Ляме́ньдзіць, лімяньдзі́ць ’гаварыць шмат, не да месца, надаедліва’ (міёр., Нар. лекс.). Балтызм. Параўн. літ. leménti ’балбатаць, мармытаць, няясна вымаўляць’. Аднак бел. словы былі ўтвораны з лімінда́ (гл.), якое да leménti.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарта́й ’араты’ (Шатал., Сл. паўн.-зах.). Зыходзячы з геаграфіі слова, можна меркаваць, што гэта проста варыянт з пратэтычным г‑ да арта́й (гл.), г. зн. прамое запазычанне з літ. artójas ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пава́ра ’прылада гнуць драўляныя абручы’ (КЭС, лаг.). Слова тлумачыць цяжка з-за адсутнасці ўяўлення аб рэаліі і параўнаўчага матэрыялу. Магчыма, мае нейкую сувязь з літ. тэхн. тэрмінам pavara ’перадача, прывод’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каму́лка ’бязрогая карова’ (Ян.), да камель2 (гл.). Аднак не выключае, што гэта лексема гснетычна звязапа з літ. gamulä ’бязрогая скаціна’ (больш падрабязна гл. Трубачоў, Эт. сл., 10. 174–175).⇉

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апруда1 ’гультай, абжора’ (Касп.). Няясна. Параўн. літ. aprūdìjęs ’іржавы’.

Апруда2 ’смерць’, віц. (П. В. Садоўскі, вусн. паведамл.). У выразе хай цябе апруда ’каб ты здох’. Параўн. апрудзіцца, апруцянець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аршэ́нец ’нязлосная лаянка да блізкага чалавека’ (тураў., Выгонная, вусн. паведамл.). Няясна, магчыма, ад літ. aršùs ’суровы; благі’, ’горшы’ (LKŽ, Фрэнкель, 16–17) і яго паходных (ařšiai, aršỹn), але супраць геаграфія.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марзёк!, варзёк! ’пра пэцканне’ (мсцісл., Нар. лекс.). Рус. смал. мурзы́к! < мурзы́кнуть ’запэцкаць’, дан. марзануть ’ударыць’. Балтызм. Параўн. літ. murzi ’тс’, якое з mur̃zinti ’пэцкаць’. Параўн. драг. пыцн́ьть! — ’пра аднаразовае пэцканне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мармоль ’нелюдзімы, негаваркі чалавек’ (ТСБМ), польск. сувальск. mormol ’мармыль, маўклівы’. Балтызм. Параўн. літ. marmãlius ’той, хто хутка і няясна, неразборліва гаворыць’. Параўн. таксама рус. калін. морму́лить ’ворчать’. Гл. таксама мармыль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мнец ’мяльшчык ільну ці канапель’ (Нас.), укр. мнець ’кажамяка’, славен. menèc ’крупадзёр’, ’алейнік’. Прасл. mьnьcь, якому поўнасцю адпавядае ст.-прус. mynix ’дубільшчык, гарбар’, літ. minìkas ’мяльшчык’ (Трубачоў, Проспект, 62–63).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Крэкта́ць1 ’пра жаб’ (ДАБМ). Гл. крактаць. Параўн. Лаўчутэ, Балтизмы, 143.

Крэкта́ць2 ’гусцець’. Разглядаецца як балтызм. Параўн. літ. krekti ’тс’ (Грынавецкене і інш., LKK, 16, 180; Лаўчутэ, Балтизмы, 143).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)