Той, хто часова наймае жылое памяшканне ў домаўласніка. Красачка падаставаў аднекуль жалезных і драўляных ложкаў, заставіў імі абедзве палавіны хаты і пачаў драць з кватарантаў шалёныя грошы.Паслядовіч.Мухаморавы адразу палюбілі свайго кватаранта і даглядалі яго як роднага сына.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабо́льшыцца, ‑шыцца; зак.
Тое, што і пабольшаць. Задачай сённяшняга дня з’яўляецца адно: зняць адну хату з сярэдзіны двара і прыставіць яе да другой. Паспраўнее двор і пабольшыцца казарма.Брыль.Радасць.. [Магдалены] яшчэ пабольшылася, калі яна знайшла ў Ганнінага сына рыс ад Ганны больш, як ад Тодзіка.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саста́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Зрабіць старым, больш старым. Бацьку страта адзінага сына скасіла, састарыла адразу.Лось.Песню гады не састараць, Выпрабаванняў час. Песня — жывая памяць, Песню давай, таварыш, Песню не спішаш у запас!Крупенька.Пасталеў, пасівеў. Толькі гэта Не састарыла сэрца майго.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
расстро́іцца, -ро́юся, -ро́ішся, -ро́іцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць правільнасць пастраення, стаць беспарадкавым.
Калона вучняў расстроілася.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць свой строй, лад (пра музычныя інструменты).
Цымбалы расстроіліся.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыйсці ў заняпад.
Гаспадарка расстроілася.
4. Прыйсці ў ненармальны, хваравіты стан.
Здароўе расстроілася.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Не адбыцца па якой-н. прычыне.
Вяселле расстроілася.
6. Засмуціцца, моцна загараваць.
Р. з-за сына.
|| незак.расстро́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сыро́к1, ‑рка, м.
1.Разм.Памянш.-ласк.да сыр.
2. Невялікі брусок плаўленага сыру ці сырковай масы ў расфасоўцы. Плаўлены сырок. □ [Галя] ж заўсёды ледзь не са слязамі ўпрошвае сына з’есці кавалачак шакаладнага сырка, які ён любіць найбольш.Радкевіч.
сыро́к2, ‑рка, м.
Азёрна-рачная рыба сямейства ласасёвых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАРАТЫ́НСКІЯ,
княжацкі род герба «Астоя». Заснавальнік роду князь Аляксандр Андрэевіч (15 ст.), старэйшы сын удзельнага князя Андрэя Усеваладавіча Шуціхі Мезецкага з роду чарнігаўскіх князёў. Прозвішча паходзіць ад с. Баратынь паблізу Мезецка (Калужская вобл.). Аляксандр Андрэевіч і яго сыны служылі папераменна то вял. князям маскоўскім, то вял. князям ВКЛ. У час руска-літ. войнаў пач. 16 ст. ўнук Аляксандра Андрэевіча, Іван Львовіч, не пажадаў заставацца ў сваёй вотчыне, якая трапіла пад уладу Масквы, і з’ехаў у ВКЛ. Ён стаў заснавальнікам лукомскай галіны роду Баратынскіх, асн. уладаннем якой была частка Лукомскага княства. Ад Мікалая, сына Івана Львовіча, пайшла аршанская лінія роду Баратынскіх, якія з 17 ст. ўсё радзей карысталіся княжацкім тытулам. У Польшчы жылі Баратынскія герба «Корчак» і «Сякера».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСІ́РЫС,
у старажытнаегіпецкай міфалогіі бог расліннасці, вады, уладар замагільнага свету. Лічыўся сынам бога зямлі Геба і багіні неба Нут, яго сястрой і жонкай была Ісіда. Асірыса ўяўлялі ў вобразе чалавека з муміфікаваным целам і знакамі царскай улады; лічылі, што ён адвучыў людзей ад дзікага ладу жыцця, навучыў сеяць злакі, пячы хлеб, здабываць руды, будаваць гарады і інш. Брат Асірыса, бог пустыні Сет, забіў яго, але Ісіда знайшла цела мужа, здабыла ўтоеную ў ім жыццёвую сілу і зачала ад мёртвага Асірыса сына Гора. Грэкі атаясамлівалі Асірыса з Дыянісам. Міф пра смерць і ўваскрэсенне Асірыса паўплываў на ўзнікненне міфа пра Хрыста.
Да арт.Асірыс. Гор вядзе памерлага да трона Асірыса. Малюнак з «Кнігі мёртвых». Каля 1450 да н.э.