heap1 [hi:p] n.

1. (of) ку́ча, гру́да

2. pl. heaps infml про́цьма, пло́йма

3. infml стары́ аўтамабі́ль, драндуле́т, калыма́га

at the top/bottom of the heap на высо́кай/ні́зкай пазі́цыі ў структу́ры арганіза́цыі або́ грама́дства;

collapse/fall in a heap упа́сці ўсім цяжа́рам і не варушы́цца;

heaps better/more/older BrE, infml зна́чна ле́пшы/бо́льшы/старэ́йшы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

klapnąć

klapną|ć

зак.

1. шлёпнуць, пляснуць;

2. упасці, пляснуцца, плюхнуцца;

~ł w ubraniu na łóżko — ён плюхнуўся ў адзенні на ложак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

depresja

depresj|a

ж.

1. спец. дэпрэсія;

2. дэпрэсія, прыгнечанасць;

wpędzić w ~ę — увагнаць у дэпрэсію;

popaść w ~ę — упасці ў дэпрэсію

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пазбіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Збіць, прымусіць адваліцца ўсё, многае. Пазбіваць яблыкі.

2. Паваліць, прымусіць упасці ўсіх, многіх. Пазбіваць людзей з ног. // Падстрэліўшы, прымусіць упасці ўсё, многае або ўсіх, многіх. Пазбіваць самалёты. Пазбіваць качак.

3. Ударам, рэзкім рухам зрушыць з належнага месца, адцясніць адкуль‑н. усё, многае або ўсіх, многіх. Пазбіваць прыцэлы ў кулямётаў. // Збіць з дарогі, правільнага напрамку ўсіх, многіх. Пазбіваць людзей з правільнага курсу.

4. Моцна пабіць, знявечыць пабоямі ўсіх, многіх. [Рыльскі:] — Ці не ведаеце, браткі, што гэта за ён такі быў у чорным паліто, што цераз яго ласку людзей пазбівалі? Чорны.

5. Сапсаваць ударамі, зрабіць нягодным усё, многае. Пазбіваць капыты. □ — Не знайшлі нідзе работы, — так яны [старэйшыя браты] бацькам гавораць, — пазбівалі толькі боты, каштавалі многа гора... Дубоўка. // Абадраць скуру, кару і пад. у многіх месцах. Пазбіваць калені. □ Пакуль [дзяўчаты] прыйшлі на станцыю, ногі пазбівалі. Баранавых. На голым і шэрым, як сум, алешніку пачынаюць чырванець раны — там, дзе крыгі пазбівалі маладую крохкую кару. Адамчык.

6. Збіваючы, прымацаваць адно да другога ўсё, многае.

7. Зблытаць, зваліць усё, многае. Пазбіваць воўну.

•••

Пазбіваць рогі — тое, што і абламаць рогі (гл. абламаць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жу́хаць1 ’рэзка кідаць’ (Юрч., Нар. вытв. сл.). Рус. перм. жу́хнуть ’моцна ўдарыць’, укр. жухну́ти ’моцна кінуць’ (Жэлях.), чэш. žuchati ’выдаваць глухі гук’, славац. žuchnútупасці, бухнуць’. Махэк₂ (731) тлумачыць як утварэнне з ‑s‑ дляабазначэння інтэнсіва ад гукапераймальнага žu‑ (гл. жук). Пераход ад гуку да штуршка не выключаны, хаця і не вельмі пэўны. Параўн. яшчэ жах (у знач. ’удар’), шугаць.

*Жуха́ць2, жуха́ты ’мыць, праць, церці’ (Клім.). Рус. бранск. жу́хаться ’цяжка і многа працаваць’. Відаць, адлюстроўвае корань *geu‑ са знач. ’згінаць’ (Покарны, 1, 393–398). ‑х‑ мае экспрэсіўны характар. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гры́мнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да грымець.

2. Раптоўна ўзнікнуць, пачацца. Нечакана грымнула вайна, і сын нават не развітаўся са сваёй добрай, чулай старэнькай маці. Новікаў.

3. чым і без дап. Моцна, з сілай ударыць, стукнуць. Ладынін з размаху грымнуў кулаком па стале. Шамякін. Максім так грымнуў.. [афіцэрыку] у карак, што той носам заараў мокры пясок. Грахоўскі.

4. Разм. З грукатам упасці, паваліцца. І абняла Петрычыха ногі, ды так абняла, што .. [Журавінка] не адзержаўся на іх, на зямлю грымнуў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расцягну́цца, -цягну́ся, -ця́гнешся, -ця́гнецца; -цягні́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ад нацягвання падоўжыцца, павялічыцца.

Кофта расцягнулася.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пашкодзіцца ад моцнага напружання, удару, неасцярожнага руху (пра звязкі, сухажылле і пад.).

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рухаючыся, размясціцца доўгім радам на вялікай прасторы.

Калона расцягнулася.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Размясціцца паласой на якой-н. адлегласці.

Вёсачка расцягнулася на два кіламетры.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць вельмі працяглым; зацягнуцца.

Работа расцягнулася на тыдзень.

6. Легчы, выцягнуўшыся.

Р. на лаўцы.

7. Упасці ўсім целам.

Зачапіўся нагою і расцягнуўся на зямлі.

|| незак. расця́гвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абарва́цца

1. (адарвацца) (b)reißen* vi (s);

2. (сарвацца, упасці) hernterfallen* vi (s), herbstürzen vi (s);

3. (абнасіцца) zerlmpen vi;

4. (раптоўна спыніцца) bbrechen* vi (s); plötzlich ufhören; stcken vi (s);

у мяне́ сэ́рца абарва́лася mein Herz schien still zu sthen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

упада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да упасці (у 3 знач.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), у што. Улівацца, уцякаць. Там, дзе ў раку ўпадае вузенькі ручаёк, я спыніўся. Ваданосаў. Неўзабаве [людзі] апынуліся каля невялікай рэчкі, якая ўпадала ў Нёман. Гурскі.

3. за кім-чым. Разм. Даглядаць каго‑, што‑н. Не ўпадаў стары ні за гаспадаркаю, ні за ўласнаю зямлёю. Лужанін. Ласкавая, дагодлівая і яшчэ рухавая кабета, [цётка Макрына] вельмі ўпадала за сваімі «нявестачкамі». Ракітны.

4. за кім. Разм. Заляцацца да каго‑н. Упадаць за дзяўчынаю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

paść

I зак.

1. упасці; зваліцца; праваліцца;

2. загінуць; памерці; здохнуць;

3. пачуцца; грымнуць;

padł strzał — грымнуў стрэл;

4. напасці; ахапіць

II незак.

пасвіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)