НЕСЦЯРО́ВІЧ (Мікалай Дзмітрыевіч) (25.7.1903, в. Енцы Кармянскага р-на Гомельскай вобл. — 27.12.1984),

бел. вучоны ў галіне дэндралогіі. Акад. АН Беларусі (1956), д біял. н. (1955), праф. (1956). Засл. дз. нав. Беларусі (1967). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1931). З 1937 вучоны сакратар, заг. ад дзела Цэнтр. бат. сада, з 1940 заг. аддзела, нам. дырэктара, в.а. дырэктара Ін-та біялогіі АН Беларусі. З 1956 акад.-сакратар Аддзялення біял. навук і заг. аддзела Ін-та эксперым. батанікі АН Беларусі, з 1969 віцэ-прэзідэнт АН Беларусі. З 1973 навук. кансультант, з 1975 заг. лабараторыі Ін-та эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па інтрадукцыі і акліматызацыі дрэвавых раслін. Даследаваў марфалогію і біял. асаблівасці насення і пладоў, распрацаваў тэорыю і практыку раянавання тэр. Беларусі з мэтай інтрадукцыі. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.

Тв.:

Акклиматизация древесных растений в зеленом строительстве и лесном хозяйстве Белорусской ССР. Мн., 1950;

Интродуиированные деревья и кустарники в Белорусской ССР. Вып. 1—3. Мн., 1959—61 (у сааўт.);

Интродукционные районы и древесные растения для зеленого строительства в Белорусской ССР;

(Справ.). Мн., 1982.

М.​Дз.Несцяровіч.

т. 11, с. 299

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НІКІЦЕ́НКА (Пётр Георгіевіч) (н. 2.1.1943, в. Жыгалава Віцебскага р-на),

бел. вучоны-эканаміст. Акад. Нац. АН Беларусі (2000, чл.-кар. з 1994). Д эканам. н., праф. (1991). Скончыў Бел. ін-т нар. гаспадаркі (1969). З 1967 на камсам. і парт. рабоце. З 1978 старшыня Маскоўскага райвыканкома г.

Мінск. З 1983 у БДУ. У 1990—95 1-ы нам. старшыні Мінгарвыканкома, адначасова праф., заг. кафедры Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1995 дырэктар Мінскага міжнар. адукац. цэнтра. З 1998 дырэктар Ін-та эканомікі Нац. АН Беларусі. Навук. працы ў галіне дзярж. кіравання і буд-ва, навук.-тэхн. інавацыйнага развіцця, павышэння эфектыўнасці накаплення і інтэнсіфікацыі грамадскай вытв-сці. Распрацаваў эканоміка-матэм. макрамадэль устойлівага развіцця наасфернай арыентацыі, якая адлюстроўвае адзінства прыроднай (экалагічнай), матэрыяльнай і нематэрыяльнай (сацыяльнай) сфер грамадскага ўзнаўлення.

Тв.:

Интенсификация производства и фондоемкость продукции. Мн., 1981;

Эффективность накопления: системный императив и метод предпринимательства. Мн., 1992;

Жить своим умом, или Куда идет Беларусь? Мн.. 1995;

Цивилизационный процесс под углом ноосферного зрения: В 2 кн. Кн. 1. Естественно-биологические предпосылки цивилизационного процесса. Мн.;

М., 2000 (разам з І.​Л.​Андрэевым).

П.Г.Нікіценка.

т. 11, с. 342

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІКУ́ЛІК (Міхаіл Міхайлавіч) (н. 19.4.1948, г. Чэрвень Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне заалогіі і экалогіі. Чл.-кар. Нац. АН Беларусі (1994), д біял. н. (1993), праф. (1998). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1971). З 1976 у ін-це заалогіі Нац. АН Беларусі (з 1985 нам. дырэктара, з 1995 дырэктар), адначасова з 1997 у Бел. пед. ун-це (заг. кафедры). Навук. працы па герпеталогіі, ландшафтнай экалогіі жывёл, унутрывідавой зменлівасці, біягеацэналогіі, праблемах аховы і рацыянальнага выкарыстання біял. разнастайнасці. Распрацаваў асн. палажэнні ландшафтнай герпеталогіі, абгрунтаваў новыя падыходы да комплекснага выкарыстання герпетафауны ў экалагічным маніторынгу. Правёў даследаванні па дынаміцы фауны і стане зоацэнозаў у прыродных і антрапагенных ландшафтах Беларусі, выяўленні ролі мазаічнасці ландшафтаў і рознатыповых экатонаў, наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у фарміраванні біял. разнастайнасці дзікай фауны.

