сорт грушы селекцыі Мліеўскай доследнай станцыі садаводства імя Л.П.Сімірэнкі (Украіна), атрыманы ад скрыжавання сартоў Эксперэн і Глыва ўкраінская. Перспектыўная для вырошчвання на Беларусі (акрамя Віцебскай вобл.).
Дрэва сярэднярослае з шырокапірамідальнай кронай сярэдняй гушчыні. Пладаносіць на 4—5-ы год пасля пасадкі. Зімаўстойлівая, адносна ўстойлівая да бактэрыяльнага раку і паршы. Плады сярэдняй велічыні (90—140 г). Афарбоўка светла-жоўтая з невял. румянцам, паверхня з дробнымі ржавымі пятнамі плямамі*. Мякаць белая, сакавітая, масляністая, салодкая. Спажывецкая спеласць — у сярэдзіне жніўня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУШКЕ́ТАЎ (Іван Васілевіч) (19.1.1850, ст. Аляксееўская Валгаградскай вобл., Расія — 10.1.1902),
расійскі геолаг і географ. Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1872), дзе выкладаў з 1877. З 1882 у Ін-це інжынераў шляхоў зносін (з 1897 праф.). Навук. працы па тэктоніцы, геамарфалогіі, сейсмалогіі і інш. Вывучаў геалогію Сярэдняй Азіі, Урала, Паволжа і Каўказа. Вызначыў навук. канцэпцыю аб геал. будове Сярэдняй Азіі і склаў геал. карту Туркестана. Імем М. названы хрыбет ў горнай сістэме Наньшань, вяршыня ў вярхоўях р. Віцім, 2 ледавікі на Цянь-Шані і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫГО́ЖАЯ ЯФІ́МАВА,
сорт груш, выведзены У.А.Яфімавым ад скрыжавання сартоў Танкаветкі і Любіміцы Клапа. Раянаваны па Мінскай вобл.
Дрэва сярэднярослае, з шырокапірамідальнай кронай. Пладаносіць на 6—7-ы год пасля пасадкі. Адрозніваецца ўраджайнасцю, зімаўстойлівасцю, сярэдняй устойлівасцю да паршы, адноснай устойлівасцю да бактэрыяльнага раку. Плады сярэдняй велічыні, правільнай грушападобнай формы. Скурка жаўтавата-зялёная з інтэнсіўным ярка-кармінавым румянцам. Падскуркавыя кропкі буйныя, бурага колеру. Мякаць сакавітая, масляністая, крыху аскомістая, кісла-салодкая. Спажывецкая спеласць настае ў пач. верасня. Лёжкасць каля 2 тыдняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Aspirántm -en, -en
1) аспіра́нт
2) кандыда́т, прэтэндэ́нт
3) навучэ́нец (сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы ў ФРГ)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
латэра́льны
(лац. lateralis = бочны)
які знаходзіцца збоку, бакавы (аб органах, размешчаных збоку ад сярэдняй плоскасці цела; напр. л-ыя зубы).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шама́нства, ‑а, н.
1. Форма рэлігіі, культ духаў, магія ў некаторых народаў Сібіры, паўночнай і сярэдняй Азіі, Інданезіі, Амерыкі, Акіяніі, Афрыкі. Дзікунства і шаманства знішчылі абарыгенаў гэтага краю [ніўхаў].Грахоўскі.
2. Занятак шамана; вядзьмарства. — Бегае [шаман], скача вакол хворага, б’е ў бубен — хворага лечыць. За шаманства ён, вядома, браў плату.Бяганская.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КІШЛА́К (цюрк. кышлак, літар. зімоўе),
1) першапачаткова зімоўка качэўнікаў і паўкачэўнікаў Сярэдняй і Пярэдняй Азіі.
2) Сельскае паселішча ў некаторых народаў Азіі (кіргізаў, узбекаў, таджыкаў, фірзкухаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭГІ́Ш (цюрк.),
катастрафічнае разбурэнне рачных берагоў паводкавымі водамі. Тэрмін ужываецца пераважна ў Сярэдняй Азіі. Напр., у выніку Д. на Амудар’і ў 1940-х г. разбураны г. Турткуль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
курс², -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Закончаны цыкл, увесь аб’ём спецыяльнага навучання, якіх-н. працэдур.
К. сярэдняй школы.
К. гразелячэння.
2. Асобная гадавая ступень адукацыі ў вышэйшай школе і спецыяльных навучальных установах, а таксама група навучэнцаў гэтай ступені.
Скончыць к. ва ўніверсітэце.
Стараста курса.
Студэнт трэцяга курса.
3. Выклад навуковай дысцыпліны ў вышэйшай школе, у спецыяльнай навучальнай установе.
Прачытаць к. лекцый па гісторыі Беларусі.
|| прым.курсавы́, -а́я, -о́е.
Курсавая работа студэнта.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ПО́ЛАЦКІ ГАНДЛЁВА-ТЭХНАЛАГІ́ЧНЫ КАЛЕ́ДЖ Белкаапсаюза. Засн. ў 2000 у г. Полацк Віцебскай вобл. на базе навуч.-вытворчага комплексу «ПТВ-тэхнікум» (існаваў у 1991—2000; створаны аб’яднаннем Полацкага політэхн. тэхнікума (з 1959) і кааператыўнага прафес.-тэхн. вучылішча (з 1966). Рыхтуе спецыялістаў з сярэдняйспец. адукацыяй. Спецыяльнасці (2000/01 навуч.г.): машыны і апараты харчовых вытв-сцей; бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль; камерцыйная дзейнасць. Каледж рыхтуе таксама кваліфікаваных рабочых з прафес.-тэхн. адукацыяй (прадаўцоў прадуктовых і непрадуктовых тавараў, кухараў, кандытараў, афіцыянтаў, буфетчыкаў, нарыхтоўшчыкаў прадуктаў і сыравіны). Прымае асоб з сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.