ПІРАЛІ́Т (ад піра... + грэч. lithos камень),

гіпатэтычнае рэчыва, з якога складаецца верхняя мантыя (гл. Мантыя Зямлі). Паводле хім. саставу адпавядае ​1/4 базальту і ​3/4 перыдатыту. Мяркуецца, што з П. ўтвараецца базальтавая магма і астаткавыя прадуктыдуніт і перыдатыт.

т. 12, с. 379

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

папсава́цца, ‑суецца; зак.

1. Сапсавацца — пра ўсё, многае. Папсаваліся прадукты.

2. Стаць непрыгодным, няспраўным; сапсавацца. Папсаваўся радыёпрыёмнік, і ніхто ніяк не мог сабрацца занесці яго ў рамонт. Карпаў. Калгаснікі спяшаюцца вывезці на поле як мага больш угнаення, пакуль не папсавалася дарога. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уздзе́янне, ‑я, н.

Дзеянне, накіраванае на каго‑, што‑н.; уплыў. Пад уздзеяннем адпаведнай тэмпературы і іншых штучна створаных умоў з «чорнага золата» выдзяляюцца светлыя прадукты — бензін і іншыя. Хадкевіч. Гаварыў .. [інструктар райкома] горача, быццам баяўся, што спакойна сказаныя словы не будуць мець уздзеяння. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Марнатра́вец, марнатра́ўны ’хто неразумна траціць грошы, маёмасць’ (іўеў., беласт., Сл. ПЗБ), астрав. марнатра́ўніца ’гаспадыня, якая марна траціць прадукты’ (там жа), (перан.) ’гарэза, свавольнік’ (свісл., Сцяшк. Сл.), паўд.-усх. марнатра́ў, малнатра́ў ’марнатравец’, ст.-бел. марнотравца ’растратчык’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. marnotrawca ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГІДРАМЕТЭО́РЫ (ад гідра... + грэч. meteōros які лунае ў паветры),

атмасферныя ападкі, якія ўтвараюцца пры выдзяленні вільгаці з паветра на паверхні Зямлі і прадметаў — раса, іней, шэрань і інш. Першапачаткова пад гідраметэорам разумелі прадукты кандэнсацыі вадзяной пары ў атмасферы — воблакі, усе атм. ападкі.

т. 5, с. 230

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прыва́рак, ‑рку, м.

1. Гатаваная страва. Я злазіў у будан, узяў міску і пайшоў да катла па снеданне — прыварак касцам даваў калгас. Сачанка. Я з жонкай жыву на кватэры прыватнай, Калі з прываркам, калі без прыварку. Барадулін.

2. Прадукты харчавання, якія ідуць на прыгатаванне стравы. У лесе нічога не расце: ні хлеб, ні бульбіна, ні які другі прыварак... Паслядовіч. Звычайна на прыварак ішлі бульбяныя лушпайкі, бураковае бацвінне. А сёння пракідалася нават цэлая дробная бульба. Сабаленка. // Заправа, якая дадаецца да галоўных прадуктаў пры гатаванні гарачых страў; прыкраса. Прыварак у боршч. □ Такія-сякія прадукты мы табе збяром. Насып[лем] крупы ды прыварку да яе. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

food [fu:d] n. е́жа, яда́, харч;

food and drink яда́ і піццё;

frozen foods замаро́жаныя праду́кты;

the food industry харчо́вая прамысло́васць

food for thought пажы́ва для ро́здуму

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

харчо́вы

1. пищево́й, съестно́й;

~выя праду́кты — пищевы́е (съестны́е) проду́кты;

2. (о промышленности) пищево́й;

3. (относящийся к продовольствию) продово́льственный;

~вае пыта́нне — продово́льственный вопро́с;

Харчо́вая прагра́ма — Продово́льственная програ́мма

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

*Піжа, ст.-бел. пижа ’правіянт, прадукты харчавання’ (XVII ст.) са ст.-польск. spiża ’ежа, харчы’ (1530 г.), якое з ням. Speise < с.-в.-ням. spisę, ст.-в.-ням. spisa < с.-лац. spensa, spės ахарчы, якія выдаваліся ў войску’ < лац. ехpensa (ресипіа) ’выдаткі’ < expendere ’ўзважваць, выплачваць’ (Васэрцыер, 217).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лі́вер1

(англ. liver = печань)

вантробы забойнай жывёлы (печань, лёгкія, сэрца і селязёнка) як прадукты харчавання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)