БУХА́РЫН (Мікалай Іванавіч) (9.10.1888, Масква — 15.3.1938),
савецкі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Акад.АНСССР (1929). Удзельнік рэв. 1905—07 і Кастр. рэвалюцыі 1917. У 1917—18 лідэр «левых камуністаў» (гл. ў арт.Брэсцкі мір 1918). У 1918—29 рэдактар газ. «Правда». У 1919—29 чл. Выканкома Камінтэрна. Выступаў разам з І.В.Сталіным супраць Л.Д.Троцкага, Л.Б.Каменева, Г.Е.Зіноўева. У 1934—37 рэдактар газ. «Известия». Адстойваў палітыку «ваеннага камунізму», лічачы яе арган. рысай пераходнага перыяду ад капіталізму да сацыялізму, падтрымліваў асн. кірункі нэпа. У канцы 1920-х г. выступаў супраць выкарыстання надзвычайных мер пры правядзенні калектывізацыі і індустрыялізацыі, што было аб’яўлена «правым ухілам у ВКП(б)». Чл.ЦКВКП(б) у 1917—34, чл. Палітбюро ЦК у 1924—29. Працы па філасофіі і палітэканоміі. У 1937 рэпрэсіраваны, рэабілітаваны пасмяротна.
Тв.:
Изб. произв. М., 1990.
Літ.:
Коэн С. Бухарин: Полит. биогр., 1888—1938: Пер. с англ. М.;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУМАНІТА́РНАЯ АДУКА́ЦЫЯ,
працэс і вынік набыцця сістэматызаваных ведаў, уменняў і навыкаў у галіне гуманіт. (грамадскіх) навук. Структура гуманітарнай адукацыі вызначаецца традыцыямі адукацыі і выхавання, якія склаліся ў канкрэтных супольнасцях. У краінах Зах. Еўропы і ЗША да гуманіт. дысцыплін адносяць гісторыю, філасофію, рэлігіязнаўства, л-ру, выяўл. мастацтва, музыку, замежную і родную мовы, а таксама сац. навукі (псіхалогію, эканоміку, сацыялогію, антрапалогію, лінгвістыку, паліт. дысцыпліны). У Беларусі і ў інш. краінах СНД гуманітарная адукацыя трактуецца больш расшырана — як сац.-гуманітарная ці гуманітарная і сац.-эканамічная. Змест гуманітарнай адукацыі вызначаецца сукупнасцю навук, якія дазваляюць чалавеку пазнаць самога сябе, навакольнае асяроддзе, шляхі развіцця грамадства з улікам яго культ.-гіст. спадчыны. У сістэме адукацыі Беларусі сац.-гуманіт. падрыхтоўка ахоплівае гіст., эканам., сац.-паліт., правазнаўчыя, псіхолага-пед. дысцыпліны, родную і замежную мовы. У ліку асн. тэндэнцый рэфармавання адукацыі прадугледжваецца гуманізацыя (змест гуманітарнай адукацыі павінен грунтавацца на антрапакультуралагічным падыходзе) і гуманітарызацыя (сістэма мер, праз якія рэалізуюцца высакародныя мэты і прынцыпы гуманіст. каштоўнасцей у навуч. працэсе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫМІНА́ЛЬНЫ КО́ДЭКС РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ (КК),
сістэматызаваны заканадаўчы акт, які ўстанаўлівае прынцыпы крымін. адказнасці, пералік грамадска небяспечных дзеянняў, што прызнаюцца злачынствамі, пакаранняў за іх і інш.мер прававога ўздзеяння на злачынцаў. Першы ККБССР прыняты 23.9.1928, уведзены ў дзеянне з 15.11.1928 (да яго прыняцця ў БССР дзейнічаў КК РСФСР 1922). Дзеючы КК Рэспублікі Беларусь прыняты 29.12.1960, уведзены ў дзеянне з 1.4.1961 (у яго неаднаразова ўносіліся змены і дапаўненні). КК складаецца з 2 частак — агульнай і асаблівай, у якіх змешчаны 16 глаў і 285 артыкулаў. Агульная частка ўключае агульныя палажэнні і задачы крымін. заканадаўства, вызначае падставы крымін. адказнасці, паняцце злачынства і інш. інстытутаў крымін. права; асаблівая частка — сістэматызаваны пералік канкрэтных злачынстваў з пазначэннем відаў і памераў пакарання за кожнае з іх. З прычыны таго, што многія ўстарэлыя палажэнні КК за апошнія гады неаднаразова мяняліся, пераглядаліся ці дапаўняліся, наспела неабходнасць у яго новай рэдакцыі. Адпаведныя органы Нац. сходу Рэспублікі Беларусь падрыхтавалі праект новага КК.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВАЛІТЭ́Т (ад лац. qualitas якасць),
характарыстыка дакладнасці апрацоўкі вырабу (дэталі), якая вызначае ступень градацыі значэнняў допускаў. Для існуючай у краінах СНД адзінай сістэмы допускаў і пасадак гладкіх злучэнняў устаноўлена 19 К. (для памераў ад 1 да 10 000 мм).