Тв.:

Земноводные Белоруссии. Мн., 1985;

Пресмыкающиеся Белоруссии. Мн., 1988 (разам з В.​А.​Бахаравым, С.​У.​Косавым);

Совершенствование принципов и методов охраны и рационального использования животного мира. Мн., 1990 (разам з Л.​М.​Сушчэнем);

Животный мир в зоне аварии Чернобыльской АЭС. Мн., 1995 (у сааўт.);

Атлас наземных пазваночных. Мн., 1996 (у сааўт.).

М.М.Пікулік.

т. 12, с. 355

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРАБІ́СТЫКА,

комплекс гуманітарных навук, што вывучаюць гісторыю, мову, літаратуру і культуру араб. краін і народаў. Ва ўсх. краінах арабістыка зарадзілася ў 8 ст., у Зах. Еўропе ў 16 ст. ў перыяд актывізацыі гандл. і дыпламат. адносін з Усходам і пранікнення ў гэтыя рэгіёны місіянераў Ватыкана. У 17—18 ст. цэнтрамі арабістыкі сталі Рым, Парыж, Лейдэн.

Ням. арабіст 18 ст. І.​Я.​Рэйске выступаў за вывучэнне гісторыі і культуры Усходу не толькі з тэалагічнымі мэтамі, а і як часткі сусв. гісторыі і культуры. Праблемы грамадска-эканам. развіцця араб. краін сталі даследаваць у новы час (франц. вучоныя Ж.​Саважэ, Э.​Леві-Правансаль, К.​Каэн, ням. К.​Бекер, англ. Д.​Дэнет, Б.​Льюіс, Г.А.​Р.​Гіб, ізраільскія А.​Поляк, Д.​Айялон і інш.), а сац.-эканам. і паліт. гісторыю — у найноўшы час: К.​А.​Наліна, Э.​Росі (Італія), Г.​Кампфмеер (Германія), Ч.​Адамс, Дж.​Хейварт-Дэн, Ш.​Ісаві (ЗША), А.​Хаўрані, С.​Лонгрыг (Вялікабрытанія), Ж.​Берк (Францыя) і інш. У 1930-я г. працы па сярэдневяковай гісторыі арабаў апублікавалі Ф.​Хіці (ЗША), К.​Брокельман (Германія), араб. гісторыкі Рашыд аль Бараві, Абдарахман ар-Рафі, Мухамед Сабры, Джавад Ілі, Ібрахім Абдо, Р.​Хуры, аш-Шафіі, Каміл Айлд і інш. Новыя тэндэнцыі ў арабістыцы адлюстраваны ў 2-м выд. «Энцыклапедыі ісламу» (т. 1—3. Лейдэн; Парыж, 1954—69).

У Расіі арабістыка зарадзілася ў 19 ст. У яе развіцці актыўны ўдзел прымалі і беларусы. Бел. вучоны М.К.Баброўскі пасля падарожжа ў Зах. Еўропу (1817—22) зрабіў даклад пра араб. мовы і л-ры (надрукаваны ў час. «Вестник Европы»). Выпускнік Віленскага ун-та В.​І.​Сянкоўскі, здзейсніўшы ў 1819—21 навук. падарожжа ў Турцыю, Сірыю, Егіпет, прывёз цікавыя знаходкі, потым 25 гадоў загадваў кафедрай арабістыкі ў Пецярбургскім ун-це. Сав. школу арабістыкі ўзначальваў акад. І.Ю.Крачкоўскі. На Украіне ўсходазнаўствам і арабістыкай займаўся акад. А.Я.Крымскі (па бацьку з роду бел. татараў, што аселі ў Мсціславе, па маці — з дробнай шляхты з-пад Мінска). Бел. праф. У.​П.​Дзямідчык быў з 1954 арганізатарам арабістыкі ў Душанбінскім ун-це (Таджыкістан), дзе да 1987 узначальваў кафедру араб. філалогіі. На Беларусі пытанні вывучэння арабскіх краін распрацоўвае У.С.Кошалеў. Праблемы арабістыкі даследуюць у ін-тах Расійскай АН, Ін-це ўсходазнаўства ў Маскве, Ін-це Афрыкі і інш. навук. і н.-д. установах Расіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, у т. л. ва ун-тах Лейдэна, Парыжа, Оксфарда, Кембрыджа, Прагі, Рыма, Каіра, Багдада і інш.

Літ.:

Крачковский И.Ю. Очерки по истории русской арабистики. М.; Л., 1950;

Каверин В.А. О.​И.​Сенковский (Барон Брамбеус): Жизнь и деятельность // Собр. соч. М., 1966. Т. 6.

А.​Я.​Супрун.

