механізм для перадачы вярчальнага руху паміж валамі пры дапамозе прываднога рэменя. Ахоплівае вядучы шкіў (звычайна на вале рухавіка) і вядзёны (на вале рабочага органа). Вызначаецца здольнасцю да перагрузак, плаўнасцю ходу, бясшумнасцю, дазваляе перадаваць вярчэнне на адлегласць да некалькіх дзесяткаў метраў, магутнасць да 30—50 кВт, аднак мае невялікі ккдз, нераўнамернасць вярчэння (з-за праслізгвання), грувасткасць. Выкарыстоўваецца ў прыводах с.-г. машын, станкоў, тэкст. машын і інш.
Раменныя перадачы: 1 — прынцыповая схема; 2—6 — віды перадач паводле формы папярочнага сячэння (плоска-, кліна-, круглараменная, поліклінавая, зубчастая); 7—10 — тыпы паводле канструкцыі (перакрыжаваная, паўперакрыжаваная, з некалькімі вядзёнымі шківамі, з нацяжным ролікам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Перада́ча ’тое, што перадаецца (у бальніцу, турму, па радыё ці тэлебачанні; механізм для перадачы руху ў машыне’ (ТСБМ). Да пера- і даць (гл.). Суфікс ‑ч‑а ўзыходзіць да прасл.*‑tja (Слаўскі, SP, 2, 42–43).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
камунікаты́ўны
(лац. communicativus)
які мае адносіны да перадачыінфармацыі пры дапамозе мовы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
радыёкана́л
(ад радыё- + канал)
паласа частот электрамагнітных ваганняў, выдзеленая для дадзенай перадачы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сту́дыя, -і, мн. -і, -дый, ж.
1. Прадпрыемства па вытворчасці фільмаў або гуказапісаў.
С. «Беларусьфільм».
С. гуказапісу.
2. Спецыяльна абсталяванае памяшканне, адкуль вядуцца радыё- ці тэлевізійныя перадачы.
3. Майстэрня мастака або скульптара.
4. Школа або клас падрыхтоўкі мастакоў, скульптараў, артыстаў.
Мастацкая с.
Балетная с.
5. Назва некаторых тэатральных калектываў маладых акцёраў.
Тэатр-с.
|| прым.студы́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
код, ‑а, М ‑дзе, м.
Сістэма ўмоўных знакаў, сігналаў, якая выкарыстоўваецца для запісу або шыфраванай перадачы сакрэтных звестак. Тэлеграфны код. Сігнальны код. □ [Радыстка] заявіла, што надпісы зроблены асобым кодам і каб іх прачытаць, трэба мець «ключ».Карпюк.
[Фр. code.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падмалёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы, ж.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. падмаляваць.
2. У жывапісе — падрыхтоўчая стадыя работы над карцінай; слой фарбы, які наносіцца на палатно пасля папярэдняй пропісі для перадачы светаценю, аб’ёмнасці фігур і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАДЫЁТЭЛЕМЕХА́НІКА,
галіна тэлемеханікі, у якой для перадачы каманд кіравання і кантрольнай (вымяральнай і сігнальнай) інфармацыі выкарыстоўваюцца каналы радыёсувязі. Кіраванне стацыянарнымі аб’ектамі (напр., эл. падстанцыямі, метэастанцыямі, ірыгацыйнымі сістэмамі) ажыццяўляецца пераважна па радыёрэлейных лініях сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭПЕРФАРА́ТАР (ад рэ... + перфаратар),
тэлеграфнае прыстасаванне для аўтам. прабівання адтулін у папяровай стужцы ў адпаведнасці са знакамі кода тэлеграфнага, якія паступаюць ад тэлегр. перадатчыка. Выкарыстоўваецца разам з трансмітэрам для аўтам.перадачы транзітных тэлеграм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Навуле́чка ’навалачка’ (навагр., З нар. сл.). З польск.nawleczka ’тс’, параўн. наўлечка; устаўное у з’явілася, відаць, для перадачы характару гучання польскага якое не ідэнтыфікуецца з бел.ў, што сведчыць хутчэй за ўсё аб вусным шляху запазычання слова.