катапу́льта, -ы, ДМ -льце, мн. -ы, -льт і -льтаў, ж.
1. У старажытнасці: прыстасаванне для кідання на вялікую адлегласць камення, бочак з запаленай смалой і пад., якое прымянялася пры асадзе крэпасцей.
2.Механізм для паскарэння старту самалёта з палубы карабля (спец.).
3. Аўтаматычнае прыстасаванне для выкідвання з самалёта лётчыкаў, касманаўтаў з далейшым спускам на парашуце (спец.).
|| прым.катапу́льтны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
машы́на, -ы, мн. -ы, -шы́н, ж.
1.Механізм або сукупнасць механізмаў, што выконваюць пэўную работу, ператвараючы адзін від энергіі ў другі.
Паравая м.
Вязальная м.
2.перан. Аб арганізацыі, асобе, якая дзейнічае падобна механізму бесперабойна і дакладна; сістэма.
Ваенная м.
3. Тое, што і аўтамабіль.
Легкавая м.
|| прым.машы́нны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).
М. парк.
М. пераклад.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
скачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.
1. Хуткае перамяшчэнне цела адштурхоўваннем ад якога-н. пункта апоры.
С. зайца.
2.перан. Рэзкае змяненне чаго-н.
С. зарплаты.
С. узроўню вады.
3. Пераход ад старога якаснага стану да новага ў выніку колькасных змяненняў (кніжн.).
|| прым.скачко́вы, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).
С. механізм (у кінаапаратуры: які скачкападобна, рыўкамі перамяшчае кінастужку пры зме́не кадраў).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
залатні́к1, ‑а, м.
Старая мера масы, роўная 1/96 фунта (каля 4,26 г), якая ўжывалася да ўвядзення метрычнай сістэмы.
залатні́к2, ‑а, м.
Механізм для аўтаматычнага кіравання патокам пары, газу, вадкасці ў цеплавых, гідраўлічных і пнеўматычных машынах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забо́йны1, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для забою 1, для працы ў забоі. Забойны механізм.
забо́йны2, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для забою 2. Забойны цэх.
2. Які дзейнічае смяртэльна, забівае насмерць. Забойная сіла асколка.
•••
Забойная вагагл. вага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗАКРУ́ТАЧНАЯ МАШЫ́НА,
машына для герметычнага закрывання кансервавых бляшанак і слоікаў. Асн. частка З.м. — закрутачны механізм, які абкочвае закрутачныя ролікі вакол слоіка (бляшанкі). Пры абкочванні ролікі дэфармуюць накрыўку і ўтвараюць падвойнае шво ў бляшанцы ці шчыльнае злучэнне са слоікам. Адрозніваюць З.м. вакуумныя і бязвакуумныя, адна- і шматшпіндэльныя, аўтам. і паўаўтаматычныя. Аўтам. З.м. за мінуту апрацоўваюць да 500 бляшанак або да 200 слоікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБІ́ЗМ (ад англ. lobby кулуары),
спецыфічны спосаб (механізм) уздзеяння прыватных і грамадскіх арг-цый — паліт. партый, прафсаюзаў, карпарацый, прадпрымальніцкіх саюзаў і г. д. (т. зв. груп ціску) на працэс прыняцця рашэнняў парламентам. Выкарыстоўваецца пры вырашэнні пытанняў аб бюджэтных асігнаваннях, фін. датацыях, прызначэнні на кіруючыя пасады ў парламенцкіх к-тах і інш. Упершыню ўзнік у ЗША, дзе лабісцкая дзейнасць з 1946 рэгулюецца федэральным заканадаўствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗМЕРКАВА́ЛЬНЫ ВА́Л,
размеркавальная дэталь механізма машын, прылад, апаратаў, якая забяспечвае пэўны парадак выканання аперацый і цыклічнасць работы. У рухавіках унутр. згарання ўваходзіць у сістэму газаразмеркавання, мае колькасць кулачкоў, адпаведную колькасці цыліндраў, забяспечвае ўзгодненую работу клапанаў і поршняў. Атрымлівае вярчэнне праз перадатачны механізм ад каленчатага вала. Уваходзіць таксама ў сістэмы кіравання тэхнал. і рабочымі працэсамі розных аўтаматаў.