т. 1, с. 443

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАВАЛЕ́НКА (Віктар Антонавіч) (н. 21.7.1929, в. Сакаўшчына Валожынскага р-на Мінскай вобл),

бел. крытык і літ.-знавец, празаік. Акад. Нац. АН Беларусі (1989, чл.-кар. 1984), д філал. н. (1978). Засл. дз. нав. Беларусі (1981). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1953). Настаўнічаў. З 1958 у Ін-це л-ры Нац. АН Беларусі (у 1982—97 дырэктар). Друкуецца з 1952. Даследаваў творчасць З.​Бядулі («Пошукі і здзяйсненні», 1963), І.​Шамякіна («Іван Шамякін», 1980), гуманіст. традыцыі ў бел. л-ры («Голас чалавечнасці», 1970), працэс паскоранасці ў развіцці бел. л-ры 19—20 ст., ролю ў гэтым працэсе нац.-самабытных вытокаў і ўплываў суседніх л-р («Вытокі. Уплывы. Паскоранасць», 1975), сувязь міфа-паэт. матываў з літ. творчасцю, іх значэнне для ўмацавання нац. пачатку, традыцый народнасці ў бел. л-ры («Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры», 1981). Тэарэт. асэнсаванню крытыкі як спецыфічнай галіны літ. дзейнасці і яе развіццю на Беларусі прысвяціў кн. «Праблемы сучаснай беларускай крытыкі» (1977). Сучасны літ. працэс разглядае ў кн. «З пазіцый сучаснасці» (2-е выд. 1982). Як крытыку яму ўласціва ўвага да праблем духоўнасці л-ры, яе барацьбы за праўдзівасць адлюстравання рэчаіснасці, сац. глыбіню, грамадз. актыўнасць, гуманіст. страснасць. Працы К. вызначаюцца канцэптуальнасцю, глыбінёй і арыгінальнасцю думкі, палемічнай завостранасцю. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (т. 1, 1965), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 2, 1969), кн. «Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы» (1972) і інш. У рамане «Падвышанае неба» (1975) адлюстраваў жыццё ў Зах. Беларусі напярэдадні яе ўз’яднання з БССР. Дзярж. прэмія Беларусі імя Я.​Коласа 1980 за ўдзел у 2-томным даследаванні «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (1977, на рус. мове).

Тв.:

Давер. Мн., 1967;

Прага духоўнасці. Мн., 1975;

Жывое аблічча дзён. Мн., 1979;

Общность судеб и сердец: Бел. проза о Великой Отечественной войне в контексте рус. и других лит. Мн., 1985;

Покліч жыцця. Мн., 1987.

Дз.​Я.​Бугаёў.

В.А.Каваленка.

т. 7, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Варката́ць ’мурлыкаць’ (БРС). Вытворныя ад яго: варкатня́, варкату́ння, варкату́н, варкату́ха, варко́цік (Нас.). Укр. воркота́ти, рус. дыял. воркота́ть, польск. warkotać ’бурчаць, мармытаць’, чэш. дыял. vrkotať ’буркаваць’. Прасл. *vъrkotati. Ад дзеяслоўнай асновы *vъrk‑ гукапераймальнага паходжання (гл. таксама пад ве́раск, верашча́ць) утвораны: прасл. *vъrkati, *vъrčati (< *vъrkēti) і далей *vъrkovati, ст.-рус. въркати, върчати, ц.-слав. връчати, рус. ворча́ть, воркова́ть, бел. варкава́ць, варча́ць, укр. воркува́ти, польск. warknąć ’забурчаць’, warczeć ’бурчаць, гыркаць’, чэш. vrkati ’варкаваць’, vrčeti ’бурчаць’, балг. връча ’шчабячу, шумлю’, серб. вр̏кати ’мурлыкаць’, вр́чати ’мурлыкаць; бурчаць’ і г. д. Ад дзеяслоўнай асновы *vъrk‑ быў утвораны прасл. назоўнік *vъrkotъ ’варкатанне, бурчанне, буркаванне’ (рус. дыял. во́ркот, чэш. vrkot і г. д.), ад якога ў сваю чаргу паходзіць новы дзеяслоў *vъrkotati: бел. варката́ць, укр. воркота́ти, рус. дыял. воркота́ть, польск. warkotać ’бурчаць, мармытаць’, чэш. дыял. vrkotať ’буркаваць’ і г. д. Не выключаецца, аднак, што *vъrk‑ot‑ati прама паходзіць ад *vъrk‑ati («узмацняльны» экспрэсіўны суфікс *‑ot‑ у дзеяслове). Параўн. падобныя гукапераймальныя ўтварэнні ў іншых мовах: літ. vẽrkti, ‑vìrkti ’плакаць’, ur̃kti ’гыркнуць’ (падрабязней гл. пад вераск). Гл. Фасмер, 1, 351, 356; Рудніцкі, 477; Брукнер, 602; Голуб-Копечны, 423; Махэк₂, 700; Траўтман, 353; Шанскі, 1, В, 163–164.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гаць ’гаць, грэбля’ (БРС, Нас., Шат., Бяльк., Сцяшк., Яшкін), ’твань; плаціна’ (Касп.). Вытворныя: га́тка (Нас., Сцяшк.), га́тчына (Нас.). Параўн. рус. гать, укр. гать, польск. gać, чэш. hať, серб.-харв. га̑т, гата і г. д. Прасл. *gatъ, *gatь. Агляд матэрыялу ў Трубачова, Эт. сл., 6, 108–109. Вытворнае (*g​ā‑t‑ ’праход і да т. п.’) да і.-е. *g​ā‑ ’ісці, праходзіць’; параўн. ст.-інд. gātú‑ ’праход, дарога’, авест. gātu‑ ’месца’. Гл. Слаўскі, 1, 246; Махэк₂, 162; Трубачоў, Эт. сл., 6, 108–109. Сюды ж і вытворнае *gatiti: бел. га́ціць, рус. га́ти́ть, укр. гати́ти, польск. gacić, серб.-харв. га́тити і г. д. (гл. Трубачоў, там жа, 105–106).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бары́ла1 ’бачонак, невялікая бочка; вялікая, шырокая бочка’, таксама барылачка, бары́лца, барэлочка, бары́лка, барэ́лка, барэ́лко (Касп., Нас., Гарэц., Бяльк., Інстр. III, Др.-Падб., Дзмітр., Шн., Бесар., КЭС, лаг., Булг., Федар., 4, Сцяц., Сцяшк. МГ, Арх. Бяльк. слонім.). Рус. дыял. бари́ло і г. д. (< укр. або бел.), укр. бари́ло (з XVI ст.) і г. д. Запазычанне з польск. baryła < італ. barile. Гл. Міклашыч, 7; Бернекер, 44; Фасмер, 1, 126–127; Брукнер, 17; Слаўскі, 1, 28; Кюнэ, Poln., 43. Гл. яшчэ Булыка, Запазыч., 37.