Пад кожным К. разумеюць сукупнасць допускаў, якія забяспечваюць пастаянную адносную дакладнасць для пэўнага дыяпазону намінальных памераў (напр., ад 1 да 500 мм); у межах аднаго К. велічыня допуску зменьваецца ў залежнасці ад намінальнага памеру. Першыя К. (01, 0, 1—4) характарызуюць дакладнасць апрацоўкі выканаўчых памераў сродкаў вымярэння (канцавых мер даўжыні, калібраў, лякальных вугольнікаў; гл.Класы дакладнасці сродкаў вымярэння) і асабліва дакладных вырабаў; К. 5—11 вызначаюць дакладнасць памераў спалучальных элементаў, К. 12—17 — дакладнасць некат. неспалучальных элементаў. К. зборачных адзінак абумоўлены стандартамі, у якіх указаны допускі на асн. эксплуатацыйныя і інш. паказчыкі. К. ў цэлым вызначаюць ступень набліжэння рэальных памераў вырабу да іх разліковых значэнняў. Выкарыстоўваюцца замест ужываных раней класаў дакладнасці. Для разьбовых злучэнняў і зубчастых перадач карыстаюцца тэрмінам «ступень дакладнасці».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
метр1, ‑а, м.
1. Адзінка даўжыні ў метрычнай сістэме мер, роўная ста сантыметрам. Гэта была прасторная чатырохкантовая яма даўжынёю ў восем метраў і на чатыры метры шырыні.Колас.
2. Лінейка такой жа даўжыні з нанесенымі на ёй дзяленнямі на сантыметры. У майго бацькі ніколі не было на плячах стрэльбы. Але затое ў кішэні, у пінжаку, ляжаў складны блішчасты метр.Сачанка.
3. Паверхня чаго‑н., колькасць якога‑н. матэрыялу, роўная гэтай меры (квадраты, пагонны, кубічны метр). Метр жылой плошчы. Метр дроў.
[Ад грэч. metron — мера.]
метр2, ‑а, м.
1. У вершаскладанні — намер верша, стапа.
2. У музыцы — раўнамернасць чаргавання моцных і слабых долей у такце.
[Ад грэч. metron — мера.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АХО́ВА ГЛЕ́БАЎ,
комплекс дзярж. і рэгіянальных гасп.-адм. і грамадскіх мерапрыемстваў па захаванні, паляпшэнні і рацыянальным выкарыстанні глебаў як найважнейшага кампанента зямельных рэсурсаў; састаўная ч.аховы прыроды.
Прадугледжвае вывучэнне працэсаў спусташэння, разбурэння і забруджвання глебаў, прагназаванне іх вынікаў, устанаўленне параметраў і пашырэнне, распрацоўку мер барацьбы і мерапрыемстваў па прадухіленні эрозіі глебаў, кірункаў і сродкаў павышэння ўрадлівасці і акультурвання глебаў, рэкультывацыі зямель, уключэнне малапрадукцыйных зямель і няўдобіц у с.-г. абарот, дае навук. абгрунтаванне размяшчэнню розных тыпаў зямель, утварэнню сістэмы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый, распрацоўку спец. глебаахоўных інж. збудаванняў і проціэразійных сістэм земляробства, кантроль за выкарыстаннем угнаенняў і ядахімікатаў і інш.
