цісне́нне, ‑я, н.
1. Выцісканне на чым‑н. (скуры, метале і пад.) рэльефных узораў, адбіткаў. Цісненне на скуры.
2. Рэльефны адбітак, узор, атрыманы такім спосабам. Сцены паклеены сіняватымі, з залатым цісненнем, шпалерамі. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ціхаплы́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае павольны рух плыні, цячэння. Уставалі абшары бацькавых палёў і лугоў, што распасцерліся непадалёку ад ціхаплыннай у тых мясцінах Бярэзіны. Хадкевіч. Ад возера пачынаецца зялёны рукаў ціхаплыннай рачулкі. Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цурба́к, ‑а, м.
Разм. Тое, што і цурбан (у 1 знач.). Бацька ў паддзёўцы, хоць на двары душна, расколвае цурбакі на паленне. Хадкевіч. Лазар сядзеў на цурбаку і расказваў пра сваю маладосць. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эмтээ́саўскі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які мае адносіны да эмтээс, належыць ёй. Эмтээсаўская машына. □ Нельга ўжо было пазнаць ні эмтээсаўскай сядзібы, ні Старыцы — усё было адноўлена, адбудавана. Хадкевіч. // Які працуе ў эмтээс. Эмтээсаўскі шафёр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́мець, ‑і, ж.
1. Завіруха, мяцеліца. На дварэ круціла замець, зямля курылася халодным белым дымам. Шашкоў.
2. Снег, які гоніцца ветрам па зямлі. Снегавая замець курэла за .. [Валодзем] следам. Хадкевіч. Па брусчатцы слалася замець. Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бразгата́ць, ‑гачу, ‑гочаш, ‑гоча; незак., чым і без дап.
Дробна, часта бразгаць. Аркестр іграў факстрот, часта і гулка бухкаў барабан, звінелі і бразгаталі медныя талеркі. Хадкевіч. Недзе ў глыбіні саду бразгатаў ланцугом сабака. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бэ́йбус, ‑а, м.
Разм. Тое, што і байбус. [Павел], ужо здаровы бэйбус, заўсёды біўся кіем па галаве. Брыль. [Мальвіна Паўлаўна:] — Ах вы, абібокі! Ах вы, бэйбусы!.. Чаго вы чапляецеся да яго?.. Юрась, Юрачка, ідзі дахаты, сынку! Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
друка́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да друку 1 (у 1 знач.). Друкарская справа. // Прызначаны для друкавання. Друкарскі станок. Друкарскі цэх. □ З расчыненых дзвярэй пацягнула насустрач знаёмымі пахамі друкарскай фарбы і спрасаванай паперы. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ная́ве, прысл.
У рэчаіснасці, на самой справе. Міне год — паўтара, і ўсё, што было ў праекце архітэктара, паўстане наяве. Хадкевіч. Тышкевічу здалося, што ён быў заснуў і ўбачыў сон. Але голас гучаў наяве. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсе́джванне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падседжваць — падседзець; падкопы, інтрыгі супраць каго‑н. [Янукевіч:] — І папярэджваю вас абодвух: заўважу падседжванне, дробную грызню — не паздаровіцца ні табе, Сцяпан Захаравіч, ні табе, Лявон Ігнатавіч... Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)