ГА́НДЗІ (Раджыў) (29.8.1944, г. Бамбей, Індыя — 21.5.1991),
палітычны і дзярж. дзеяч Індыі. Сын І.Гандзі. Вучыўся ў Кембрыджскім ун-це (Вялікабрытанія) і навук.-тэхн. каледжы «Імперыял» (Лондан), лётнай школе ў Дэлі. У 1968—80 лётчык грамадз. авіяцыі. Дэп.Нар. палаты парламента (з 1981). У 1983 адзін з 5 ген. сакратароў партыі Інд.нац. кангрэс (Індзіра). Старшыня Руху, недалучэння (1984—86). У 1984—89 прэм’ер-міністр Індыі, адначасова міністр замежных спраў (1984—88). Праводзіў курс на асцярожнае рэфармаванне эканомікі, прымірэнне паміж індусамі і сікхамі. Аўтар шэрагу мірных знешне-паліт. ініцыятыў.
Літ.:
Абашкин А. Смена первого пилота: Почему Раджив Ганди и его партия потерпели поражение на всеобщих парламентских выборах // Новое время. 1989. № 51.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́НДЗІ (Індзіра Прыядаршыні) (19.11.1917, г. Алахабад, Індыя — 31.10.1984),
палітычны і дзярж. дзеяч Індыі. Дачка Дж.Нэру. Вучылася ў Швейцарыі, Вялікабрытаніі, Індыі. З 1938 чл. партыі Інд.нац. кангрэс (ІНК), у 1959—60 яе старшыня. У 1946—64 паліт. кансультант Нэру. Міністр інфармацыі і радыё (1964—66). Дэп.Нар. палаты парламента (1967—77, 1978, 1980—84). У 1966—77 і 1980—84 прэм’ер-міністр Індыі, адначасова міністр па справах атамнай энергіі (1967—77), замежных спраў (1967—69), фінансаў (1969—70), унутр. спраў (1970—73). Урад Гандзі нацыяналізаваў 14 буйнейшых банкаў (1969—70), заключыў дагавор аб дружбе з СССР (1971), пасля інд.-пакістанскага канфлікту 1971 палепшыў адносіны з Пакістанам (сустрэча Г. і З.А.Бхута ў г. Шымла ў 1972, абмен пасламі ў 1976) і інш. З 1978 кіраўнік заснаванай прыхільнікамі Гандзі партыі Інд.нац. кангрэс (Індзіра). У 1983—84 старшыня Руху недалучэння. Забіта сваімі целаахоўнікамі, якія належалі да адной з сікхскіх арг-цый. Аўтар твораў «Мая праўда» (1981), «Народы і праблемы» (1982) і інш.
Літ.:
Горев А.В. Роса на лотосе: Индира Ганди: мечты и свершения. М., 1987;
Ульяновский Р.А. Три лидера великого индийского народа. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАМНА́ГАР,
горад на ЗІндыі, на п-ве Катхіявар, у штаце Гуджарат. Каля 400 тыс.ж. (1994). Порт у зал. Кач. Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Прам-сць: тэкст., харч., гарбарна-абутковая, хім., цэментная. Рамесніцкае фарбаванне тканін. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЧЭНДЖА́НГА,
горны масіў і вяршыня ў Вял. Гімалаях, на мяжы Непала і Індыі (штат Сікім). Выш. 8585 м. Вострыя вяршыні, стромкія схілы. Складзена з гнейсаў, гранітаў, крышт. сланцаў. Буйныя далінныя ледавікі Зему (даўж. каля 30 км), Канчэнджанга і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЙПУ́Р,
горад у цэнтр.ч.Індыі, на ПнУ Дэкана, у штаце Мадх’я-Прадэш. Засн. ў 14 ст. Каля 500 тыс.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: тэкст., харч., дрэваапр., металаапрацоўчая. Ун-т. Акадэмія музыкі. Археал. музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кашмі́р, кашамі́р
(фр. cachemire, ад Cachemire = назва штата ў Індыі)
лёгкая ваўняная, напаўваўняная або баваўняная тканіна.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
а́ксіс
(лац. axis)
млекакормячае сям. аленяў, якое водзіцца ў лясах Індыі і на востраве Шры-Ланка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шу́дры
(санскр. Sudry)
самая нізкая з чатырох варн у Стараж.Індыі, да якой належала беднае насельніцтва.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БУМЕРА́НГ (англ. boomerang ад аўстрал.),
сагнутая драўляная кідальная паліца, найчасцей падобная на серп (некаторыя віды, апісаўшы крывую, вяртаюцца да кідальніка). Быў пашыраны як баявая і паляўнічая зброя ў абарыгенаў Аўстраліі, у Стараж. Егіпце, Паўд.Індыі і Паўд.-Усх. Азіі, Мексіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́НДХ’Я, Віндыйскія горы,
платопадобныя горы на Пн п-ва Індастан, у Індыі. Выш. да 881 м. Паўн. схілы пакатыя, паўднёвыя — стромкія. Складзены з вулканічных парод, пясчанікаў і кварцытаў. Трапічныя мусонныя лясы, участкі саваннаў. Нац. парк Шыўпуры (б. назва Мадх’я-Бхарат).