Lr, штучны радыеактыўны хім.элемент III групы перыяд. сістэмы, ат. н. 103, адносіцца да актыноідаў. Стабільных ізатопаў не мае. Вядомы ізатопы з масавымі лікамі 253—260; найб. устойлівы — 260Lr (перыяд паўраспаду 180 с). Першыя надзейныя звесткі пра элемент 103 атрыманы ў СССР Г.М.Флёравым з супрацоўнікамі (1965—67). Назва элемента ў гонар амер. фізіка Э.А.Лоўрэнса канчаткова не прынята.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ланжэро́н, ‑а, м.
Спец. Асноўны сілавы элемент (у раме аўтамабіля, уздоўж крыла або корпуса самалёта, у некаторых лодках і інш.) для замацавання частак, надання трываласці.
[Фр. longeron.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канста́нта, ‑ы, ж.
1. Пастаянная велічыня (у матэматыцы, фізіцы, хіміі). Канстанта цеплаправоднасці.
2. Пастаянны элемент, часцей пастаянны націск на пэўным складзе, у рытмічнай арганізацыі верша.
[Ад лац. constans.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мыш’я́к, ‑у, м.
1. Хімічны элемент, цвёрдае ядавітае рэчыва, якое ўваходзіць у састаў некаторых мінералаў.
2. Прэпарат з такога рэчыва, які выкарыстоўваецца ў медыцыне, тэхніцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
се́ра, ‑ы, ж.
1. Хімічны элемент — лёгкае на загаранне рэчыва жоўтага ці шараватага колеру.
2.Разм. Жоўтае тлустае рэчыва, якое ўтвараецца на сценках вушнога канала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІМПО́СТ (італьян. imposta ад лац. impono кладу на, ускладаю),
1) прафіляваная арх. дэталь над слупам, лапаткай, капітэллю калоны або прафіляваны камень сцяны, якія з’яўляюцца апорай для пяты аркі. На Беларусі вядомы з 12 ст. ў культавых збудаваннях.
2) Вертыкальны элемент (вузкі прасценак) паміж дзвярным і аконным праёмамі.
3) Дадатковы элемент аконнай і дзвярной каробак для мацавання іх глухіх частак ці стыкаў фрамугі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДСТАНО́ЎКАў камбінаторыцы, узаемна адназначнае адлюстраванне мноства на сябе. Кожны элемент дадзенага мноства замяняецца якім-н. інш. элементам таго ж мноства. Запісваецца 2 радкамі ў агульных дужках, дзе кожнаму элементу верхняга радка адпавядае элемент ніжняга, які стаіць пад ім:
. У некат. раздзелах матэматыкі тэрмін «П.» выкарыстоўваецца ў інш. сэнсе, напр., у інтэгральным злічэнні П. азначае замену пераменнай у падынтэгральным выразе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
жале́за, -а, н.
1. Хімічны элемент, цяжкі коўкі метал серабрыстага колеру, асноўная састаўная частка чыгуну і сталі.
Каваць ж.
2. Вырабы з гэтага металу.
Дахавае ж.
3. Жалезістыя рэчывы як лячэбны сродак.
У яблыках шмат жалеза.
|| прым.жале́зны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Жалезныя вароты.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
арго́н, ‑у, м.
Хімічны элемент, газ без колеру і паху, які ўваходзіць у склад паветра (выкарыстоўваецца для напаўнення электрычных лямпаў, у рэкламных асвятляльных прыладах і інш.).
[Ад грэч. argos — нядзейны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́бальт, ‑у, М ‑льце, м.
1. Хімічны элемент, серабрыста-белы метал з чырванаватым адлівам, цвярдзейшы за жалеза.
2. Цёмна-сіняя фарба, у састаў якой уваходзіць кобальт.
[Ням. Kobalt.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)