Бары́ла2 ’здаровы мажны мужчына; таўсцяк; тоўсты, нехлямяжы чалавек’ (Касп., Нас., Гарэц., Сцяшк. МГ). Метафарычнае ўжыванне слова бары́ла ’бачонак’ (гл.). Параўн. укр. барилькува́тий ’тоўсты, брухаты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бая́цца. Рус. боя́ться, укр. боя́тися, польск. bać się, чэш. báti se, ст.-слав. боꙗтисѧ, балг. бо́я се, серб.-харв. бо̀јати се і г. д. Прасл. bojati sę ’баяцца’. Параўн. літ. bajùs ’страшны’, bijótis ’баяцца’, ст.-інд. bháyatē ’баіцца’ і да т. п. Траўтман, 24; Бернекер, 68; Слаўскі, 1, 25; БЕР, 1, 71; Фасмер, 1, 204; Праабражэнскі, 1, 41. Няпэўнай з’яўляецца думка (Зубаты, Studie, 1, 1, 79–90; падтрымліваюць Трубачоў, Дополн., 1, 204; Шанскі, 1, Б, 183) пра сувязь з biti ’біць’. Сюды і прасл. bojaznь (суф. ‑znь): бел. баяз́нь, бо́язь, рус. боя́знь, укр. боя́знь, польск. bojaźń, чэш. bázeň, ст.-слав. боꙗзнь і г. д. Параўн. падобнае ўтварэнне: ст.-прус. biāsnan ’страх’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бляды́ ’бледны’ (БРС, Шат.), бляды ’тс’ (Яўс.; без націску). Укр. бліди́й, рус. дыял. бледо́й (звычайна бле́дный), польск. blady, чэш. bledý, ст.-слав. блѣдъ, балг. бле́ден, серб.-харв. бле̑д і г. д. Прасл. blědъ і, магчыма, blědьnъ. І.‑е. форма, мабыць, *bhlǝid‑os. Параўн. ст.-англ. blât ’бледны’, ням. blaß ’тс’, ст.-в.-ням. bleiʒa ’бледнасць’ і г. д. Гл. Бернекер, 60; Траўтман, 34; Праабражэнскі, 1, 31; Фасмер, 1, 173; Слаўскі, 1, 34; Брукнер, 28; Шанскі, 1, Б, 136–137; Рудніцкі, 147; БЕР, 1, 54–55. Гл. яшчэ бледны. Параўн. яшчэ ст.-бел. блядый (< польск. blady, гл. Булыка, Запазыч.). Можна думаць, што бля́ды ’бледны’ (Нас.) таксама паланізм (націск!).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)