1) назва рамантызму 19 ст. у адрозненне ад рамантызму сярэдневяковага перыяду;
2) уяўна рамантычны характар чаго-н.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
скутаза́ўр
(ад гр. skutos = шчыт + -заўр)
паўзун пермскага перыяду (гл.палеазой) атрада парэязаўраў, цела на спіне якога было пакрыта касцявымі шчыткамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГІНЕКАМАСТЫ́Я (ад гінека... + грэч. mastos грудзі),
павелічэнне малочных залоз у мужчын. Сапраўдная гінекамастыя адбываецца з прычыны разрастання залозістай тканкі малочнай залозы, псеўдагінекамастыя абумоўлена залішнім адкладаннем тлушчу у падскурнай клятчатцы (звычайна пры атлусценні). Сярод формаў сапраўднай гінекамастыі найб. пашырана фізіялагічная — пубертатная, або юнацкая гінекамастыя, якая ўзнікае ў перыяд палавога выспявання пры нармальным палавым развіцці. Па заканчэнні гэтага перыяду найчасцей знікае, зрэдку захоўваецца і ў дарослых. Узнікненне паталагічнай гінекамастыі звязваюць з прыроджанай або набытай зменай функцыі палавых залоз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДЗІ́ЎНАЯ ВАЙНА́», «сядзячая вайна»,
пашыраная ў гіст. л-ры назва пач.перыяду (вер. 1939 — май 1940) другой сусветнай вайны 1939—45 на фронце ў Зах. Еўропе. Характарызавалася адсутнасцю актыўных баявых дзеянняў паміж англа-франц. і сканцэнтраванымі супраць іх герм. войскамі. Скончылася ў сувязі з наступленнем ням.-фаш. армій у Зах. Еўропе.
Літ.:
Мэйсон Д. «Странная война»: Пер. с англ. // От Мюнхена до Токийского залива: Взгляд с Запада на трагич. страницы истории второй мировой войны: Перевод. М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛГІН Вячаслаў Пятровіч (14.6.1879, в. Баршчоўка Курскай вобл., Расія — 3.7.1962),
савецкі гісторык. Акад.АНСССР (1930). Скончыў Маскоўскі ун-т (1908). Адзін з арганізатараў Сацыяліст. (пасля Камуніст.) акадэміі ў Маскве (1918). У 1919—30 праф., у 1921—25 рэктар Маскоўскага ун-та. У 1942—53 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Навук. працы па гісторыі сацыяліст. ідэй дамарксавага перыяду, перш за ўсё ў Францыі і Англіі. Ініцыятар і рэдактар шматтомнай серыі «Папярэднікі навуковага сацыялізму» (з 1947). Ленінская прэмія 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУ́ЦКІ ЗА́МАК.
Існаваў 14—17 ст. ў сярэдневяковым г.Друцк (каля сучаснай в. Друцк Талачынскага р-на Віцебскай вобл.). Быў абнесены высокім валам і глыбокім ровам. Звесткі пра замак ёсць у дакументах за 1544, 1545 і 1549, у «Хроніцы Еўрапейскай Сарматыі» (1578, 1581) А.Гваньіні. Д.з. пастаянна пазначаўся на картах Еўропы за 1562, 1589, 1595 і 1613. Заняпаў, верагодна, у сярэдзіне 17 ст. У дакументах перыяду вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 пра Д.з. не ўпамінаецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЯЦО́Ў Уладзілен Аляксандравіч (н. 20.2.1931, г. Пскоў, Расія),
бел. геолаг. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (з 1989). Д-р геолага-мінералагічных н. (1973). Скончыў Ленінградскі ун-т (1955). З 1971 у Ін-це геал. навук Нац.АН Беларусі. Навук. працы па геахіміі алювіяльнага літагенезу, палеагеаграфіі і палеагеахіміі кайназою, геалогіі антрапагенавага перыяду.
Тв.:
Геохимия аллювиального литогенеза. Мн., 1973;
Аллювиальные комплексы отложений земной коры Белоруссии и их металлоносность. Мн., 1978 (разам з Л.І.Матрунчыкам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭСІ́ФІ (Recife), Пернамбуку,
горад у Бразіліі, на крайнім усходзе мацерыка Паўд. Амерыка. Адм. ц. штата Пернамбуку. Засн. ў 1548 на месцы рыбацкага пасёлка. Разам з прыгарадамі каля 3 млн.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Найважн. порт краіны. Міжнар. аэрапорт. Гал.эканам. цэнтр ПнУ Бразіліі. Прам-сць: харчасмакавая (цукровая, тытунёвая, спіртагарэлачная), тэкст., маш.-буд., цэм., хім., гарбарна-абутковая. 3 ун-ты. Філалагічная акадэмія, Музей штата. Арх. помнікі калан.перыяду і класіцызму 19 ст. Цэнтр турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́НТА-КРУС (Santa Cruz),
Санта-Крус-дэ-ла-Сьера, горад у цэнтр.ч. Балівіі. Адм. ц.аднайм. дэпартамента. Засн. ў 1560. 1065 тыс.ж. з прыгарадамі (2000). Чыг. станцыя на чыгунцы ў Бразілію і Аргенціну, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Эканам. цэнтр усх.ч. краіны. Прам-сць: харчасмакавая (вінаробчая, цукр., тытунёвая, шакаладная), гарбарна-абутковая, дрэваапрацоўчая; у прыгарадзе Эль-Пальмарэ нафтаперапрацоўка. Цэнтр раёна арашальнага земляробства (бавоўнік, цукр. трыснёг, тытунь, рыс, кава, какава). Ун-т. Арх. помнікі каланіяльнага перыяду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕ́ЧКА, эструс,
псіхафізіялагічны стан самак млекакормячых жывёл, які папярэднічае спарванню. Адпавядае перыяду палавой актыўнасці самак і супадае з часам выспявання фалікулаў у яечніках (фалікулярная фаза палавога цыкла). Выяўляецца перыядычна (да пакрыцця самкі) з характэрным для кожнага віду жывёл інтэрвалам у некалькі сутак, тыдняў, месяцаў (напр., у пацука — 4—6 сут, каровы — 21 сут). Таксама Ц. наз. адна са стадый вагінальнага цыкла (адпавядае канцу палавога цыкла). Адбываецца выдзяленне клетак эпітэлію похвы, часам з крывацёкам (напр., у сабак).