ДЭМБО́ЎСКІ (Dembowski) Эдвард (25.4 або 31.5.1822, Варшава — 27.2.1846),
польскі паліт. дзеяч, філосаф, публіцыст. У 1842—43 рэдактар і выдавец час. «Przegląd Naukowy» («Навуковы агляд»), вакол якога аб’ядналася незалежная маладая інтэлігенцыя. Пад уплывам Г.Каменскага ўступіў у Саюз польск. народа і разам з П.Сцягенным прымаў удзел у падрыхтоўцы нар. паўстання. У 1843 пад пагрозай арышту ўцёк у Познань, дзейнічаў у незалежніцкім руху ў Малапольшчы. З 1845 у Галіцыі, адзін з кіраўнікоў Кракаўскага паўстання 1846. Застрэлены аўстрыйцамі ў час дэманстрацыі. Аўтар прац «Думкі пра будучыню філасофіі», «Нарыс гісторыі польскай літаратуры» (абедзве 1845) і інш.
Тв.:
Pisma. T. 1—5. Warszawa, 1955.
Літ.:
Szypowska M. Edward Dembowski, 1822—1846. Warszawa, 1973.
Н.К.Мазоўка.
т. 6, с. 348
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Русі́ны ’назва ўкраінцаў заходнеўкраінскіх зямель, найбольш распаўсюджаная ў час іх знаходжання пад аўстра-венгерскім гнётам’ (ТСБМ). Укр. ру́син, рус. руси́н, польск. rusin. Вытворнае ад Русь (гл. рускі) (Фасмер, 3, 520; Дулічэнка, Язык культуры, 439–453).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
карата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак. (у спалучэнні са словамі, якія абазначаюць час).
Разм. Бавіць час так, каб ён праходзіў незаўважна. І жыў ён [Сымон] птушкай пералётнай. Хоць, праўда, ў вырай не лятаў, А больш на печы бестурботна Зімою ночы каратаў. Колас. Прыйшоў працаваць — няма чаго часу каратаць. З нар. // Перажываць час, падзеі і пад. Сумесна гады караталі, Ішлі па дарогах вайны. Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лахмані́на, ‑ы, ж.
Разм. Старая, паношаная адзежына. Ціток моўчкі хадзіў за [Параскай], глядзеў, што яна возьме, і час ад часу шпурляў ёй пад рукі якую-небудзь лахманіну. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адня́ць, -німу́, -німеш, -німе; -ня́ў, -няла́, -ло́; -німі́; адня́ты; зак.
1. што. Аддзяліць ад чаго-н., адвесці ўбок.
А. драбіны ад сцяны.
2. што. Тое, што і ампутаваць.
А. хвораму нагу.
3. што. Паменшыць лік на некалькі адзінак.
Ад пяці а. два.
4. што. Прымусіць патраціць час, сілы і пад.
Нарада адняла цэлы дзень.
5. безас., што. Паралізаваць, пазбавіць здольнасці гаварыць, хадзіць і пад.
Адняло мову.
Адняло ногі.
|| незак. адніма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і адыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. адніма́нне, -я, н. і адыма́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Тапля́к ’бервяно, якое доўгі час праляжала пад вадой’ (ТСБМ), ’дрэва, якое ляжала ў вадзе’ (віц., Нар. сл.; барыс., Сл. ПЗБ), ’патанулае дрэва’ (лельч., Расл. св.), топля́к ’патанулая калода’ (ТС, ПСл). Ад тапі́ць, тапі́цца, гл. тапі́ць 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ве́чар, -а, мн. вечары́ і (з ліч. 2, 3, 4) ве́чары, вечаро́ў, м.
1. Час сутак ад канца дня да надыходу ночы.
Зімовы в.
Прыйшлі дамоў пад в.
2. Грамадскі вячэрні сход, прысвечаны якой-н. даце.
Урачысты в.
В. сустрэчы з ветэранамі.
|| памянш. вечаро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м. (да 1 знач.).
|| прым. вячэ́рні, -яя, -яе (да 1 знач.).
Вячэрняя школа.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пакло́н, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Нахіленне галавы або верхняй часткі тулава ў знак прывітання, удзячнасці, пакорнасці і пад.
Нізкі п.
Зямны п. (да зямлі). Адбіваць паклоны (кланяцца). Біць паклоны (кланяцца ў час малітвы).
2. перан. Пажаданне дабра, шчасця, прывітанне.
Паслаць, перадаць п. каму-н.
◊
Ісці з паклонам да каго (разм.) — звяртацца з просьбай аб дапамозе, садзейнічанні да каго-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
убы́ць, убу́ду, убу́дзеш, убу́дзе; убы́ў, -была́, -ло́; убу́дзь; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паменшаць (у колькасці, аб’ёме і пад.).
Убыла вада ў сажалцы.
Убыў дзень.
Убыла рашучасць (знікла, аслабла).
2. (звычайна з адмоўем). Пражыць, прабыць пэўны час дзе-н.; ужыцца з кім-н.
Яны там доўга не ўбудуць — вернуцца.
З табою ніхто не ўбудзе.
|| незак. убыва́ць, -а́е (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
РАЦЛАВІ́ЦКАЯ БІ́ТВА 1794,
першая буйная бітва ў час паўстання 1794 у Польшчы, Літве і на Беларусі. Адбылася 4.4.1794 каля в. Рацлавіцы пад Кракавам. У ёй паўстанцы пад камандаваннем Т.Касцюшкі (4100 чал. рэгулярнага войска з 12 гарматамі і 2 тыс. сялян-касінераў) перамаглі рас. войска пад камандаваннем ген. А.П.Тармасава (каля 3 тыс. чал. з 12 гарматамі). У бітве Касцюшка ўпершыню ў паўстанні паспяхова выкарыстаў у змаганні з рэгулярным войскам атрады касінераў — сялян-добраахвотнікаў, узброеных косамі. Перамога ў бітве садзейнічала пашырэнню паўстання на інш. тэрыторыі Рэчы Паспалітай.
У.П.Емяльянчык.
т. 13, с. 382
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)