КАШТАЛА́ПАВА (Святлана Аляксандраўна) (н. 28.7.1956, г. Саратаў, Расія),
бел. танцоўшчыца. Засл. арт. Беларусі (1992). Скончыла Саратаўскае харэаграфічнае вучылішча (1974). З 1974 салістка Дзярж. харэаграфічнага ансамбля «Харошкі». Выконвае сола ў шматлікіх пастаноўках (1-актовы балет «Па старонках «Полацкага сшытка», цыкл харэаграфічных мініяцюр «Бывай, XX стагоддзе!», фалькл. праграма «Добры вечар!» і інш.). Яе творчасці ўласцівы высокая тэхніка танца, пластычнасць, сцэн. тэмперамент.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ружа́нец, ‑нца, м.
У некаторых хрысціян — шнурок з нанізанымі на ім пацеркамі для адлічвання прачытаных малітваў або паклонаў у часе малітвы. Бабулька сядзела на сонечным баку гары і высушанымі, як курыныя лапы, рукамі перабірала чорныя гарошыны ружанца.Карпюк.
•••
Ні да танца, ні да ружанцагл. танец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БІЛІ́БІН (Аляксандр Іванавіч) (11.9.1911, г. Сімферопаль, Украіна — 8.6.1993),
бел. дырыжор, дзеяч самадзейнага муз. мастацтва. Засл. арт. Беларусі (1955). Скончыў ваенна-дырыжорскі ф-т Маскоўскай кансерваторыі (1942). У 1952—62 узначальваў Маладзечанскі абласны ансамбль песні і танца. З 1962 маст. кіраўнік Мінскай абл.нар. філармоніі пры Бел. філармоніі, у 1968—73 дырэктар Рэсп. Дома маст. самадзейнасці Белсаўпрофа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кадры́ля, ‑і, ж.
Танец з некалькіх фігур з цотным лікам пар, а таксама музыка да гэтага танца. Сыграць кадрылю. □ Хлопцы і дзяўчаты скакалі кадрылі, кружыліся ў лявонісе, у бясконцых крыжачках і польках.Лынькоў.Грукат, тупат колькі сілы Ды хлапечы дружны рогат — гэта пары йдуць кадрылю, Б’юць абцасамі падлогу.Броўка.
[Фр. quadrille.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
факстро́т, ‑а, М ‑роце, м.
Хуткі рытмічны танец чатырохдольнага размеру, а таксама музыка да гэтага танца. [Люба] закружылася па пакойчыку не то ў нейкім вальсе, не то ў факстроце.Лынькоў.У пасаджанай набок новенькай шапцы, з залацістай эмблемкай чыгуначнікаў. [Вася] бадзёра наігрываў вясёлы факстрот, склікаючы да сябе суседскую моладзь.Ракітны.
[Англ. fox — ліс і trot — хуткі крок.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЛЕКСЮТО́ВІЧ (Канстанцін Андрэевіч) (20.5.1884, в. Бахаравічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 26.2.1943),
бел. балетмайстар. Скончыў Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1906). У 1921—28 балетмайстар БДТ-1. Ставіў танцы, карагоды, гульні, абрадавыя сцэны ў драм. спектаклях («На Купалле» М.Чарота, «Машэка», «Кастусь Каліноўскі», «Каваль-ваявода» Е.Міровіча, «Панскі гайдук» Н.Бываеўскага, «Вяселле» В.Гарбацэвіча і інш.). Для развіцця бел.прафес. балетнага мастацтва прынцыповае значэнне мелі яго пастаноўкі балетаў «Капелія» Л.Дэліба, «Зачараваны лес» Р.Дрыга, «Фея лялек» І.Баера, бел. балета «Помста сябровак» (лібрэта Алексютовіча, музыка скампанавана Л.Маркевічам). Адначасова супрацоўнічаў з У.Галубком (БДТ-3). У 1930—37 балетмайстар Бел. ТРАМа і Т-ра юнага гледача, у 1937—41 гал. балетмайстар Ансамбля беларускай народнай песні і танца Беларускай філармоніі. Зрабіў значны ўклад у развіццё бел. сцэнічнага танца, выявіў глыбокае веданне харэагр. фальклору, беражлівае стаўленне да яго нац. рысаў, пачуццё тэатральнасці. Стварыў танец «Бульба», сцэн. варыянты многіх традыц.нар. танцаў («Лявоніха», «Крыжачок», «Мяцеліца», «Мікіта», «Таўкачыкі», «Юрачка», «Лянок» і інш.), а таксама кадрыляў, карагодаў, гульняў.
Літ.:
Алексютович Л.К. Балетмейстер Константин Алексютович. Мн., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫТАВЫ́ ТА́НЕЦ,
танец, які служыць для масавага развесялення і выконваецца на балях, дыскатэках, вечарынках, сямейных урачыстасцях; блізкі да бальнага танца (часта гэтыя паняцці атаясамліваюцца). Адмежаваўся ад фальклорнага сялянскага ў працэсе сац. расслаення грамадства і росту гарадоў. Развіваўся на аснове бальнага танца, найб. інтэнсіўна ў 15 ст. ў Італіі, у 16—17 ст. у Францыі. На Беларусі вядомы з 17 ст. пры дварах магнатаў і ў калегіумах, куды пранік з Зах. Еўропы. З канца 18 ст. ў гар. побыце Беларусі былі пашыраны тыя ж танцы, што і ў Расіі. У 1-й пал. 19 ст. ў гарадах, а потым і вёсках надзвычайную папулярнасць набылі кадрыля, полька, вальс. На пач. 20 ст. ў выніку інтэнсіўнага перамешвання гар. і сельскага насельніцтва на Беларусь трапілі аранжыраваныя і трансфармаваныя бальныя танцы, узоры гар. харэагр. фальклору, танцы-імправізацыі на аснове вядомых песень («Венгерка», мазурка, кракавяк, падэспань, «Сербіянка», «Сямёнаўна», «Страданні», «Каробачка» і інш.). Сучасная быт. харэаграфія вызначаецца частай зменай танц. моды, пранікненнем на Беларусь быт. танцаў з замежных краін («летка-енка», «качаняты» і інш.).