сям’я легкавых аўтамабіляў, якія выпускаюцца Волжскім аўтамаб. з-дам з 1970 (г. Тальяці, Расія). Кузаў нясучы тыпу седан, універсал або комбі. Мадэлі 2101—2107 класічнай кампаноўкі маюць назву «Жыгулі», поўнапрывадная мадэль 2121 — «Ніва», пярэднепрывадныя 2108 — «Лада-Спадарожнік», 2109 і 21099 — «Лада-Самара» і асабліва малая мадэль — «Лада-Ака» (аб’ём цыліндраў 0,65 л; разам з КАМАЗам); мадэлі, што ідуць на экспарт, — «Лада». Рабочы аб’ём рухавіка да 1,6 л, магутнасць да 58 кВт, скорасць да 155 км/гадз.
Аўтамабілі ВАЗ: «Лада Ніва 4ВД» (уверсе); «Лада Самара 5д».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫЦЭ́НКА (Мікалай Алімпіевіч) (24.7.1912, ст. Ясінаватая Данецкай вобл., Украіна — 8.12.1979),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1964). Скончыў Тэатр. вучылішча імя Б.Шчукіна (1940). Працаваў у Т-ры імя Я.Вахтангава. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Сярод роляў: Тарталья («Прынцэса Турандот» К.Гоцы), Мамаеў («На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Фёдар Пратасаў («Жывы труп» Л.Талстога), князь Мышкін («Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага). З 1942 здымаўся ў кіно: «Кавалер Залатой Зоркі» (Дзярж. прэмія СССР 1952), «Вялікая сям’я», «Сёстры», «Васемнаццаты год», «Хмарная раніца», «Ганна Карэніна», «Два капітаны» (тэлевізійны) і інш.Дзярж. прэмія Расіі 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІМІ́ТРАЎ-МА́ЙСТАРА (Уладзімір) (1.2.1882, с. Фролаш, Кюстэндзілская акруга, Балгарыя — 29.9.1960),
балгарскі жывапісец. Нар. мастак Балгарыі (1952). Вучыўся ў маст. вучылішчы ў Сафіі (1903—10). Аўтар партрэтаў людзей з народа, сцэн сял. жыцця: «Нявеста» (1935), «Сям’я» (1938), «Дзяўчына з с. Шышкаўцы» (1937), «Дзяўчына» (1952) і інш. У яго карцінах з франтальнымі, нібыта распластанымі на плоскасці адлюстраваннямі, абагульненай манерай жывапісу, кантрастамі яркіх колеравых тонаў набылі маст. гучанне традыцыі балг.нар. мастацтва. Іл.гл. ў арт.Балгарыя.
Літ.:
Колев Б.В. Димитров-Майстора: Пер. с болг. М., 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МЕРСЕДЭ́С-БЕНЦ»
(Mercedes-Benz),
сям’я аўтамабіляў і аўтобусаў канцэрна «Даймлер-Бенц». Выпускаюцца з 1926. Маюць пераважна дызельныя рухавікі. Легкавыя аўтамабілі сярэдняга, вял. і вышэйшага класаў з кузавамі розных тыпаў маюць рухавікі магутнасцю ад 55 да 290 кВт; найб. скорасць 250 км/гадз. Грузавыя аўтамабілі рознага прызначэння з рухавікамі магутнасцю 55—390 кВт і поўнай масай да 35 т. Пасажыраўмяшчальнасць аўтобусаў ад 9 да 174 чал.
Да арт.«Мерседэс-Бенц»: а — легкавы аўтамабіль класа Е; 6 — грузапасажырскі мікрааўтобус «Мерседэс-Бенц-Спрынтэр-314»; в — седлавы цягач «Мерседэс-Бенц-1838 LSSK» у аэрадынамічным выкананні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
інтэліге́нтны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да інтэлігента, да інтэлігенцыі. Інтэлігентная праца.
2. Уласцівы інтэлігенту, інтэлігенцыі. Інтэлігентны выгляд. □ За сталамі на ўслонах сядзелі хораша апранутыя маладыя і сталыя людзі інтэлігентнага аблічча.Лось.
3. Адукаваны, культурны. Інтэлігентная сям’я. □ Камандзірам гэтага ўзвода быў Усевалад Жастоўскі, чалавек вельмі памяркоўны, ветлівы, інтэлігентны.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фами́лияж.
1. про́звішча, -шча ср.;
назва́ть своё и́мя и фами́лию назва́ць сваё імя́ і про́звішча;
де́вичья фами́лия дзяво́чае про́звішча;
2.(род) фамі́лія, -ліі ж.;
3.(семья) уст.сям’я́, -м’і́ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
grieve[gri:v]v.
1. (for) смуткава́ць; гарава́ць, бедава́ць;
The family grieved after the loss of their only son.Сям’я гаравала пасля страты свайго адзінага сына.
2.fml засмуча́ць;
I’m grieved to hear of it. Мне балюча чуць пра гэта.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Ко́дла ’дом, сяліба’, ’сям’я, род’ (ТСБМ, ТС, Ян., Мат. Гом., Жыв. сл., Яшк., Яўс., З нар. сл., Бяльк.). Укр.кодло, рус.кодло ’тс’. Трэба прызнаць верагоднасць паходжання ад польск.godło ’радавы знак’ (ЕСУМ, 2, 491). Пеяратыўная афарбоўка гаворыць на карысць пранікнення, а не культурнага запазычання. Іншыя гіпотэзы менш верагодныя. Параўн. Фасмер, ZfSlPh, 9, 369 (германская крыніца тыпу гал.kudde ’стада’) або Ваян, RÉS, 13, 251 (інавацыя на аснове рус.котиться ’радзіць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Famíli¦ef -, -n сям’я́, радзі́на;
das liegt in der ~ гэ́та сяме́йная [фамі́льная] ры́са;
éine ~ gründen заве́сці сям’ю́;
éine ~ háben мець дзяце́й
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)