1. Кармушка для жывёлы ў выглядзе вузкай унізе скрынкі ці рашоткі, нахільна прымацаванай да сцяны.
2. Выхаваўчая ўстанова для самых маленькіх дзяцей, дзе яны знаходзяцца ў час працы бацькоў.
Дзіцячыя я.
Адвесці дзіця ў я.
|| прым.я́сельны, -ая, -ае.
Я. ўзрост (да трох гадоў).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
present1[ˈpreznt]n.
1. суча́снае, суча́снасць;
at present у суча́сны мо́мант, цяпе́р, за́раз;
for the present паку́ль, на гэ́ты раз
2.ling.the present цяпе́рашні час
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Руя́ ’зграя (ваўкоў, сабак) у перыяд цечкі; гайня’ (ТСБМ). Польск.ruja ’час цечкі ў аленяў’ разглядаецца Брукнерам (468) разам з лат.raunas laikas ’час марцавання ў катоў’ — утварэнне ад кораня ru‑, прадстаўленага ў польск.rukać — пра падобны крык свіней, чэш.ruchati, рус.хрю́кать ’рохкаць’ і, верагодна, у бел.ро́хкаць. Але параўн. балг.дыял.ру́йва, ру́йне ’праступіць, пацячы, хлынуць’, рус.струя́ ’струмень’. Тут і.-е.*rou‑/*reu‑ (з пашырэннем ‑k‑, адсюль жа прасл.*ruk‑ у балг.ру́квам ’пацячы раптоўна і моцна, хлынуць (пра вадкасць); шугануць (пра агонь)’; з чаргаваннем галоснага ў корані гл. таксама рой, рака. Перанос з ’цечка’ на ’зграя ў час цечкі’, параўн. балг.рой і рус.рой (БЕР, 6, 340–341).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кле́я Кусты, дзе знаходзяцца дробныя пушыстыя звяркі пры ачапленні ў час палявання (Нас.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)