ВАРЫКА́Ш (Вікенцій Міхайлавіч) (9.8.1931, в. Саломерка Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 17.10.1992),

бел. фізік, адзін з арганізатараў даследаванняў па фізіцы сегнетаэлектрыкаў. Д фізіка-матэм. н. (1985), праф. (1988). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1954). З 1958 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі, з 1968 у Мінскім радыётэхн. ін-це. Навук. працы па тэхналогіі вырошчвання сегнетаэлектрычных крышталёў і вывучэнні ўплыву вонкавых уздзеянняў на іх уласцівасці.

Тв.:

Сборник задач по статистической физике. Мн., 1979 (разам з А.​І.​Болсунам, В.​В.​Аксёнавым);

Физика в живой природе. 2 изд. Мн., 1984 (разам з Б.​А.​Кімбарам, І.​М.​Варыкашам);

Кіраўніцтва да рашэння задач па агульнай фізіцы. Мн., 1995 (разам з М.​С.​Цэдрыкам).

П.​А.​Пупкевіч.

т. 4, с. 19

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЯЗЛЮ́ДАЎ (Артур Іосіфавіч) (28.4.1934, г. Барань Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 16.1.1996),

дзярж. дзеяч Беларусі, вучоны-эканаміст. Д эканам. н. (1985), праф. (1988). Скончыў ВПШ пры ЦК КПСС (1963). З 1955 на з-дзе «Чырвоны барацьбіт» у Оршы. У 1957—70 на парт. і камсамольскай рабоце. У 1973—86 міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР. З 1994 рэктар Бел. недзярж. ін-та кіравання, фінансаў і эканомікі і недзярж. ін-та дзелавога адміністравання. Даследаваў праблемы аптымізацыі сістэм кіравання капітальнага буд-ва і гар. гаспадаркі. Дэп. Вярх. Савета Беларусі ў 1975—85.

Тв.:

Стимулирование эффективности и качества труда в ремонтно-строительном производстве. Мн., 1976;

Слагаемые эффективности: Соц.-экон. очерк. Мн., 1982;

Жилищно-коммунальное хозяйство: Проблемы управления. М., 1990.

В.​І.​Пепяляеў.

т. 3, с. 394

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЯЛЬКЕ́ВІЧ (Пётр Іларыёнавіч) (27.1.1907, Мінск — 28.5.1992),

бел. вучоны ў галіне хіміі торфу. Чл.-кар. АН Беларусі (1953), д хім. н., праф. (1952). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1980). Скончыў БДУ (1928). З 1936 у Ін-це хіміі АН БССР. З 1952 дырэктар, у 1960—87 заг. лабараторыі Ін-та торфу АН БССР. Навук. працы па хім. перапрацоўцы торфу. Прапанаваў новыя шляхі выкарыстання торфу (вытв-сць з торфу воску, прэс-парашковых пластычных мас, тарфашчолачных рэагентаў, напаўняльнікаў для фенапластаў), тэхналогію вылучэння з торфу стэарынаў і метад сінтэзу на іх аснове гарманальных прэпаратаў.

Тв.:

Торфяной воск и сопутствующие продукты. Мн., 1977 (у сааўт.).

Літ.:

П.​И.​Белькевич // Весці АН БССР. Сер. хім. навук. 1977. № 1.

М.​У.​Токараў.

П.І.Бялькевіч.

т. 3, с. 403

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЙТО́ВІЧ (Сяргей Данілавіч) (13.10.1925, в. Забалацце Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл. — 12.2.1989),

бел. гісторык. Д гіст. н. (1979). Скончыў Магілёўскі пед. ін-т (1952). З 1962 у Ін-це гісторыі АН Беларусі. Даследаваў гісторыю міжнар. дзейнасці БССР. Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 5, 1975), калект. манаграфій «Супрацоўніцтва Беларускай ССР з сацыялістычнымі краінамі» (1970), «У адзіным страі змагароў за мір» (1989).

Тв.:

БССР в борьбе за мир и сотрудничество между народами (1945—1965). Мн., 1968;

Белорусская ССР и развивающиеся страны (1945—1970). Мн., 1974;

БССР на форуме наций. Мн., 1978;

БССР в отношениях СССР с развивающимися странами. 1971—1985. Мн., 1985;

БССР в экономических отношениях СССР с зарубежными странами (1945—1987). Мн., 1989.

А.​С.​Ляднёва.

т. 3, с. 461

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЛАТО́ЎСКІ (Ігар Дзмітрыевіч) (н. 25.10.1939, Мінск),

бел. біяфізік. Акад. АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1986), д біял. н. (1979), праф. (1989). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1962). З 1964 у Ін-це фотабіялогіі АН Беларусі (з 1985 дырэктар), адначасова з 1988 у БДУ. Навук. працы па вывучэнні структурна-мембранавых механізмаў рэгуляцыі фотабіял. і рэцэптарных рэакцый, ролі іонаў кальцыю ў механізмах фотатрансдукцыі жывёльных і раслінных сістэм.

Тв.:

Введение в молекулярную фотобиологию. Мн, 1971 (разам з С.​В.​Коневым);

Фотобиология. 2 изд. Мн., 1979 (з ім жа);

Структурная динамика фоторецепторного аппарата. Мн., 1986 (з ім жа);

Транспорт ионов в фоторецепторной клетке. Мн., 1990 (разам з У.​І.​Хаўратовічам, Л.​А.​Баранавай);

Фитохром — регуляторный фоторецептор растений. Мн., 1992.

І.​Дз.Валатоўскі.

