геліяміцы́н

(ад гелія- + -міцын)

лекавы прэпарат, антыбіётык, які выкарыстоўваецца для лячэння інфіцыраваных ран, піядэрміі і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пантацы́д

(ад гр. pan, -ntos = усё + -цыд)

бактэрыцыдны прэпарат, які выкарыстоўваецца для дэзінфекцыі ран, інструментаў, вопраткі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тырэаідзі́н

(ад гр. thyreoeides = шчытападобны)

лекавы прэпарат, які змяшчае тыраксін; выкарыстоўваецца пры зніжанай функцыі шчытападобнай залозы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фенабарбіта́л

(ад гр. phaino = выяўляю + барбітал)

лекавы прэпарат, які ўжываецца як снатворны, супакойлівы і процісутаргавы сродак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

халаго́л

(англ. cholagogue, ад гр. cholagogos = жаўцягонны)

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца пры жоўцекамянёвай хваробе, халецыстытах, гепатахалецыстытах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эргатамі́н

(ад фр. ergot = спарыш + аміны)

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца пры матачных кровацячэннях, атаніі маткі, мігрэні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

СЕРАБРО́ (лац. Argentum), срэбра,

Ag, хімічны элемент I групы перыяд. сістэмы, ат. н. 47, ат. м. 107,8682; адносіцца да высакародных металаў. Прыроднае С. складаецца з 2 стабільных ізатопаў; ​107Ag (51,35%) і ​109Ag. Самы пашыраны з высакародных металаў; у зямной кары 7∙10​−6% па масе. Трапляецца ў свабодным стане (Серабро самароднае) і ў выглядзе мінералаў (гл. Сярэбраныя руды). Вядома з глыбокай старажытнасці.

Бліскучы метал белага колеру, мяккі і пластычны, tпл 961,93 °C, 2167 °C, шчыльн. 10491 кг/м³. Мае найб. з усіх металаў цепла- і электраправоднасць, высокую адбівальную здольнасць (С., асаджанае ў вакууме на шкло, адбівае 95% бачнага святла). Хімічна мала актыўнае. У паветры не акісляецца. Пры пакаёвай т-ры ў прысутнасці кіслароду ўзаемадзейнічае з серавадародам з утварэннем чорнага сульфіду Ag2S (вырабы з С. ў паветры цямнеюць). Раствараецца ў азотнай (утвараецца серабра нітрат AgNO3) і гарачай канцэнтраванай сернай к-тах. З галагенамі ўтварае серабра галагеніды. Пры награванні ўзаемадзейнічае з халькагенамі, фосфарам, мыш’яком і вугляродам. Вядомы шматлікія комплексныя злучэнні С., у якіх каардынацыйны лік С. роўны 2, 3 і 4, напр., комплексныя цыяніды шчолачных металаў M​I(Ag(CN)2]. З інш. металамі ўтварае сплавы і шматлікія штэрметаліды. Атрымліваюць пераважна як пабочны прадукт пры перапрацоўцы свінцовых, цынкавых і медных руд. Выкарыстоўваюць у асн. для вырабу фота- і кінаматэрыялаў (30—40% усяго С., якое вырабляецца), сярэбрана-цынкавых акумулятараў для касм. і абароннай тэхнікі, люстраў (гл. Серабрэнне), як каталізатар у арган. сінтэзе; сплавы для вырабу прыпояў, кантактаў, элементаў рале і інш. у электратэхніцы і электроніцы, манет, ювелірных вырабаў, сталовага і хім. посуду, пламбіравання і пратэзавання ў стаматалогіі; калоідны раствор С. як бактэрыцыдны прэпарат (каларгол, пратаргол).

Літ.:

Малышев В.М., Румянцев Д.В. Серебро. 2 изд. М., 1987.

Я.​Г.​Міляшкевіч.

т. 14, с. 341

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

каларго́л

[ад гр. kolla = клей + лац. arg(entum) = серабро + -ол]

лекавы прэпарат, які выкарыстоўваецца пры гнойных захворваннях.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

каразо́л

[ад лац. cor = сэрца + ac(idus) = востры + -ол]

лекавы прэпарат, які стымулюе сардэчнасасудзістую сістэму і дыханне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ёдафо́рм

(фр. iodoforme)

лячэбны прэпарат, арганічнае злучэнне ёду ў выглядзе крышталічнага жоўтага парашку; выкарыстоўваецца як антысептычны сродак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)