Паднябе́нне ’верхняя частка поласці рота’ (ТСБМ, Касп., Шат., Гарэц., Некр., Дразд., Мядзв., Янк. 2), паднябе́ння, пуднібе́ня, пуднябе́нне ’тс’ (Сл. ПЗБ), ’верхняя частка скляпення рускай печы’ (Касп., Шат., Гарэц., Некр., Дразд., Сл. ПЗБ), поднебе́нне, поднебэ́нэ ’тс’ (Шушк.), ’скляпенне ўнутры каменнага будынку’ (Мядзв.). Укр.піднебе́ння ’паднябенне; скляпенне рускай печы’, польск.podniebienie ’паднябенне; скляпенне ўнутры будынку’, чэш.дыял.podnebí ’паднябенне’, славац.podnebie ’паднябенне; балдахін’. У рус. у гэтых значэннях ужываецца нёбо; у паўдн.-слав.прасл.nebo — ’паднябенне; полаг, балдахін’. Да неба (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дзясна́, ‑ы́; мн. дзя́сны (зліч.2,3,4 дзясны́), дзя́снаў; ж.
Слізістая абалонка поласці рота, якая пакрывае зубныя адросткі сківіц. Верхняя губа падымалася ўгору і расчыняла дзясны з буйнымі крэпкімі зубамі.Колас.[Мікалай] глядзеў на малога і смяяўся, а той таксама скрывіўся, пускаючы сліну і паказваючы голыя чырвоныя дзясны.Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лапаратамі́я
(ад гр. lapara = жывот + -тамія)
рассячэнне поласці жывата ў час хірургічных аперацый.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гістэраско́п
(ад гр. hystera = матка + -скоп)
медыцынская прылада для агляду ўнутранай поласці маткі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
таракаскапі́я
(ад гр. thoraks, -akos = грудзі + -скапія)
даследаванне плеўральнай поласці пры дапамозе таракаскопа.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
стамато́лаг
(ад гр. stoma, -atos = рот + logos = слова, вучэнне)
спецыяліст, які вывучае захворванні органаў поласці рота (зубоў, сківіц і інш.); параўн.дантыст.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
БЛА́СТУЛА (ад грэч. blastos зародак),
заключная стадыя драблення яйца, што завяршае цытатыпічны перыяд развіцця і прыводзіць да ўтварэння шматклетачнага аднаслойнага зародка. У сярэдзіне бластулы знаходзіцца бластацэль (поласць драблення, першасная поласць цела). Тып бластулы залежыць ад тыпу яйцаклеткі і спосабу драблення. Пры поўным раўнамерным драбленні яйца бластула мае форму пустога шара, абалонка якога складаецца з аднаго слоя клетак; пры частковым нераўнамерным драбленні ўтвараецца дыскабластула, пры спіральным бластула не мае поласці (стэрабластула). У млекакормячых і чалавека драбленне яйца завяршаецца ўзнікненнем бластацысты. Развіваючыся, бластула ператвараецца ў гаструлу.
Тыпы бластул: 1 — цэлабластула, 2 — стэра-бластула, 3 — дыскабластула; бл — бластамеры, ж — жаўток, б — бластацэль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЭРАЗОЛЬТЭРАПІ́Я,
метад клімататэрапіі, заснаваны на выкарыстанні прыродных і штучных аэразоляў, у склад якіх уваходзяць рэчывы з лек. ўласцівасцямі. Выкарыстоўваюцца пераважна пры лячэнні органаў дыхання, мясцова — пры захворваннях скуры, поласці рота, гінекалагічных і інш. хваробах. Прыродныя аэразолі эфектыўныя на прыморскіх курортах, дзе ў паветры павялічаная колькасць ёду, брому, марскіх соляў; у мясцовасцях, дзе паветра насычана фітанцыдамі, прыроднымі араматычнымі злучэннямі і інш. выдзяленнямі хвойных, эўкаліптавых і інш. раслін, а таксама ў падземных салявых выпрацоўках. У штучных умовах аснову аэразольтэрапіі складае ўдыханне распыленых у паветры настояў (гл.Інгаляцыя) або інш. спосаб выкарыстання траў, антыбіётыкаў, гармонаў і інш.лек. рэчываў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМФІЛІ́НА (Amphilina),
род плоскіх чарвей з кл. цэстодаў. Невял. архаічная група паразітаў поласці цела асятровых рыб і чарапах. Пашыраны A. foliacea і A. neritina у рыб у рэках Каспійскага бас. і Сібіры.
Цела нерасчлянёнае, даўж. 25—65, шыр. 17—30 мм. Гермафрадыты. Не маюць кішэчніка і не прымацоўваюцца. Яйцажывародныя. Цыкл развіцця адбываецца са зменай гаспадароў. Лічынка (лікафора) развіваецца ў яйцы, мае 10 зародкавых кручкоў на заднім канцы цела. Пранікае ў прамежкавых гаспадароў — ракападобных, дзе зменьваецца і становіцца падобнай на палаваспелую асобіну. З страўніка канчатковага гаспадара лічынка мігрыруе ў поласць цела канчатковага гаспадара і дасягае палавой спеласці.