т. 3, с. 475

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАГДАНКЕ́ВІЧ (Станіслаў Антонавіч) (1.1.1937, в. Шапавалы Валожынскага р-на Мінскай вобл.),

дзяржаўны і паліт. дзеяч Беларусі, вучоны-эканаміст. Д эканам. н. (1991), праф. (1991). Акад. і віцэ-прэзідэнт Міжнар. АН Еўразіі (1994). Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі (1995). Скончыў Усесаюзны завочны фінансава-эканам. ін-т (1964). У 1956—81 працаваў ва ўстановах Дзяржбанка СССР на Беларусі. З 1981 заг. кафедры ў Бел. ін-це нар. гаспадаркі. У 1991—95 старшыня праўлення Нац. банка Рэспублікі Беларусь. З 1995 дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах грашова-крэдытнай сістэмы.

Літ.:

Совершенствование системы финансирования жилищного строительства. Мн., 1985;

Кредит в колхозах в условиях агропромышленной интеграции. Мн., 1986;

Финансирование, кредитование и расчеты в АПК. Мн., 1989;

Кредиты кооперативам и арендаторам. Мн., 1991.

т. 2, с. 204

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАМБА́ЛАЎ (Мікалай Мікалаевіч) (н. 3.6.1938, г. Шаталава Смаленскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне біягеахіміі. Акад. АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1989). Д с.-г. н.(1985). Скончыў БСГА (1961). З 1962 у Ін-це праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі гуміфікацыі і мінералізацыі арган. рэчываў у глебах і балотах рознага генезісу. Устанавіў агульныя заканамернасці мінералізацыі і трансфармацыі арган. рэчываў тарфяных глебаў, узаемасувязь паміж хім. саставам арган. рэчываў і экалагічнымі ўмовамі фарміравання тарфяных глебаў. Распрацаваў метады рацыянальнага выкарыстання і аховы арганагенных глебаў розных эколага-генетычных груп.

Тв.:

Баланс органического вещества торфяных почв и методы его изучения. Мн., 1984;

Справочник ресурсов битуминозного сырья Белорусской ССР. Мн., 1986 (у сааўт.).

М.​У.​Токараў.

М.М.Бамбалаў.

т. 2, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНГАРЭ́ЦІС (сапр. Алекса Зігмас Іонавіч; 25.6.1882, в. Абялупяй Вілкавішкскага р-на, Літва — 22.5.1940),

дзеяч Кампартыі Літвы і Беларусі, гісторык. Чл. С.-д. партыі Літвы з 1906. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. У 1909 зняволены ў турму, у 1915 сасланы на Ангару (адсюль псеўданім). У 1917 чл. Петраградскага к-та РСДРП(б). Са снеж. 1917 нам. камісара па літоўскіх справах пры Наркамнацы. У 1919 нарком унутр. спраў Літ.-Бел. ССР, чл. Прэзідыума, у 1920 чл. Палітбюро ЦК КП(б)ЛіБ. З вер. 1920 сакратар Замежнага бюро ЦК КПЛ, з 1921 прадстаўнік КПЛ у Выканкоме Камінтэрна, з 1923 чл. Палітбюро ЦК КПЛ. У 1926—35 сакратар Інтэрнац. кантрольнай камісіі Камінтэрна. Аўтар «Гісторыі рэвалюцыйнага руху і барацьбы рабочых Літвы» (т. 1—2, 1921). Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.

т. 1, с. 342

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНІСО́ВІЧ (Генадзь Анатолевіч) (н. 25.8.1932, Мінск),

бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Акад. АН Беларусі (1984, чл.-кар. 1972), д тэхн. н. (1970), праф. (1981). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1978). Скончыў БПІ (1955). З 1960 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі, з 1970 дырэктар Магілёўскага аддз. гэтага ін-та, з 1992 — Ін-та тэхналогіі металаў АН Беларусі (Магілёў). Навук. працы па тэхналогіі металаў, цеплафізіцы ліцейных працэсаў, цеплавых асновах тэхналогіі металаў пры фазавых пераўтварэннях. Распрацаваў метады вызначэння тэрмафіз. уласцівасцяў металаў, сплаваў і фармовачных сумесяў, новыя спосабы атрымання адлівак і загатовак з чорных і каляровых сплаваў у спец. відах ліцця (намарожваннем, у какіль і інш.).

Тв.:

Охлаждение отливки в комбинированной форме. М., 1969 (разам з М.​П.​Жмакіным);

Затвердевание отливок. Мн., 1979.

т. 1, с. 372

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БО́ГУШ (Андрэй Аляксандравіч) (н. 11.7.1925, г.п. Карэлічы Гродзенскай вобл.),

бел. фізік-тэарэтык. Чл.-кар. АН Беларусі (1994), д фіз.-матэм. н. (1975), праф. (1983). Скончыў БДУ. З 1957 у Ін-це фізікі АН Беларусі, адначасова з 1961 выкладае ў БДУ. Навук. працы па тэорыі элементарных часціц, фізіцы высокіх энергій і матэм. фізіцы. Распрацаваў агульную методыку канечных пераўтварэнняў геам., дынамічнай і квантавай сіметрыі, метад абагульненых сімвалаў Кронекера. Сфармуляваў паслядоўную класічную палявую тэорыю электраслабых узаемадзеянняў. Аўтар вучэбных дапаможнікаў «Уводзіны ў калібровачную палявую тэорыю электраслабых узаемадзеянняў» (1987) і «Нарысы па гісторыі фізікі мікрасвету» (1990). Дзярж. прэмія Беларусі 1988.

Тв.:

Введение в теорию классических полей. Мн., 1968 (разам з Л.​Р.​Марозам);

Введение в полевую теорию элементарных частиц. Мн., 1981.

А.А.Богуш.

т. 3, с. 202

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)