КАШЫ́—РЫ́МАНА ЎРАЎНЕ́ННІў тэорыі аналітычных функцый,
дыферэнцыяльныя ўраўненні з частковымі вытворнымі 1-га парадку, якія звязваюць сапраўдную і ўяўную часткі аналітычнай функцыіw = u + iv камплекснай пераменнай z = x + iy: du/dx = dv/dy, du/dy = −dv/dx. Маюць важнае значэнне ў тэорыі аналітычных функцый і яе дастасаванняў у механіцы і фізіцы. Названы ў гонар А.Кашы і Б.Рымана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ТСА БЕ́РАГ (Oates Coast),
частка паўн. ўзбярэжжа Зямлі Вікторыі (Усх. Антарктыда), які абмываецца морам Сомава, паміж 156 і 166°усх. д.Даўж. каля 600 км. Укрыты лёдам, ва ўсх.ч. групы гор, свабодныя ад лёду. Адкрыты ў 1911 англ. экспедыцыяй Р.Скота, названы ў гонар яе ўдзельніка капітана Л.Отса. У 1971 на О.Б. адкрыта сав.навук. станцыя Ленінградская.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́КА ГАРА́ (Cook Mount; мясц. назва Аарангі, на мове маоры — вял. белае воблака),
найбольшая вяршыня ў Новай Зеландыі, на в-ве Паўднёвы. Выш. 3764 м. Складзена з крышт. парод. Вяршыня мае форму сядла з вельмі стромкімі схіламі. Снежнікі, ледавікі, у т. л. ледавік Тасмана (даўж. 29 км). Нац. парк Маўнт-Кук (уключаны ЮНЕСКАу спіс Сусветнай спадчыны). Названа ў гонарДж.Кука.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛО́Н,
1) адзінка зараду электрычнага (колькасці электрычнасці) уМіжнар. сістэме адзінак (СІ). Названа ў гонар Ш.А.Кулона. Абазначаецца Кл. 1 Кл роўны эл. зараду, які працякае праз папярочнае сячэнне правадніка за 1 с пры сіле пастаяннага току 1 А, 1 Кл = 1 А∙с.
2) Адзінка патоку электрычнага зрушэння (патоку эл. індукцыі) праз адвольную замкнёную паверхню, у сярэдзіне якой знаходзіцца свабодны зарад 1 Кл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЧАТО́ВІЙ (лац. Kurchatovium),
Ku, штучны радыеактыўны элемент IV групы перыяд. сістэмы, ат. н. 104. Стабільных ізатопаў не мае. Вядомы 10 ізатопаў з масавымі лікамі 253—262; найб. устойлівы — 261Ku (перыяд паўраспаду 70 с). Атрыманы ў 1964 Г.М.Флёравым з супрацоўнікамі. Назва «К.» (угонар І.В.Курчатава) прапанавана ў СССР, у ЗША гэты элемент наз. рэзерфордзій (сімвал Rf); назва 104-га элемента канчаткова не прынята.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕПТУ́Н,
у старажытнарымскай міфалогіі і рэлігіі бог мора. Першапачаткова шанаваўся як бог вільгаці (рэк і крыніц), які аберагаў палі ад засухі. Упач. 4 ст. да н.э. пад уплывам грэч. міфалогіі Н. нададзены рысы грэч. бога мора Пасейдона. Штогод 23 ліп. ў Рыме ў гонар Н. наладжвалася свята — нептуналіі. Ў пераносным сэнсе Н. — марская стыхія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́КСАН,
скалісты востраў у Енісейскім зал. Карскага м., за 1,5 км ад мацерыка, у Краснаярскім краі Расіі. Пл. каля 25 км². Складзены пераважна з дыябазаў. Выш. да 50 м. Палярная станцыя (з 1916), на базе якой у 1930-я г. пабудаваны арктычны радыёметэаралагічны цэнтр і геафіз. абсерваторыя. Рыбазавод. Востраў названы Н.А.Э. Нордэншэльдам у 1878 угонар швед.
купца Дзіксана, які фінансаваў яго экспедыцыю. Порт Дзіксан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЭ́ (Andrée) Саламон Аўгуст (18.10.1854, Грэна — кастр. 1897),
шведскі інжынер, даследчык Арктыкі. У 1882—83 прымаў удзел унавук. экспедыцыі на Шпіцберген. 11.7.1897 (з Н.Стрынбергам і К.Фрэнкелем) спрабаваў дасягнуць Паўн. полюса на паветр. шары «Арол» уласнай канструкцыі, аднак загінуў на в-ве Белы (на У ад Шпіцбергена). Рэшткі экспедыцыі знойдзены ў 1930. Угонар Андрэ названа паўн. частка в-ва Зах. Шпіцберген (Зямля Андрэ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́РЫ,
у старажытнарымскай міфалогіі і рэлігіі божаствы — апекуны рым.грамадз. абшчыны ў цэлым, яе асобных абшчын, іх зямель і скрыжаванняў дарог, а пазней таксама і хатнія багі — душы продкаў кожнай рым. сям’і, што яе апекавалі. У іх гонар ствараліся алтары, у т. л. хатнія, і штогод наладжваліся святы. Сямейныя Л. лічыліся заступнікамі рабоў і вольнаадпушчанікаў, якія пераважна і абслугоўвалі іх культ у сем’ях сваіх гаспадароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЫ́ДА (араб.),
паэтычны жанр у л-рах Б. і Сярэдняга Усходу, Сярэдняй і Паўд.-Усх. Азіі; пераважна панегірычны верш угонар нейкай выдатнай падзеі або асобы. Паводле формы нагадвае газель, аднак колькасць бейтаўу ёй дасягае 50—70 і больш. Узнікла ў араб. л-ры яшчэ ў даісламскі перыяд, росквіту дасягнула ў 11—12 ст.Найб. вядомыя майстры К. — Рудакі, Унсуры, Хагані Шырвані і інш.