1. Спецыяльна падрыхтаваны стралок вышэйшай кваліфікацыі, які дасканала валодае майстэрствам выключна трапнай стральбы, маскіроўкі і назірання і звычайна паражае цэль з першага стрэлу.
С., як правіла, узброены вінтоўкай з аптычным прыцэлам.
2.перан. Той, хто дзейнічае трапна і дакладна.
На футбольным полі ён — с.
|| прым.сна́йперскі, -ая, -ае.
С. агонь (трапны, дакладны).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спорт, -у, М -рце, м.
1. Фізічныя практыкаванні для развіцця і загартоўкі, умацавання арганізма.
Лыжны с.
2. Фізічныя практыкаванні як прафесійны занятак з мэтай дасягнення высокіх вынікаў у спаборніцтвах (напр., гімнастыка, бокс, барацьба, футбол і інш.).
3.перан. Занятак, які з’яўляецца прадметам азартнага захаплення.
Камп’ютарныя гульні — нездаровы с.
|| прым.спарты́ўны, -ая, -ае.
С. комплекс.
Спартыўныя гульні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тра́сца, -ы, ж. (разм.).
1. Ліхаманка, малярыя.
2.перан.Ужыв. з адмоўным адценнем пры абазначэнні чаго-н. няпэўнага, невядомага і пад.
Якой трасцы яму трэба?
3.Ужыв.як лаянкавае слова.
Нічога ты там не знойдзеш.
Т.!
◊
Адна трасца (разм., незадав.) — усё роўна, без розніцы.
Трасца ў боккаму (разм., груб.) — пра пажаданне каму-н. чаго-н. дрэннага.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
хімі́чны, -ая, -ае.
1.гл. хімія.
2. Які мае адносіны да з’яў, што вывучаюцца хіміяй.
Хімічная рэакцыя.
Хімічныя элементы.
3. Звязаны з прымяненнем метадаў хіміі ў вытворчасці, у розных галінах гаспадаркі.
Хімічная апрацоўка глебы.
Хімічныя ўгнаенні.
4. Звязаны з прымяненнем прадуктаў хіміі ў ваенных мэтах.
Хімічная зброя.
○
Хімічны карандаш — карандаш з асобым графітам, які пры змочванні піша як чарніла.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цудо́ўны, -ая, -ае.
1. Які ўспрымаецца як цуд.
Цудоўнае выратаванне.
2. Выдатны, адмысловы; вельмі добры.
Ц. будынак.
3. Які вызначаецца незвычайным талентам.
Ц. паэт.
4. Вельмі прыгожы, маляўнічы.
Ц. краявід.
Ц. дзень.
5. Цікавы, захапляльны.
Цудоўная казка захапіла дзяцей.
6. Прыемны, дзіўны.
Ц. водар ліп.
7. Мілагучны (пра голас, гукі).
Ц. голас.
|| наз.цудо́ўнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
эстэ́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.
1. Філасофскае вучэнне пра сутнасць і формы прыгожага ў мастацкай творчасці, у прыродзе і жыцці, пра мастацтва як асобы від грамадскай ідэалогіі.
Курс эстэтыкі.
2. Сістэма чыіх-н. поглядаў на мастацтва.
Э.
М.
Багдановіча.
3. Прыгажосць, мастацкасць у афармленні, арганізацыі чаго-н.
Э. сталіцы.
|| прым.эстэты́чны, -ая, -ае.
Эстэтычныя тэорыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
эфі́р, -у, м.
1.мн. -ы, -аў. Арганічнае злучэнне, якое ўтрымлівае кісларод (спец.).
Простыя эфіры.
2. Асобае суцэльнае асяроддзе, што, паводле старых тэорый фізікі, запаўняе сусветную прастору (уст.).
3. Прастора як распаўсюджвальнік радыёхваль.
У эфіры гучыць музыка.
4. У старажытнагрэчаскай міфалогіі — самы верхні, чысты і празрысты слой паветра, месцазнаходжанне багоў.
|| прым.эфі́рны, -ая, -ае.
Э. час.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
leaden
[ˈledən]
adj.
1) сьвінцо́вы
2) цяжкі́, як сьвіне́ц
3) ну́дны, пану́ры
4) сі́не-шэ́ры
5) паво́льны; абцяжа́раны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)