На Беларусі ахова глебаў рэгулюецца нормамі і палажэннямі зямельнага заканадаўства, інш.спец. пастановамі і нарматыўнымі актамі. Уведзены забаронныя, папераджальныя, рэгулятыўныя, аднаўленчыя і інш. абавязкі дзярж. і грамадскіх арг-цый, гаспадарак і грамадзян. Функцыю кантролю мерапрыемстваў па ахове глебаў выконвае Мін-ва прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з залучэннем грамадскасці.
Т.А.Раманава.
Да арт.Ахова глебаў. Рэкультывацыя зямель. Культурная паша на былых тарфяніках у Пружанскім раёне Брэсцкай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РНЫ НАГЛЯ́Д,
сістэма мерапрыемстваў па забеспячэнні дзярж. кантролю за выкананнем правіл, нормаў і інструкцый, распрацоўкай і правядзеннем прафілактычных мер па тэхніцы бяспекі і ахове нетраў. У Рэспубліцы Беларусь горны нагляд ажыццяўляецца К-там па нагляду за бяспечным вядзеннем работ у прам-сці і атамнай энергетыцы Мін-ва па надзвычайных сітуацыях і ахове насельніцтва ад вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (Праматамнагляд) і яго структурнымі падраздзяленнямі. Горны нагляд устанаўліваецца за горнымі работамі, звязанымі са здабычай карысных выкапняў, надземнымі трансп. і гідратэхн. збудаваннямі, работамі па геал. вывучэнні нетраў, перапрацоўкай мінер. сыравіны, аховай нетраў і іх рацыянальным выкарыстаннем, геал.-маркшэйдэрскім кантролем. Органы горнага нагляду маюць правы: прыпыняць работы па выкарыстанні нетраў у выпадках парушэння правіл і нормаў па бяспечным вядзенні работ і ахове нетраў; спыняць самавольнае карыстанне нетрамі; даваць абавязковыя для выканання ўказанні аб ліквідацыі парушэнняў; расследаваць абставіны і прычыны аварый і прымаць па іх выніках адпаведныя рашэнні; накладваць адм. спагнанні на службовых асоб і грамадзян за парушэнні горнага заканадаўства ці перадаваць матэрыялы ў органы пракуратуры. Парадак ажыццяўлення горнага нагляду рэгламентуецца Палажэннем, зацверджаным пастановай урада Беларусі 13.10.1995.
комплекс мер для аслаблення ўздзеяння іанізавальнага выпрамянення на людзей, аб’екты, абсталяванне, навакольнае асяроддзе і інш. Мае 2 аспекты: засцярогу ад знешніх патокаў «закрытых» крыніц выпрамянення (радыеактыўныя прэпараты, рэактары, рэнтгенаўскія ўстаноўкі, паскаральнікі) і засцярогу біясферы ад забруджванняў радыеактыўнымі рэчывамі з «адкрытых» крыніц (прадукты выкарыстання ядз. зброі, адходы ядз. прам-сці і інш.), якія трапляюць у арганізм чалавека (ці жывёлы) непасрэдна, а таксама з вадой або ежай.
Фіз. З.с.і.в. з’яўляецца матэрыял, які добра паглынае выпрамяненне (напр., свінец, бетон) і размешчаны паміж крыніцай і аб’ектам. Індывідуальныя сродкі засцярогі — камбінезоны, пнеўмакасцюмы, спец. абутак, чахлы, пальчаткі і інш.; калектыўныя — траншэі, акопы, сховішчы і інш. (гл.Ахоўныя збудаванні а таксама ваен. тэхніка, якая мае засцерагальныя ўласцівасці за кошт выкарыстання канстр. матэрыялаў, адбівальных ці паглынальных экранаў, ахоўных пакрыццяў. Хім. З.с.і.в. дасягаецца ўвядзеннем (папярэдне ці ў час апрамянення) у арганізм чалавека (ці жывёлы) рэчываў, якія павышаюць яго агульную супраціўляльнасць (лілаполіцукрыды, спалучэнні амінакіслот і вітамінаў, вакцыны) ці маюць проціпрамянёвае дзеянне (радыепратэктары; напр., меркаптааміны, цыяніды, нітрылы). Гл. таксама Грамадзянская абарона, Засцярога ад зброі масавага знішчэння.