гукара́д, -а, М -дзе, мн. -ы́, -о́ў, м. (спец.).

Рад музычных гукаў, якія размешчаны ў якой-н. паслядоўнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гу́ны, -аў, адз. гун, -а, м.

Група старажытных цюркамоўных плямён, якія ў 2—4 стст. уварваліся ў Еўропу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

відазмяні́цца, -змяню́ся, -зме́нішся, -зме́ніцца; зак.

Набыць або страціць якія-н. прыватныя асаблівасці, прыметы.

|| незак. відазмяня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́труб’е, -я, зб.

Рэшткі расцёртай абалонкі пасля размолу зерня, якія скарыстоўваюцца на корм жывёле.

|| прым. во́труб’евы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абле́тнік, -у, м., зб.

Дровы, нарыхтаваныя вясною на зіму, якія аблетавалі, падсохлі за лета.

А. зімой добра гарыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кало́дкі, -дак (уст.).

Масіўныя драўляныя кайданы, якія надзявалі раней на ногі, рукі і шыю арыштанта для папярэджання ўцёкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ле́йка², -і, ДМ ле́йцы, мн. -і, ле́ек, ж.

Серыя фотаапаратаў, бінокляў і інш., якія выпускаюцца аднайменнай кампаніяй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ло́бі, нескл., н.

Група прадстаўнікоў эканамічна моцных структур, якія аказваюць уплыў на палітыку дзяржавы.

|| прым. лабі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папа́йя, -і, мн. -і, -яў, ж.

Трапічнае дрэва з жаўтавата-зялёнымі пладамі, якія нагадваюць дыню; плод такога дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прападо́бны, -ая, -ае.

У вернікаў: азначэнне, якое даецца да імён манахаў і пустэльнікаў, якія лічацца святымі.

Прападобная Ефрасіння.