2. У філасофіі 17–18 стст. — мінучы стан або мінучая ўласцівасць матэрыі.
3.Кніжн. Спосаб чаго‑н. Модус пагаднення. Модус прадстаўніцтва.
•••
Модус вівендзі — умовы, якія робяць магчымым хоць часовае пагадненне паміж двума варожымі бакамі (лац. modus vivendi — спосаб існавання, жыцця).
[Лац. modus — мера; спосаб; від.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пурытані́зм, ‑у, м.
1. Рэлігійна-палітычны рух англійскай буржуазіі ў 16–17 стст., накіраваны супроць абсалютызму і элементаў каталіцызму ў англійскай царкве.
2.перан. Строгае, часта паказное, захаванне маралі і нецярпімасць да адхіленняў ад прынятай маралі. — Сорамна неяк. — Адкінь ты гэты непатрэбны пурытанізм. Ах, я ва ўсім вінаватая...Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папе́рняСт.-бел. Папяровы млын (XVI— XVII стст.).
□в. Паперня Лід., в. Паперкі (1745), а цяпер в. Па́параткі (Па́паратка, Па́параць) Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Віёла ’смычковы чатырохструнны музычны інструмент, альт, заходнееўрапейскі шасціструнны музычны інструмент XIV–XVII стст. шырокага дыяпазону’ (БРС, КТС). Запазычана, відаць, з польскай мовы; параўн. польск.wiola ’тс’ < іт.viola, якое ўтварылася з іт. гукапераймальнага *viu (Шанскі, 1, В, 102).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Добрасардэ́чны ’добрасардэчны’ (БРС). Здаецца, запазычанне з рус.добросерде́чный ’тс’, якое, паводле Шанскага (1, Д, Е, Ж, 146–147), з’яўляецца пераафармленнем старога добросе́рдый (форма добросерде́чный вядома з XVII–XVIII стст.). Калькай з рус., відаць, з’яўляецца і добрасардэ́чнасць (рус.добросерде́чность).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ры́для ’драўляны каркас (дыяганальна перакрыжаваныя бярвенні) у цаглянай сцяне’ (брэсц., Нар. сл.). Гэта лексема этымалагічна звязваецца з ням.Riegelbau ’фахверк’, якой даўней, у XV–XVII стст., на Беларусі называлі “прускі мур” (Лучыц-Федарэц, Бел. лінг., 17, 65–66).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Апара́т, апара́ты ’царкоўныя рэчы, у тым ліку адзенне свяшчэнніка’ (Нас.); аднак ужо ў аповесцях XVI–XVII стст. апаратъ военныи (Шакун, Гісторыя, 106). У старабеларускай мове як царкоўны, так і ваенны апарат з XVI–XVII стст. з лац.apparatus (Курс суч., 172; Гіст. лекс., 111), магчыма (але не абавязкова), праз польскую. Наўрад ці трэба лічыць, што на пачатку XX ст. слова апарат было другі раз запазычана ў беларускую мову з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 83; Гіст. мовы, 2, 147; Гіст. лекс., 245), хутчэй за ўсё тут можна гаварыць толькі аб пашырэнні значэння ўжо ўжыванага слова; апарат ’ваенны парад’ (Нас.) кантамінацыя парад і апарат.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Го́нар ’гонар’ (БРС, Шат., Касп.). Запазычанне з польск. мовы (параўн. польск.honor ’тс’ < лац.honor). Слова вядома ўжо ў ст.-бел. мове (гл. Булыка, Запазыч., 84). Параўн. яшчэ рус.го́нор ’тс’ (XVII–XVIII стст.) < польск. < лац. (Фасмер, 1, 437).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДРАГУ́НЫ (франц. dragon, адз. л.),
від кавалерыі, здольнай дзейнічаць у пешым страі. З’явіліся ў 16 ст. ў Францыі (пасаджаныя на коней пехацінцы, якія спешваліся пры сустрэчы з праціўнікам). З 17 ст. драгунскія палкі існавалі ў Германіі, Польшчы, Беларусі (у складзе войска ВКЛ, да канца 18 ст.), Расіі (1631 — пач. 1918), у 18—20 ст. — у большасці еўрап. армій (належалі да цяжкай або сярэдняй кавалерыі, складалі 1/3 усёй конніцы). У розны час мелі на ўзбраенні пісталеты, мушкеты, фузеі, карабіны, вінтоўкі, шаблі, палашы, шашкі.
Літ.:
Сагановіч Г.М. Войска Вялікага княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. Мн., 1994;
Грыгор’еў М. Войска ВКЛ: Ад Сасаў да Касьцюшкі, 1765—1794. Мн., 1994.
Да арт.Драгуны. Маёр коннагвардзейскага (драгунскага) палка ВКЛ у мундзіры ўзору 1792, узброены гвардзейскім палашом.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЧА́НАВА (Лідзія Аляксандраўна) (н. 15.7.1921, в. Бузанава Астроўскага р-на Кастрамской вобл., Расія),
бел. этнограф. Д-ргіст.н. (1969). Скончыла Ленінградскі ун-т (1944). З 1948 у Ін-це гісторыі, з 1957 — Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі. Даследуе матэрыяльную культуру беларусаў (нар. жыллё, земляробчую тэхніку, адзенне). Аўтар манаграфій «Беларуская народная архітэктурная разьба» (1958), «Матэрыяльная культура беларусаў» (1968), «Народная метралогія» (1973), «Нарысы матэрыяльнай культуры беларусаў XVI—XVIII стст.» (1981). Адна з аўтараў нарыса «Беларусы» для шматтомнага выдання «Народы Еўрапейскай часткі СССР» (т. 1, 1964), рэгіянальнага гіст.-этнагр. атласа Украіны, Беларусі і Малдавіі, прац «Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў» (1974), «Беларускае народнае адзенне» (1975), «Змены ў побыце і культуры сельскага насельніцтва Беларусі» (1976), «Палессе. Матэрыяльная культура» (1988).