Во́семка ’васьмёрка ў картах’ (Гарэц., Бяльк.). Запазычанне з польск. ośemka ’тс’. Аб уплыве польскай картачнай тэрміналогіі на ўсходнеславянскую гл. Чэрнышаў, РР н. с. 11, 61.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вя́зьмін ’жасмін’ (Др.-Падб., Гарэц., Яруш.). Дыялектная форма (з пратэтычным в‑) слова язмі́н (гл.), запазычанага з польскай мовы. Да фанетыкі параўн. вядва́бны < ядва́бны, вярмо́ < ярмо́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Карэ́бчык ’скрынка’ (Ант.), ’невялікі кораб’ (Мал.). Да кораб. Форма фанетычна блізкая да рэфлексаў у польскай мове (Параўн. польск. torebka ’маленькая торба’, дзе е перадае другасны *&).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кроль ’трус’ (Ян., Мат. Гом.). Адваротнае ўтварэнне ад кролік1 (гл.), магчыма, яшчэ на польскай моўнай глебе. Параўн., аднак, Замосцінска–Куцалава, JP, 35, 289–295.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апанава́ць. Прэфіксальна-суфіксальны дзеяслоў ад назоўніка пан ’той, хто валодае’; націск указвае на магчымасць самастойнага ўтварэння гэтага дзеяслова, а не запазычання яго з польскай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

А́РМІЯ ЛЮДО́ВА (АЛ; Armia Ludowa літар. народная армія),

узброеныя партыз. і падп. фарміраванні Польскай рабочай партыі (ППР) у 2-ю сусв. вайну. Створана дэкрэтам Краёвай Рады Нарадовай (КРН) ад 1.1.1944 замест Гвардыі Людовай. У гал. камандаванне АЛ уваходзілі галаўком ген. М.​Жымерскі («Роля»), нач. штаба, чл. ЦК ППР Ф.​Юзвяк, прадстаўнік КРН Я.​Чахоўскі. Мела 6 тэр. акруг (аб’ядноўвалі 23 раёны). Армія складалася з 16 партыз. брыгад (у т. л. некалькі фарміраванняў з Беларусі і Украіны) і 20 асобных батальёнаў і атрадаў (летам 1944 налічвала каля 60 тыс. чал.). Гал. задачы — барацьба супраць ням. акупантаў і падрыхтоўка да захопу ўлады ў пасляваен. Польшчы. Праводзіла дыверсіі на прамысл. аб’ектах і чыгунцы, тэрарыст. акты супраць ням. акупац. адміністрацыі і жандармерыі. Вясной і летам 1944 атрады АЛ разам з сав. дыверсійна-разведвальнымі групамі вялі жорсткія баі з намнога большымі сіламі гітлераўцаў у Парчэўскіх і Яноўскіх лясах, Сольскай пушчы. На польска-бел. паграніччы супрацоўнічала з сав. партызанамі, якія дзейнічалі на Беларусі. Вясной 1944 для каардынацыі дзеянняў АЛ з войскамі Чырв. Арміі сав. камандаванне стварыла пры Ваен. савеце 1-га Бел. фронту Польскі партыз. штаб (адзін з кіраўнікоў С.​В.​Прытыцкі). Атрады АЛ дапамагалі наступаючым сав. войскам, вызвалілі некалькі польск. гарадоў. Камандаванне Чырв. Арміі перадавала АЛ кантроль над вызваленымі польск. тэрыторыямі. 21.7.1944 дэкрэтам КРН АЛ аб’яднана з Польскай арміяй у СССР у адзінае Войска Польскае.

Л.​В.​Лойка.

т. 1, с. 496

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАЗО́ВІЯ (Mazowsze),

гістарычная вобласць Польшчы, у сярэднім цячэнні Віслы і ніжнім цячэнні Нарава і Буга. У раннім сярэдневякоўі тэр. рассялення польскага племя мазаўшан. У склад польскай дзяржавы ўключана, верагодна, у час панавання Мешкі 7, у 10 ст. цэнтр М. — г. Плоцк. У выніку падзелу ў 1138 Польшчы на ўдзелы (паводле завяшчання Баляслава III Крывавустага) узнікла Мазавецкае княства, якое ў 13 ст. распалася на больш дробныя ўдзелы. У 1351—70 і 1388—1526 мазавецкія князі ў леннай залежнасці ад Польшчы. У выніку вымірання мясц. княжацкіх родаў асобныя ўдзелы М. ўключаны ў склад Кароны ў якасці ваяводстваў — Раўскага (1462), Плоцкага (1495), Мазавецкага (1526, цэнтр — г. Варшава). Да 1540 М. захоўвала ўласны сейм, да 1577 — асобнае заканадаўства. У 14—17 ст. дробная шляхта і сяляне каланізавалі суседнія тэр. Прусіі (гл. Мазуры) і Падляшша, заснавалі пасяленні на бел., літ. і ўкр. землях. У выніку Люблінскай уніі 1569 М. стала цэнтр. рэгіёнам Рэчы Паспалітай, Варшава — месцам правядзення агульных сеймаў, з 1569 — сталіцай дзяржавы. У выніку 2-га і 3-га падзелаў Рэчы Паспалітай (1793, 1795) б.ч. М. адышла да Прусіі, меншая — да Аўстрыі. У 1807 і 1809 М. ў межах Варшаўскага герцагства, у 1815 — Каралеўства Польскага. У 1918 увайшла ў склад адноўленай Польскай дзяржавы ў межах Варшаўскага, часткова Беластоцкага і Люблінскага ваяводстваў, з 1999 — у межах Мазавецкага ваяводства.

Літ.:

Dzieje Mazowsza do 1526 roku. Warszawa, 1994.

Н.​К.​Мазоўка.

т. 9, с. 510

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Садаві́к, садо́вы грыб ’шампіньён’ (гродн., ЛА, 1). Да садовы < сад; магчыма гаворка ідзе пра культурныя шампіньёны ў процілегласць дзікарослым. Не выключана запазычанне з польскай, улічваючы лінгвагеаграфію.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Службі́ста ‘добры працаўнік’ (смарг., беласт., Сл. ПЗБ). З польск. służbista ‘тс’. Таксама з польскай прыметнік службо́вы (ТСБМ) < służbowy і дыял. служонца, служо́нцая ‘служанка’ (Сл. ПЗБ) < służący.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

komuna

komun|a

ж.

1. камуна;

~a Paryska — Парыжская камуна;

2. разм. камуністычная ўлада;

za ~ą — у часы ПНР (Польскай народнай рэспублікі)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)