І.​Каратаеў, Э.​А.​Ляўкоў, А.​В.​Мацвееў і інш.

т. 6, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭВО́ЙНА (Аляксандр Мікалаевіч) (н. 15.8.1933, Мінск),

бел. вучоны ў галіне ядз. энергетыкі і радыяцыйнай бяспекі. Д тэхн. н. (1988), праф. (1994). Скончыў БПІ (1955). З 1957 у Ін-це цепла- і масаабмену. З 1965 у Ін-це ядз. энергетыкі АН Беларусі, з 1990 у Ін-це радыяцыйнай бяспекі (з 1996 нам. дырэктара). Навук. працы па фізіцы цеплавых працэсаў у ядз. энергет. устаноўках (ЯЭУ), па стварэнні і эксплуатацыі сістэмы радыяцыйнага маніторынгу. Эксперыментальна ўстанавіў заканамернасці нестацыянарных цеплавых працэсаў пры аварыйных рэжымах ЯЭУ.

Тв.:

Теплообмен при охлаждении диссоциирующих теплоносителей АЭС. Мн., 1978;

Некоторые закономерности процесса вскипания диссоциирующего теплоносителя N2O4 в большом объеме при разгерметизации сосуда под давлением (разам з У.​С.​Высоцкім) // Весці АН БССР. Сер. фіз.-энергет. навук. 1985. № 3.

А.​І.​Болсун.

т. 6, с. 323

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЖУСО́ЙТЫ (Джусоеў) Нафі Рыгоравіч

(н. 27.2.1925, в. Ногкаў, Паўд. Асеція),

асецінскі пісьменнік і літ.-знавец. Д філал. н. (1968). Паэтычны дэбют — зб. «Сэрца салдата» (1949), у якім складаны свет думак, пачуццяў, душэўных перажыванняў сав. воіна ў гады ваен. выпрабаванняў. У кнігах паэзіі «Лірыка» (1955), «Думы Асеціі» (1959), «Безыменная кніга» (1967), гіст. раманах «Кроў продкаў» (1965), «Дванаццаць ран як адна...» (1970), «Слёзы Сырдона» (1979), п’есе ў вершах «Світальная зара» (1977), аповесці «Сонцаварот» (1965) — мінулае і сучаснае асецінскага народа, складаныя чалавечыя лёсы, хараство роднай зямлі. Даследуе гісторыю асецінскай л-ры. Літ. прэмія імя К.​Хетагурава 1979. Пераклаў на асецінскую мову асобныя творы Я.​Купалы. На бел. мову асобныя творы Дж. пераклаў Г.​Кляўко.

Тв.:

Рус. пер. — Реки вспять не текут: Повести М., 1981.

т. 6, с. 94

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАМБАВЕ́ЦКІ (Аляксандр Станіслававіч) (1840 — каля 1914),

бел. краязнавец, грамадскі дзеяч. Скончыў Кіеўскі ун-т. З 1872 магілёўскі губернатар, з 1893 сенатар. Ініцыятар адкрыцця ў Магілёве гіст.-этнагр. музея (1879). Пачынальнік выдання і рэдактар калектыўнай працы «Спроба апісання Магілёўскай губерні ў гістарычных, фізіка-геаграфічных, этнаграфічных, прамысловых, сельскагаспадарчых, лясных, вучэбных, медыцынскіх і статыстычных адносінах» (кн. 1—3, 1882—84), дзе змешчаны матэрыялы па археалогіі, ёсць звесткі пра побыт, абрады, нар. творчасць, помнікі старажытнасці. Арганізоўваў археал. экспедыцыі па Магілёўшчыне, выстаўкі іх знаходак у Магілёве і Вільні. Садзейнічаў Е.​Р.​Раманаву ў падрыхтоўцы «Археалагічнай карты Магілёўскай губерні», спрыяў археал. даследаванням У.​З.​Завітневіча, Д.​Я.​Самаквасава, М.​В.​Фурсава, С.​Ю.​Чалоўскага, выданню «Дзённіка курганных раскопак...» Фурсава і Чалоўскага (1892).

А.С.Дамбавецкі.

т. 6, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАНІ́ЛАЎ (Сямён Пятровіч) (20.10.1917, Мытахскі наслег Горнага р-на, Якуція — 27.11.1973),

якуцкі паэт. Скончыў Вышэйшыя ліг. курсы ў Маскве (1957). Друкаваўся з 1937. Першая кніга «Апавяданні» (1945). У паэт. зб-ках «Мая радзіма» (1949), «Мірны горад» (1958), «Белы конь Манчары» (1969, Дзярж. прэмія Расіі імя М.​Горкага 1971), «Гучанне тайгі» (1972), «Галасы зямлі» (1977), «Мая Палярная зорка» (выд. 1980) і інш. — жыццё, праца, суровая і непаўторная прырода Поўначы, лёс чалавека самабытнага якуцкага краю. Яго паэзіі ўласцівы маштабнасць і глыбіня думкі, лірызм і публіцыстычнасць, паглыблены псіхалагізм. Аўтар літ.-крытычных артыкулаў, кнігі перакладаў «Сябры-паэты» (1963). На бел. мову творы Д. пераклаў У.​Правасуд.

Тв.:

Рус. пер. — Избр. Т. 1—2. М., 1977.

Літ.:

Литвинов В.М. Семен Данилов. М., 1971.

т. 6, с. 39

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАРО́ЖКІН (Ніл Мікалаевіч) (н. 26.2.1927, г. Бранск, Расія),

бел. вучоны ў галіне тэхналогіі парашковых матэрыялаў. Чл.-кар. АН Беларусі (1986), д тэхн. н. (1977), праф. (1979). Сын М.А.Дарожкіна. Скончыў Ленінградскі ваенна-мех. ін-т (1952). З 1955 у БПІ, з 1959 у Фіз.-тэхн. ін-це Нац. АН Беларусі. У 1963—71 у ЦНДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі нечарназёмнай зоны СССР (Мінск). З 1971 у Ін-це цепла- і масаабмену Нац. АН Беларусі. Навук. працы па фіз.-тэхн. асновах стварэння ахоўных пакрыццяў, распрацоўцы абсталявання і матэрыялаў для прыпякання іх на паверхнях дэталей машын.

Тв.:

Упрочнение и восстановление деталей машин металлическими порошками. Мн., 1975;

Центробежное припекание порошковых покрытий при переменных силовых воздействиях. Мн., 1993 (у сааўт.).

Н.М.Дарожкін.

т. 6, с. 55

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)