Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
wykopać
зак.
1. выкапаць;
2.спарт. выбіць мяч (нагой);
3.разм. выштурхаць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
serwować
незак.
1.спарт. падаваць мяч;
2. сервіраваць; накрываць стол;
3. пераказваць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ДАВІ́Д (David) Жак Луі (30.8.1748, Парыж — 29.12.1825),
французскі жывапісец; прадстаўнік класіцызму ў франц. мастацтве. У 1766—74 вучыўся ў Парыжы ў Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры (чл. акадэміі з 1784), у 1775—80 вывучаў ант. мастацтва ў Рыме. Дзеяч франц. рэвалюцыі 1789—94, чл. якабінскага Канвента; стварыў Нац. музей у Луўры. Яго творы вылучаюцца яскравым увасабленнем прынцыпаў класіцызму: «Клятва Гарацыяў» (1784), «Смерць Сакрата» (1787), «Ліктары прыносяць Бруту целы яго сыноў» (1789) і інш. У часы рэвалюцыі ствараў партрэты, карціны пра вядомыя гіст. падзеі сучаснасці: «Клятва ў зале для гульні ў мяч» (1791), «Забіты Лепелецье» і «Смерць Марата» (абедзве 1793). Вял.рэаліст. сілай вызначаюцца партрэты: «Аўтапартрэт» (1794), «Зяленіўшчыца» (1795). З 1804 Давід — прыдворны мастак Напалеона I; маляваў дэкар.-эфектныя парадныя партрэты і карціны («Напалеон пры пераходзе праз Сен-Бернар», 1800, «Каранацыя Жазефіны», 1805—07, і інш.). Пасля рэстаўрацыі манархіі Бурбонаў быў вымушаны пераехаць у Брусель. У Давіда вучыліся А.Гро, Ф.Жэрар, Ж.А.Д.Энгр і інш. мастакі.
Літ.:
Кузнецова И.А. Луи Давид М., 1965.
А.М.Пікулік.
Ж.Л.Давід. Сафо і Фаон. 1809.Ж.Л.Давід. Аўтапартрэт. 1794.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСТА́ЦКАЯ ГІМНА́СТЫКА,
від спорту; спаборніцтвы жанчын у выкананні пад музыку камбінацый розных пластычных і дынамічных гімнастычных і танцавальных практыкаванняў з прадметам (абруч, булава, мяч, скакалка, стужка) і без яго. Праграма міжнар. спаборніцтваў уключае мнагабор’е (1 абавязковае і 3 адвольныя практыкаванні з прадметам) і групавое адвольнае практыкаванне з прадметам. Пераможцы вызначаюцца ў мнагаборстве, у асобных і групавым практыкаваннях. Выступленні ацэньваюцца па 10-бальнай шкале.
Як від спорту М.г. ўзнікла ў СССР у 1940-я г. 1-ы чэмпіянат СССР адбыўся ў 1949. У пач. 1960-х г. прызнана Міжнар. федэрацыяй гімнастыкі. Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1964 па няцотных гадах.
На Беларусі 1-ы чэмпіянат адбыўся ў 1951. Сярод бел. гімнастак — чэмпіёнка Алімп. гульняў М.Лобач, пераможцы і прызёры чэмпіянатаў свету і Еўропы ў розныя гады — Г.Крыленка, Л.Лук’яненка, Т.Агрызка, В.Ваткіна, В.Гантар, І.Лісоўская, В.Рабіновіч, Ю.Раскіна і інш. З 1993 на міжнар. спаборніцтвах выступае нац. зборная каманда М.г. У 1994 бел. каманда (Гантар, Лук’яненка, В.Перапяліца) — чэмпіён клубнага чэмпіянату свету, на чэмпіянаце Еўропы заняла 2-е месца (Агрызка, Гантар, Лук’яненка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ШЫН Леў Іванавіч (22.10.1929, Масква — 21.3.1990),
расійскі спартсмен (хакей, футбол). Засл. майстар спорту СССР (1957). Герой Сац. Працы (1990). Скончыў Акадэмію фізкультуры і спорту (Масква). З 1950-х г. варатар хакейнай каманды «Дынама» (Масква), сярэбраны і бронз. прызёр чэмпіянатаў СССР, уладальнік Кубка СССР па хакеі. У 1950—70 варатар футбольнай каманды «Дынама» (Масква; згуляў за яе 326 матчаў). У зборнай камандзе СССР (1954—67) правёў 79 матчаў. Усяго згуляў 540 матчаў, у 251 з іх не прапусціў ніводнага гола. Чэмпіён XVI Алімп. гульняў (1956, г. Мельбурн, Аўстралія). Бронз. прызёр чэмпіянату свету (1966). Чэмпіён Еўропы (1960), сярэбраны прызёр (1964). Чэмпіён СССР (1954, 1955, 1957, 1958, 1963). Уладальнік (1963) і сярэбраны прызёр (1964) Кубка Еўропы, уладальнік Кубка СССР (1953, 1967, 1970). Лепшы варатар чэмпіянату свету (1966), лепшы футбаліст Еўропы, уладальнік прыза «Залаты мяч» (1963), лепшы варатар СССР (1956—68). Паводле Міжнар. федэрацыі футбольнай гісторыі і статыстыкі прызнаны лепшым у свеце варатаром 20 ст. З 1970 у Цэнтр. савеце т-ва «Дынама», ва Упраўленні футбола Спорткамітэта СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Апала́нт, пала́нт ’гульня, падчас якой удзельнікі спаборнічаюць ва ўменні далей паслаць кароткую палку’ (Янк. II). З польск.palant ’лапта’ < італ.palla ’шар, галка’, pallare ’гуляць у мяч’ (Брукнер, 391). Параўн. яшчэ ўкр.ополоничок ’дзіцячая гульня’. Гл. Супрун, Веснік БДУ, 1971, 3, 73.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пласірава́ць
(ад англ. place = класці, размяшчаць)
накіроўваць мяч у час гульні ў тэніс або пінг-понг дакладна ў вызначанае месца.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
swipe2[swaɪp]v.infml
1. (at) мо́цна ўда́рыць;
He swiped the ball into the field. Ён выбіў мяч у поле.
2.infml укра́сці; сцягну́ць, спе́рці (што-н.)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ускаці́цца, ускачуся, ускоцішся, ускоціцца; зак.
Коцячыся, апынуцца па чым‑н. Мяч ускаціўся на коўдру.// Узлезці, узабрацца, узысці куды‑н. [Барановіч:] — Я ж.. — ледзьве на сані ўскаціўся, так мне баліць цяпер гэтая нага, аж тузае.Чорны.На вышыню ўскацілася пяхота, Штыкі наперад дружна несучы.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)