міну́тнае маўча́нне minútenlanges Schwéigen; гл. хвілінны;
◊
гэ́та міну́тная спра́ва das ist gleich getán; das geht schnell
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
мікракама́нда
(ад мікра- + каманда)
код адной або некалькіх мікрааперацый, якія выконваюцца напрацягу аднаго элементарнага такта работы электронна-вылічальнай машыны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гіпалімніён
(ад гіпа- + гр. limnion = азярцо)
тоўшча вады ў глыбокіх вадаёмах, у межах якой тэмпература мала змяняецца напрацягу года.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рая́льці
(англ. royalty)
чарговыя плацяжы за купленыя па ліцэнзіі вынаходствы, што выплачваюцца напрацягу пэўнага перыяду, вызначанага ў ліцэнзійным пагадненні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пакі́дацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Кідацца напрацягу нейкага часу. — Захварэла [маці] пры немцах на тыфус. Тыдні тры пакідалася ў гарачцы і памерла.Грахоўскі.
2.(1і2ас.неўжыв.). Кінуцца, упасці на што‑н. або куды‑н. — пра ўсіх, многіх. Камандзір даў каманду спыніцца. Чырвонаармейцы пакідаліся на траву пад бярозамі, паабапал шырокай дарогі.Чорны.
пакіда́цца, ‑а́ецца; незак.
Зал.да пакіда́ць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
алімпія́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -пія́д, ж.
1. У Старажытнай Грэцыі: прамежак у 4 гады паміж алімпійскімі гульнямі, які служыў адзінкай летазлічэння.
2. Міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы, якія на ўзор старажытнагрэчаскіх алімпійскіх гульняў праводзяцца раз у чатыры гады.
Белая а. (зімовая).
3. Спаборніцтвы навучэнцаў у вызначаных галінах ведаў.
А. па матэматыцы.
|| прым.алімпія́дны, -ая, -ае іалімпі́йскі, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Алімпійскі медаль.
Алімпійскі агонь (факел, які запальваецца ад сонечных прамянёў у Алімпіі і дастаўляецца эстафетай на месца правядзення Алімпійскіх гульняў; агонь, запалены ад гэтага факела, які гарыць у чашы напрацягу Алімпійскіх гульняў). Алімпійскі чэмпіён.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
век, -у, мн. вякі, вяко́ў, м.
1. Стагоддзе.
Дваццаты в.
Мінулы в.
Цэлы в. не бачыліся (вельмі доўга).
2. Гістарычны перыяд, эпоха, характэрныя чым-н.
Каменны в.
Касмічны в.
З векам упоплеч (ісці, крочыць і пад., не адстаючы ад жыцця).
3. Жыццё, перыяд існавання каго-, чаго-н. або ўзрост каго-н.
Многа пабачыць на сваім вяку.
У хлусні кароткі в. (прыказка). Чалавек сярэдняга веку.
4.у знач.прысл. Заўсёды, вечна.
В. дома яе няма.
В. буду помніць вас.
◊
На векі вечныя (разм.) — назаўсёды.
Праз вякі — бязмежна доўга, напрацягу доўгага часу.
|| прым.векавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ЛО́ША,
рака ў Уздзенскім і Капыльскім р-нах Мінскай вобл., левы прыток р. Нёман. Даўж. 42 км. Пл. вадазбору 830 км². Пачынаецца каля в. Даўгінава Уздзенскага р-на. Асн. прыток р. Выня (злева). Даліна навял.працягу невыразная. Пойма асушаная. Берагі абрывістыя. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. На рацэ створана Лашанскае вадасховішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гляцыя́л
(лац. glacialis = ледзяны)
адрэзак часу напрацягуантрапагену, які характарызуецца значным пахаладаннем клімату і насоўваннем ледніковага покрыва на раўніны ў сярэдніх шыротах; ледніковая эпоха.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
РАБО́ЧЫ ЧАС,
вызначаная ў заканадаўчым парадку працягласць рабочага дня, напрацягу якой работнік абавязаны выконваць даручаную яму работу. Пачатак і заканчэнне рабочага дня рэгулююцца правіламі ўнутр. распарадку і графікамі зменнасці. Рэжым Р.ч. залежыць ад умоў і характару работы. Р.ч. падзяляецца на час работы і час перапынкаў (рэгламентаваных і нерэгламентаваных). Рэгламентуецца прац. заканадаўствам шляхам вызначэння працягласці рабочага дня (часткі сутак, напрацягу якой работнік выконвае свае абавязкі), рабочага тыдня (Р.ч. напрацягу каляндарнага тыдня), рабочага года (каляндарнага года, які адлічваецца з дня працаўладкавання), звышурочнай работы. Вымяраецца для асобнага работніка ў гадах, днях і гадзінах, для калектыву — у чалавека-гадах, чалавека-днях і чалавека-гадзінах.