пакры́кваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Злёгку час ад часу крычаць (у 1 і 3 знач.).

Недзе ў гушчары пакрыкваў драч.

Фурманы пакрыквалі на коней.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́ра

(лац. mora = прамежак часу, паўза)

адзінка часу ў антычнай паэзіі, неабходная для вымаўлення аднаго кароткага склада.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ГАДЗІ́НА,

вытворная адзінка часу. Пазначаецца гадз. 1 гадз = ​1/24 сут = 60 мін = 3600 с. 1 гадз сярэдняга сонечнага часу = 1, 02273791 гадз зорнага часу.

т. 4, с. 420

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

to date

да гэ́тага ча́су; яшчэ́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

henceforth [ˌhensˈfɔ:θ] adv. fml з гэ́тага ча́су, нада́лей, надале́й, у дале́йшым

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

past participle [ˌpɑ:stˈpɑ:tɪsɪpl] n. ling. the past participle дзеепрыме́тнік про́шлага ча́су

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

niekiedy

час ад часу; калі-нікалі; іншы раз;

kiedy niekiedy — час ад часу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ве́чнасць, -і, ж.

Працяг часу без пачатку і канца; вельмі доўгі час.

Не бачыліся цэлую в. (вельмі працяглы час; разм.). Кануць у в. (бясследна знікнуць).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заўча́сны, -ая, -ае.

Які адбыўся, наступіў раней належнага часу, тэрміну.

Заўчасная смерць.

Заўчасныя роды.

Хвалявацца яшчэ заўчасна (прысл.; яшчэ рана хвалявацца).

|| наз. заўча́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

метрано́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор з маятнікам, які адзначае кароткія прамежкі часу, звычайна выкарыстоўваецца для вызначэння тэмпу ў музыцы.

|| прым. метрано́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)