1.Разм. Чыя‑н. чарга рабіць што‑н. Тую ноч была радоўка пільнаваць хворую прафесару.Гарэцкі.Дома нікога не было. Двое сыноў і маці пасвілі ў полі вясковы статак — адбывалі радоўку.М. Ткачоў.
2. Агульная назва некалькіх відаў шапкавых грыбоў сямейства радоўкавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рысі́ць, рышу, рысіш, рысіць; незак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Бегчы рыссю (пра коней і інш. жывёл).
2. Ехаць на кані рыссю. Праз некалькі хвілін з двара выехалі чатыры верхавыя і дзве рысоркі, на якіх сядзела восем чэкістаў, а ззаду, на сваёй вараной кабылцы, рысіў Карней Скіба.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ту́пасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і стан тупога (у 4 знач.).
2. Разумовая абмежаванасць, някемлівасць. «Няхай жа пераканаюцца фрыцы ў сваёй тупасці і дурноце» — думаў цяпер Злобіч.М. Ткачоў.Суіснаваць я адмаўляюся. З хапугамі, што мруць ад скупасці, І з тым рэдактарам-забойцаю, Што рэжа добры верш ад тупасці.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цуг, ‑а, м.
1. Доўгі рад, чарада жывёл, птушак, машын і пад., якія рухаюцца адна за адной. За цугам жураўліным Бягуць вятры наўсцяж.Калачынскі.Зусім блізка, амаль побач, пыхкаючы, працягнуў паравоз цуг вагонаў.П. Ткачоў.
2. Запрэжка, у якой коні (быкі і пад.) ідуць гужам або парамі адзін за адным.
[Ням. Zug.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГА́ЎПТМАН ((Hauptmann) Герхард) (15.11.1862, Оберзальцбрун, цяпер г. Шчаўна-Здруй, Польшча — 6.6.1946),
нямецкі пісьменнік. Вучыўся ў Акадэміі мастацтваў у г. Брэслаў, Іенскім ун-це, вывучаў скульптуру ў Рыме (1883—84). З пазіцый натуралізму напісаны яго драмы «Перад усходам сонца» (1889), «Свята перамір’я» (1890); «Адзінокія» (1891), сац. п’есы «Возчык Геншэль» (1898), «Роза Бернд» (1903), «Пацукі» (1911) і сац.-гіст. драма «Ткачы» (1892; пра паўстанне сілезскіх ткачоў 1844). Аўтар сатыр. камедыі «Бабровае футра» (1893), гіст. трагедыі «Фларыян Геер» (1896; пра сял. паўстанне 1524—25). Цікавасць да гіст. і міфалагічных тэм, цяга да ірацыяналізму ў драмах «Зімовая балада» (1917), «Белы выратавальнік» (1920), раманах «Юродзівы Эмануэль Квінт» (1910), «Ерэтык з Сааны» (1918), «Востраў Вялікай маці» (1924). Драма «Перад захадам сонца» (1932) сцвярджае гуманіст. ідэалы. Аўтар аўтабіягр. тэтралогіі ў вершах «Атрыды» (выд. 1941—48) на сюжэт грэч. легенды. Яго негатыўныя адносіны да нацыянал-сацыялізму выявіліся ў фантаст. паэме «Вялікі сон» (1942). Нобелеўская прэмія 1912. П’есы Гаўптмана ставіліся на Беларусі: «Эльга» — т-рам імя Я.Купалы (1926), «Ткачы» — на Бел. тэлебачанні (1970).
Тв.:
Рус.пер. — Полн. собр. соч.Т. 1—14. М., 1910—12;
Пьесы. Т. 1—2. М., 1959.
Літ.:
Сильман Т. Герхард Гауптман, 1862—1946. Л.;
М., 1958;
Герхард Гауптман: Библиогр. указ. рус. переводов и критич. лит. на рус. яз. (1891—1983). Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бакаві́на, ‑ы, ж.
1. Бакавая частка чаго‑н. Доўга сек [Эфір] бакавіну гары, доўга абліваўся салёным потам, але, нарэшце, прабіўся да нейкай мяккай пароды.М. Ткачоў.
2. Тое, што і бакавіца. Бакавіна вагона.
3. Бакавая частка тушы. — Шынкевіч таксама добрая цаца! — падчэпліваючы відэльцам сакавітую бакавіну ліня з каструлі, абурана прадаўжаў Фама Гаўрылавіч.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надлама́ныінадло́маны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад надламаць.
2.узнач.прым. Змучаны, пазбаўлены фізічных і душэўных сіл; з надломам (у 2, 3 знач.). Надламаная душа. □ [Васіль Ціханавіч] нейкім надламаным і ціхім голасам сказаў: — Што ты, Дзяніс...Сіўцоў.Убачыўшы сына, [маці] павольна павярнулася да яго, надломаным голасам спытала: — Што? Як там?Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падно́шаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад паднасіць.
2.узнач.прым. Паношаны, не зусім новы (пра адзенне, абутак і пад.). Нясцерпна было холадна ў летніх штанах, лапленых-недалапленых, не грэла і падношаная фуфайка.М. Ткачоў.//перан.Разм. Стараваты, змарнелы. Нікуды не ляціць, нібы прывязаны нейкай прысягай, звычайны, нават падношаны бусел.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пажада́нне, ‑я, н.
1. Выказанае словамі жаданне, часцей чаго‑н. добрага, адрасаванае каму‑н. Пажаданне поспеху. □ Для кожнага ў.. [італьянкі] было напагатове слова падзякі ці проста пажаданне ўсяго добрага ў жыцці і працы.Лынькоў.
2. Прапанова, патрабаванне. Выказаць свае пажаданні. □ Адзін за адным .. [наведвальнікі] заходзілі ў кабінет, выкладвалі свае просьбы, меркаванні, пажаданні.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Засунуць, усунуць куды‑н. усё. многае. Пазасоўваць за пояс сякеры. □ Зянькевіч спрытна пазасоўваў газеты пад салдацкую кашулю.П. Ткачоў.//Разм. Зачыніць унутр чаго‑н. усё, многае. Пазасоўваць шуфляды ў стол.
2.Разм. Зачыніць на засаўку ўсё, многае. Пазасоўваць дзверы.
3.Разм. Падзець невядома куды ўсё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)